https://bel.sputnik.by/20230530/novy-mer-pryznachany--grodne--geta-byly-mnstr-zhkg-1076102832.html
Новы мэр прызначаны ў Гродне – гэта былы міністр ЖКГ
Новы мэр прызначаны ў Гродне – гэта былы міністр ЖКГ
Sputnik Беларусь
На пасадзе кіраўніка міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель прапрацаваў амаль тры гады. 30.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-30T12:41+0300
2023-05-30T12:41+0300
2023-05-30T12:46+0300
аляксандр лукашэнка
жкг
кадравы дзень
палітыка
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
гродна
андрэй хмель
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1e/1076099964_0:5:1200:680_1920x0_80_0_0_331263b2d51c9a31fe552b8fb9225c8a.jpg
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага мэра Гродна – ім стаў цяпер ужо экс-міністр ЖКГ Андрэй Хмель, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.На гэтай пасадзе Хмель змяніў Мечыслава Гоя, які быў старшынёй Гродзенскага гарвыканкама з 11 жніўня 2014 года.Каранік папрасіўГаворачы аб назначэнні новага мэра Гродна, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Андрэй Хмель – вельмі падрыхтаваны для гэтай пасады чалавек.Пры гэтым ён падкрэсліў, што новая праца не апошняя ў кар’еры маладога мэра.Што вядома аб новым мэруАндрэй Хмель родам з Ліды. У 2006 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, пасля чаго працаваў інжынерам-энергетыкам у саўгасе на сваёй малой радзіме.З 2008 па 2013 гады Хмель працаваў на розных пасадах у Лідскім райвыканкаме і Гродзенскім аблвыканкаме. Пасля чаго зноў стаў інжынерам-энергетыкам у гродзенскай інавацыйнай сельгаскампаніі "Біякам-тэхналогія".У 2014-м прызначаны кіраўніком гродзенскага "Гарсвятла", у 2016-м - гендырэктарам прадпрыемства "Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка".У канцы 2017 года Хмель быў прызначаны на пасаду намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На пасадзе міністра ЖКГ ён знаходзіўся з 4 чэрвеня 2020 года да гэтага часу.Ён быў самым маладым міністрам у беларускім урадзе (38 гадоў) да назначэння міністра адукацыі Андрэя Іванца, якому на момант прызначэння ў лютым 2022 года было 37 гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
гродна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/1e/1076099964_133:0:1126:745_1920x0_80_0_0_ca1ffeb8f9f935d81c4e91d7d70ffbd1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, жкг, кадравы дзень, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , гродна, андрэй хмель
аляксандр лукашэнка, жкг, кадравы дзень, палітыка, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , гродна, андрэй хмель
Новы мэр прызначаны ў Гродне – гэта былы міністр ЖКГ
12:41 30.05.2023 (абноўлена: 12:46 30.05.2023) На пасадзе кіраўніка міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель прапрацаваў амаль тры гады.
МІНСК, 30 мая – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага мэра Гродна – ім стаў цяпер ужо экс-міністр ЖКГ Андрэй Хмель, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
На гэтай пасадзе Хмель змяніў Мечыслава Гоя, які быў старшынёй Гродзенскага гарвыканкама з 11 жніўня 2014 года.
Гаворачы аб назначэнні новага мэра Гродна, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Андрэй Хмель – вельмі падрыхтаваны для гэтай пасады чалавек.
"Вы вельмі добра разбіраецеся ў гэтай тэме. І калі паступіла просьба кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, там не толькі Каранік папрасіў (губернатар рэгіёна Уладзімір Каранік - Sputnik), я падумаў, што, калі вы згодны, гэта цалкам нармальная пасада", - сказаў прэзідэнт, яго цытуе прэс-служба.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што новая праца не апошняя ў кар’еры маладога мэра.
Андрэй Хмель родам з Ліды. У 2006 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, пасля чаго працаваў інжынерам-энергетыкам у саўгасе на сваёй малой радзіме.
З 2008 па 2013 гады Хмель працаваў на розных пасадах у Лідскім райвыканкаме і Гродзенскім аблвыканкаме. Пасля чаго зноў стаў інжынерам-энергетыкам у гродзенскай інавацыйнай сельгаскампаніі "Біякам-тэхналогія".
У 2014-м прызначаны кіраўніком гродзенскага "Гарсвятла", у 2016-м - гендырэктарам прадпрыемства "Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка".
У канцы 2017 года Хмель быў прызначаны на пасаду намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На пасадзе міністра ЖКГ ён знаходзіўся з 4 чэрвеня 2020 года да гэтага часу.
Ён быў самым маладым міністрам у беларускім урадзе (38 гадоў) да назначэння міністра адукацыі Андрэя Іванца, якому на момант прызначэння ў лютым 2022 года было 37 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пасада міністра стала вакантнай:
Лукашэнка правёў кадравы дзень