Медыяменеджары памылкова лічаць сацсеткі "чароўнай таблеткай" – Лосева

© Sputnik / Рамиль СитдиковЗначок TikTok на экране мабільнага тэлефона
Значок TikTok на экране мабільнага тэлефона - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Падпісацца
Распаўсюджванне кантэнту для сродкаў масавай інфармацыі на сучасных пляцоўках застаецца пытаннем, якое трэба вывучаць на прафесійным узроўні.
БРЭСТ, 2 чэр – Sputnik. Кантэнт у сацыяльных сетках не будзе працаваць сам па сабе, сказала намесніца галоўнага рэдактара медыягрупы "Россия сегодня" Наталля Лосева, перадае карэспандэнт Sputnik.
III Форум медыйнай супольнасці Беларусі, пераможцаў і лаўрэатаў XIX нацыянальнага конкурсу "Залатая літара" ў гэтым годзе праходзіць у Брэсце, раней прадстаўнікоў СМІ і інтэрнет-медыя прымалі Мінск і Віцебск.
У гэтым годзе ў Брэст прыехалі кіраўнікі і журналісты дзяржаўных СМІ, папулярныя беларускія блогеры, а таксама спецгосці. Расійскія медыя на форуме прадстаўляе намеснік галоўнага рэдактара медыягрупы "Россия сегодня" Наталля Лосева.
Паводле яе слоў, у 2023 годзе адным з галоўных трэндаў застаецца работа з сацыяльнымі сеткамі, таму што гэта па-ранейшаму пляцоўка, якую трэба вывучаць і ўзаемадзейнічаць з ёю.
"З іншага боку – гэта некалькі пераацэненая гісторыя. Таму што медыяменеджары часта ставяцца да сацыяльных сетак, як да "чароўнай таблеткі". Іх чаканні (ад працы з сацсеткамі) перагрэтыя", - канстатавала намеснік галоўнага рэдактара.
Наталля Лосева растлумачыла, што медыяменеджары часта думаюць, што дастаткова "выцягнуць" кантэнт у сацыяльныя сеткі – і ўсё само па сабе запрацуе.
Пры гэтым яна лічыць, што цяпер няма дакладнага адказу, як узаемадзейнічаць з рознымі платформамі для распаўсюджвання кантэнту, ці канкурыруюць яны. Усе гэтыя пытанні зараз патрабуюць абмеркавання ў прафесійным асяроддзі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Форум медыйнай супольнасці стартуе ў Брэсце – відэа
Нейрасеткі і VR: беларусы пабывалі на майстар-класе "SputnikPro на Зубовском"
Эксперт SputnikPro: у інфаграфіцы павінны быць візуальныя зачэпкі
Стужка навiн
0