Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Дзяржпагранкамітэта – што пра яго вядома

© Photo : Гродзенская праўдаСтаршыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Канстанцін Моластаў
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Канстанцін Моластаў - Sputnik Беларусь, 1920, 30.05.2023
Падпісацца
Анатоль Лапо, які ўзначальваў раней Дзяржпагранкамітэт, звольнены з ваеннай службы ў запас.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта прызначаны Канстанцін Моластаў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У аўторак Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні.
Папярэдні кіраўнік ДПК Анатоль Лапо звольнены з ваеннай службы ў запас.
Прадстаўляючы Канстанціна Моластава, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка ахарактарызаваў яго як "падрыхтаванага афіцэра, які прайшоў сур’ёзную школу і навучанне".
Будучы кіраўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі нарадзіўся 30 мая 1970 года ў горадзе Чырвонаармейску Саратаўскай вобласці.
Канстанцін Моластаў скончыў сярэднюю школу ў Гродне, пасля чаго ў 1988 годзе быў прызваны на тэрміновую службу ў пагранічныя войскі. Месцам службы стала Чырванасцяжная Сярэднеазіяцкая пагранічная акруга.
За плячамі ў яго вучоба ў Алма-Ацінскім вышэйшым камандным пагранічным вучылішчы КДБ СССР імя Ф.Э. Дзяржынскага. Пасля яго заканчэння ў 1993 годзе да 2001 года служыў на пагранічных заставах у Гродзенскім пагранічным атрадзе.
Другі дыплом аб вышэйшай адукацыі цяперашні старшыня ДПК атрымаў у 2004 годзе пасля заканчэння Пагранічнай акадэміі ФСБ Расіі.
Трэці і чацвёрты дыпломы ён атрымаў у 2011 годзе ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, а ў 2019 годзе – у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.
З 2004 па 2009 гады Канстанцін Моластаў быў начальнікам службы аховы Дзяржаўнай мяжы ў розных злучэннях органаў. З 2009 года і па 2012 год – першым замкамандзіра вайсковай часці 2187 – начальнікам аператыўнага ўпраўлення (г. Брэст).
У 2012 годзе быў прызначаны камандзірам Полацкага пагранічнага атрада. У 2014 годзе ўзначаліў Гродзенскую пагранічную групу.
Жанаты, выхоўвае сына.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пасада міністра стала вакантнай: Лукашэнка правёў кадравы дзень
Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасці
У Беларусі новы міністр лясной гаспадаркі
Стужка навiн
0