https://bel.sputnik.by/20230601/pamlyarda-lepsh-lukashenka-ab-abme-gandlyu-z-lpetskay-voblastsyu-1076183784.html
Паўмільярда лепш: Лукашэнка аб аб’ёме гандлю з Ліпецкай вобласцю
Паўмільярда лепш: Лукашэнка аб аб’ёме гандлю з Ліпецкай вобласцю
Sputnik Беларусь
Тавараабарот Беларусі з Ліпецкай вобласцю Расіі стабільна расце з 2020 года, павялічваецца і беларускі экспарт у гэты рэгіён. 01.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-01T12:42+0300
2023-06-01T12:42+0300
2023-06-01T13:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
расія
навіны
аляксандр лукашэнка
ліпецкая вобласць
эканоміка
гандаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101569/04/1015690487_0:0:3255:1830_1920x0_80_0_0_52c85b67411ffd6ed7e26049a0038609.jpg
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Аб’ём узаемнага гандлю Беларусі з Ліпецкай вобласцю Расіі па выніках мінулага года склаўся на ўзроўні 330 млн долараў, паведаміў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Ігарам Артамонавым, перадае карэспандэнт Sputnik.Беларускі лідар падкрэсліў, што трэба паставіць мэту ў 500 млн долараў тавараабароту. "Я думаю, гэту планку мы дасягнем на працягу бліжэйшага часу. Рэзерваў дастаткова", - дадаў ён.Лукашэнка таксама звярнуў увагу, наколькі сур'ёзна Расія прасунулася ў сельскай гаспадарцы і зрабіла гэтага "не без удзелу Беларусі". Цяпер у парадку дня ўзаемнага супрацоўніцтва, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, высокатэхналагічныя галіны, і перш за ўсё мікраэлектроніка."Заходнікі пайшлі (дзякуй Богу, што пайшлі). Мы будзем развіваць сваё... Ключавымі напрамкамі нашай эканомікі з'яўляюцца тэхналагічны суверэнітэт і вытворчая кааперацыя. Сёння трэба кааперавацца, што мы і робім з расіянамі", - сказаў беларускі лідар.Тавараабарот расцеТавараабарот Беларусі з Ліпецкай вобласцю Расіі стабільна павялічваецца з 2020 года: у 2021 годзе ён склаў 315 млн долараў, а ў 2022-м – амаль 334 млн долараў.Разам з тым, павялічыўся і беларускі экспарт у гэты рэгіён Расіі: калі ў 2021 годзе Беларусь паставіла туды прадукцыі на 70 млн долараў, то ў мінулым годзе ўжо больш як на 91 млн долараў. Гэта значыць, за гэты перыяд беларускі экспарт на рынак Ліпецкай вобласці вырас на 31%.Аснова ўзаемнага гандлюУ асноўным Беларусь пастаўляе ў гэты рэгіён Расіі халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне, пральныя машыны, а таксама змешаныя мінеральныя ўдабрэнні, прадукты з мяса і пруткі з нелегіраванай сталі.З Ліпецкай вобласці ў Беларусь імпартуецца розная металургічная прадукцыя, насенне рапсу і мінеральныя смолы.У першым квартале гэтага года ўзаемны тавараабарот склаў 68 млн долараў, гэта на 2,5% вышэй, чым было ў студзені-сакавіку мінулага года.Адзначаецца, што росту ўзаемнага гандлю пасадзейнічала актывізацыя кантактаў з кіраўніцтвам Ліпецкай вобласці. Так, з моманту назначэння губернатарам у чэрвені 2022 года Ігар Артамонаў наведаў Беларусь тройчы, гэты візіт стаў чацвёрты па ліку.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
ліпецкая вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101569/04/1015690487_261:0:2992:2048_1920x0_80_0_0_d1353a68c59723444eebbe590dc7c258.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, навіны , аляксандр лукашэнка, ліпецкая вобласць, эканоміка, гандаль, палітыка
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, навіны , аляксандр лукашэнка, ліпецкая вобласць, эканоміка, гандаль, палітыка
Паўмільярда лепш: Лукашэнка аб аб’ёме гандлю з Ліпецкай вобласцю
12:42 01.06.2023 (абноўлена: 13:21 01.06.2023) Тавараабарот Беларусі з Ліпецкай вобласцю Расіі стабільна расце з 2020 года, павялічваецца і беларускі экспарт у гэты рэгіён.
МІНСК, 1 чэр – Sputnik. Аб’ём узаемнага гандлю Беларусі з Ліпецкай вобласцю Расіі па выніках мінулага года склаўся на ўзроўні 330 млн долараў, паведаміў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Ігарам Артамонавым, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Лічба нядрэнная, але паўмільярда – лепш", - ацаніў Лукашэнка аб’ём двухбаковага тавараабароту.
Беларускі лідар падкрэсліў, што трэба паставіць мэту ў 500 млн долараў тавараабароту. "Я думаю, гэту планку мы дасягнем на працягу бліжэйшага часу. Рэзерваў дастаткова", - дадаў ён.
Лукашэнка таксама звярнуў увагу, наколькі сур'ёзна Расія прасунулася ў сельскай гаспадарцы і зрабіла гэтага "не без удзелу Беларусі". Цяпер у парадку дня ўзаемнага супрацоўніцтва, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, высокатэхналагічныя галіны, і перш за ўсё мікраэлектроніка.
"Заходнікі пайшлі (дзякуй Богу, што пайшлі). Мы будзем развіваць сваё... Ключавымі напрамкамі нашай эканомікі з'яўляюцца тэхналагічны суверэнітэт і вытворчая кааперацыя. Сёння трэба кааперавацца, што мы і робім з расіянамі", - сказаў беларускі лідар.
Тавараабарот Беларусі з Ліпецкай вобласцю Расіі стабільна павялічваецца з 2020 года: у 2021 годзе ён склаў 315 млн долараў, а ў 2022-м – амаль 334 млн долараў.
Разам з тым, павялічыўся і беларускі экспарт у гэты рэгіён Расіі: калі ў 2021 годзе Беларусь паставіла туды прадукцыі на 70 млн долараў, то ў мінулым годзе ўжо больш як на 91 млн долараў. Гэта значыць, за гэты перыяд беларускі экспарт на рынак Ліпецкай вобласці вырас на 31%.
У асноўным Беларусь пастаўляе ў гэты рэгіён Расіі халадзільнікі, маразільнікі і халадзільнае абсталяванне, пральныя машыны, а таксама змешаныя мінеральныя ўдабрэнні, прадукты з мяса і пруткі з нелегіраванай сталі.
З Ліпецкай вобласці ў Беларусь імпартуецца розная металургічная прадукцыя, насенне рапсу і мінеральныя смолы.
У першым квартале гэтага года ўзаемны тавараабарот склаў 68 млн долараў, гэта на 2,5% вышэй, чым было ў студзені-сакавіку мінулага года.
Адзначаецца, што росту ўзаемнага гандлю пасадзейнічала актывізацыя кантактаў з кіраўніцтвам Ліпецкай вобласці. Так, з моманту назначэння губернатарам у чэрвені 2022 года Ігар Артамонаў наведаў Беларусь тройчы, гэты візіт стаў чацвёрты па ліку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Больш за $5 млрд: пасол Беларусі ў РФ даў
прагноз тавараабароту са СмаленшчынайСтала вядома, за колькі Беларусь
прадала зуброў Башкортастану