https://bel.sputnik.by/20230530/bolsh-za-5-mlrd-pasol-belarus--rf-da-pragnoz-tavaraabarotu-sa-smalenshchynay-1076091929.html
Больш за $5 млрд: пасол Беларусі ў РФ даў прагноз тавараабароту са Смаленшчынай
Больш за $5 млрд: пасол Беларусі ў РФ даў прагноз тавараабароту са Смаленшчынай
Sputnik Беларусь
У мінулым годзе гандаль паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю павялічыўся на 13%, а тавараабарот дасягнуў паказчыка 4,9 млрд долараў. 30.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-30T10:09+0300
2023-05-30T10:09+0300
2023-05-30T10:09+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
пасол
дзмітрый крутой
эканоміка
смаленская вобласць
навіны
тавараабарот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072270096_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_de2ee1ae8587baa4e9ecaadb1dc395ae.jpg
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Тавараабарот Беларусі са Смаленскай вобласцю да канца 2023 года можа пераваліць за 5 млрд долараў, паведаміў кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі Дзмітрый Крутой.Беларускі дыпламат нагадаў, што Смаленская вобласць уваходзіць у тройку расійскіх рэгіёнаў па тавараабароце з Беларуссю.Паводле слоў кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі, у мінулым годзе гандаль паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю павялічыўся на 13%, а тавараабарот дасягнуў паказчыка 4,9 млрд долараў.Дыпламат паведаміў, што Беларусь пастаўляе на рынак Смаленскай вобласці шырокі пералік тавараў. Больш за тое, па шэрагу з іх – найперш па пастаўках грузавікоў, трактароў і іншай беларускай тэхнікі – Смаленск выступае лагістычным хабам.Акрамя таго, у Беларусі і Смаленскай вобласці вельмі добрыя напрацоўкі ў сферы сельскай гаспадаркі. Акрамя звычайнага гандлю сельзахпрадукцыяй, бакі дамовіліся больш актыўна прасоўваць праграмы па жывёлагадоўлі, племянной жывёле, птушкагадоўлі.Таксама Беларусь плануе паставіць у гэты рэгіён буйную партыю аўтобуснай тэхнікі ў розным выкананні для абнаўлення парку пасажырскага транспарту.І гэта, паводле слоў Крутога, далёка не ўсе напрамкі, па якіх бакі дамовіліся актывізаваць сваё супрацоўніцтва. Сярод іх жыллёва-камунальная гаспадарка, дарожнае будаўніцтва, узвядзенне сацыяльных аб’ектаў і многае іншае.Аб кааперацыйных праектахШто да кааперацыйных праектаў, то перспектыва, на думку беларускага пасла, ёсць у супрацоўніцтве ў сферы машынабудавання."Падчас візіту сюды паўгода таму мы паглядзелі "Смаленсксельмаш", у гэты візіт пабывалі на заводзе камунальных дарожных машын, пры вытворчасці якіх выкарыстоўваюцца шасі МАЗ і ўжо тут робіцца мясцовая надбудова", - расказаў Крутой.Паводле яго слоў, гэты праект выгадны Беларусі, таму што расійскае прадпрыемства гатова пашыраць долю МАЗа. Цяпер 30% шасі беларускай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца на расійскім прадпрыемстве, іх долю вырашана давесці да 50%.Акрамя таго, расійскія партнёры зацікаўлены ў лакалізацыі гідраўлікі і лакафарбавых вырабаў, якія раней купляліся на Захадзе.Крутой таксама паведаміў, што ёсць пэўныя магчымасці для кааперацыйнага ўзаемадзеяння са Смаленскай вобласцю і ў сферы абаронна-прамысловага комплексу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
смаленская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072270096_84:0:1221:853_1920x0_80_0_0_1bd1368ba26137b0e48cdec61382c7f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, пасол, дзмітрый крутой, эканоміка, смаленская вобласць, навіны , тавараабарот
саюзная дзяржава, беларусь, расія, пасол, дзмітрый крутой, эканоміка, смаленская вобласць, навіны , тавараабарот
Больш за $5 млрд: пасол Беларусі ў РФ даў прагноз тавараабароту са Смаленшчынай
У мінулым годзе гандаль паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю павялічыўся на 13%, а тавараабарот дасягнуў паказчыка 4,9 млрд долараў.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Тавараабарот Беларусі са Смаленскай вобласцю да канца 2023 года можа пераваліць за 5 млрд долараў, паведаміў кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі Дзмітрый Крутой.
Беларускі дыпламат нагадаў, што Смаленская вобласць уваходзіць у тройку расійскіх рэгіёнаў па тавараабароце з Беларуссю.
Паводле слоў кіраўнік беларускага пасольства ў Расіі, у мінулым годзе гандаль паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю павялічыўся на 13%, а тавараабарот дасягнуў паказчыка 4,9 млрд долараў.
"У гэтым годзе мы таксама ідзем з добрым тэмпам – плюс 8%. І нам трэба мець на ўвазе, што мы можам выйсці да канца года на мяжу 5 млрд долараў тавараабароту", - дадаў пасол, яго словы прыводзіць БелТА.
Дыпламат паведаміў, што Беларусь пастаўляе на рынак Смаленскай вобласці шырокі пералік тавараў. Больш за тое, па шэрагу з іх – найперш па пастаўках грузавікоў, трактароў і іншай беларускай тэхнікі – Смаленск выступае лагістычным хабам.
Акрамя таго, у Беларусі і Смаленскай вобласці вельмі добрыя напрацоўкі ў сферы сельскай гаспадаркі. Акрамя звычайнага гандлю сельзахпрадукцыяй, бакі дамовіліся больш актыўна прасоўваць праграмы па жывёлагадоўлі, племянной жывёле, птушкагадоўлі.
Таксама Беларусь плануе паставіць у гэты рэгіён буйную партыю аўтобуснай тэхнікі ў розным выкананні для абнаўлення парку пасажырскага транспарту.
І гэта, паводле слоў Крутога, далёка не ўсе напрамкі, па якіх бакі дамовіліся актывізаваць сваё супрацоўніцтва. Сярод іх жыллёва-камунальная гаспадарка, дарожнае будаўніцтва, узвядзенне сацыяльных аб’ектаў і многае іншае.
Аб кааперацыйных праектах
Што да кааперацыйных праектаў, то перспектыва, на думку беларускага пасла, ёсць у супрацоўніцтве ў сферы машынабудавання.
"Падчас візіту сюды паўгода таму мы паглядзелі "Смаленсксельмаш", у гэты візіт пабывалі на заводзе камунальных дарожных машын, пры вытворчасці якіх выкарыстоўваюцца шасі МАЗ і ўжо тут робіцца мясцовая надбудова", - расказаў Крутой.
Паводле яго слоў, гэты праект выгадны Беларусі, таму што расійскае прадпрыемства гатова пашыраць долю МАЗа. Цяпер 30% шасі беларускай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца на расійскім прадпрыемстве, іх долю вырашана давесці да 50%.
Акрамя таго, расійскія партнёры зацікаўлены ў лакалізацыі гідраўлікі і лакафарбавых вырабаў, якія раней купляліся на Захадзе.
Крутой таксама паведаміў, што ёсць пэўныя магчымасці для кааперацыйнага ўзаемадзеяння са Смаленскай вобласцю і ў сферы абаронна-прамысловага комплексу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"