https://bel.sputnik.by/20230601/belarus-prapanue-lpetskay-voblasts-ezs--tramva-uzamen--metal-1076206859.html
Беларусь прапануе Ліпецкай вобласці ЭЗС і трамваі, узамен – метал
Беларусь прапануе Ліпецкай вобласці ЭЗС і трамваі, узамен – метал
Sputnik Беларусь
Беларусь актыўна супрацоўнічае з Ліпецкай вобласцю ў прамысловай сферы, аднак у абодвух бакоў ёсць цікавасць рушыць наперад у іншых галінах. 01.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-01T17:45+0300
2023-06-01T17:45+0300
2023-06-01T17:45+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
ліпецкая вобласць
эканоміка
транспарт
прамысловасць
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/19/1071574123_0:114:1216:798_1920x0_80_0_0_79b2ba15ea48826e06887289604174e2.jpg
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Беларусь прапануе Ліпецкай вобласці рэалізацыю праектаў у сферы развіцця электрычнага транспарту, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Ігарам Артамонавым, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік урада звярнуў увагу, што гэта ўжо чацвёрты візіт ліпецкага губернатара ў Беларусь, што не можа не радаваць.Прамысловая кааперацыяПаводле яго слоў, найбольшыя перспектывы бачацца ў развіцці вытворчай кааперацыі. Беларускія і ліпецкія прадпрыемствы паспяхова супрацоўнічаюць па пытаннях паставак сыравіны і матэрыялаў. Доўгатэрміновым партнёрам беларускіх прадпрыемстваў у Ліпецкай вобласці з’яўляецца Новаліпецкі металургічны камбінат, у якога айчынныя кампаніі купляюць метал для сваіх вытворчасцей.Прэм’ер падкрэсліў: у сваю чаргу беларускія прадпрыемствы пастаўляюць у Ліпецкую вобласць пакуль яшчэ не дастатковы, але, тым не менш, таксама істотны асартымент прамысловай прадукцыі – ад сельскагаспадарчай тэхнікі да бытавой.Адзін з найважнейшых праектаў, які зараз знаходзіцца ў актыўнай стадыі распрацоўкі – стварэнне зборачнай вытворчасці тэхнікі "Амкадор" на базе Ліпецкага трактарнага завода.Таксама вялікія перспектывы маюць пастаўкі станочнага абсталявання. Напрыклад, Гомельскі завод станкоў і вузлоў паставіў прадпрыемствам Ліпецкай вобласці 11 станкоў у бягучым годзе. У той час як за ўвесь мінулы год іх было толькі чатыры адзінкі.Электрычныя перспектывыРаман Галоўчанка праінфармаваў аб намерах ліпецкага боку мадэрнізаваць электратранспартную сістэму абласнога цэнтра."Наколькі я ведаю, плануецца набыццё здавальняючай колькасці новых трамваяў, рэканструкцыя трамвайных пуцей, рамонт цягавых падстанцый і дэпо. І да канца 2024 года – устаноўка каля 20 электразарадных станцый. Тэма гэтая нас вельмі цікавіць, тым больш, што ў нас ёсць кампетэнцыі па гэтых напрамках. І не толькі кампетэнцыі: фактычна мы, скажу без перабольшання, на постсавецкай прасторы з’яўляемся лідарам у гэтым сегменце", - запэўніў прэм’ер-міністр.Губернатар Ліпецкай вобласці ў сваю чаргу сказаў, што электразарадныя станцыі, безумоўна, уяўляюць для рэгіёна вялікую цікавасць."У нас ёсць планы па замене свайго аўтапарку на электрычны, а таксама стварэнне таксі на базе электрамабіляў. І ЭЗС, вядома, будуць вельмі запатрабаваны", - адзначыў Ігар Артамонаў.На сустрэчы таксама ўзнімаліся пытанні ў сферы АПК і будаўніцтва. Раман Галоўчанка падкрэсліў, што яго не задавальняе адзін факт: з улікам развітасці АПК у рэспубліцы і Ліпецкай вобласці бакам да гэтага часу не ўдалося намацаць новыя пункты ўстойлівага росту ў гэтай сферы. Аналагічная сітуацыя ў будаўнічай сферы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
ліпецкая вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/19/1071574123_0:0:1216:912_1920x0_80_0_0_ad137146e10a0c9275d6dfd45620c591.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, ліпецкая вобласць, эканоміка, транспарт, прамысловасць, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, ліпецкая вобласць, эканоміка, транспарт, прамысловасць, навіны
Беларусь прапануе Ліпецкай вобласці ЭЗС і трамваі, узамен – метал
Беларусь актыўна супрацоўнічае з Ліпецкай вобласцю ў прамысловай сферы, аднак у абодвух бакоў ёсць цікавасць рушыць наперад у іншых галінах.
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Беларусь прапануе Ліпецкай вобласці рэалізацыю праектаў у сферы развіцця электрычнага транспарту, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Ігарам Артамонавым, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік урада звярнуў увагу, што гэта ўжо чацвёрты візіт ліпецкага губернатара ў Беларусь, што не можа не радаваць.
"Гэта адзін з найважнейшых для нас гандлёва-эканамічных партнёраў у Расіі. У нас добры тавараабарот складваецца, у мінулым годзе ён склаў 334 млн долараў. Але гэта ўжо гісторыя, зараз трэба думаць не толькі аб сучаснасці, але і аб будучыні. Ёсць вялікі, не да канца адкрыты патэнцыял у частцы дасягнення лепшага гандлёвага патоку", - адзначыў Галоўчанка.
Паводле яго слоў, найбольшыя перспектывы бачацца ў развіцці вытворчай кааперацыі. Беларускія і ліпецкія прадпрыемствы паспяхова супрацоўнічаюць па пытаннях паставак сыравіны і матэрыялаў. Доўгатэрміновым партнёрам беларускіх прадпрыемстваў у Ліпецкай вобласці з’яўляецца Новаліпецкі металургічны камбінат, у якога айчынныя кампаніі купляюць метал для сваіх вытворчасцей.
Прэм’ер падкрэсліў: у сваю чаргу беларускія прадпрыемствы пастаўляюць у Ліпецкую вобласць пакуль яшчэ не дастатковы, але, тым не менш, таксама істотны асартымент прамысловай прадукцыі – ад сельскагаспадарчай тэхнікі да бытавой.
Адзін з найважнейшых праектаў, які зараз знаходзіцца ў актыўнай стадыі распрацоўкі – стварэнне зборачнай вытворчасці тэхнікі "Амкадор" на базе Ліпецкага трактарнага завода.
Таксама вялікія перспектывы маюць пастаўкі станочнага абсталявання. Напрыклад, Гомельскі завод станкоў і вузлоў паставіў прадпрыемствам Ліпецкай вобласці 11 станкоў у бягучым годзе. У той час як за ўвесь мінулы год іх было толькі чатыры адзінкі.
Раман Галоўчанка праінфармаваў аб намерах ліпецкага боку мадэрнізаваць электратранспартную сістэму абласнога цэнтра.
"Наколькі я ведаю, плануецца набыццё здавальняючай колькасці новых трамваяў, рэканструкцыя трамвайных пуцей, рамонт цягавых падстанцый і дэпо. І да канца 2024 года – устаноўка каля 20 электразарадных станцый. Тэма гэтая нас вельмі цікавіць, тым больш, што ў нас ёсць кампетэнцыі па гэтых напрамках. І не толькі кампетэнцыі: фактычна мы, скажу без перабольшання, на постсавецкай прасторы з’яўляемся лідарам у гэтым сегменце", - запэўніў прэм’ер-міністр.
Губернатар Ліпецкай вобласці ў сваю чаргу сказаў, што электразарадныя станцыі, безумоўна, уяўляюць для рэгіёна вялікую цікавасць.
"У нас ёсць планы па замене свайго аўтапарку на электрычны, а таксама стварэнне таксі на базе электрамабіляў. І ЭЗС, вядома, будуць вельмі запатрабаваны", - адзначыў Ігар Артамонаў.
На сустрэчы таксама ўзнімаліся пытанні ў сферы АПК і будаўніцтва. Раман Галоўчанка падкрэсліў, што яго не задавальняе адзін факт: з улікам развітасці АПК у рэспубліцы і Ліпецкай вобласці бакам да гэтага часу не ўдалося намацаць новыя пункты ўстойлівага росту ў гэтай сферы. Аналагічная сітуацыя ў будаўнічай сферы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"