Расія запусціць да Месяца аўтаматычную станцыю – першую амаль за 50 гадоў

© Sputnik / Виталий АньковМесяц
Месяц - Sputnik Беларусь, 1920, 03.06.2023
Падпісацца
Цяпер спецыялісты "Роскосмоса" завяршаюць мадэліраванне найважнейшага этапу – пасадкі на паверхню Месяца.
МІНСК, 3 чэр – Sputnik. Запуск станцыі "Луна-25" адбудзецца ў жніўні бягучага года, аднак пакуль што патрэбны дадатковыя мерапрыемствы, каб забяспечыць устойлівую работу наземных сродкаў кіравання, паведамілі ў прэс-службе дзяржкарпарацыі "Роскосмос".
Раней была апублікаваная інфармацыя, што старт аўтаматычнага апарата магчымы ў пускавое акно ў ліпені-жніўні 2023-га. Пры гэтым станцыя стане першым расійскім апаратам, адпраўленым да спадарожніка Зямлі амаль за паўстагоддзя.
"Прызнана мэтазгодным ажыццявіць запуск касмічнага апарата "Луна-25" у жніўні 2023 года", - гаворыцца ў паведамленні дзяржкарпарацыі.
Адзначаецца, што зараз апарат праходзіць заключны цыкл выпрабаванняў. Спецыялісты на стэндзе адпрацоўкі бартавога комплексу кіравання завяршаюць мадэліраванне найважнейшага этапу – пасадкі на паверхню Месяца.
У прэс-службе расказалі: вопыт РФ і іншых краін паказвае, што гэты этап крытычны для поспеху місіі. Запланавана, што "Луна-25" упершыню ў гісторыі касманаўтыкі павінна будзе сесці ў складаных умовах – у раёне Паўднёвага полюса.
У "Роскосмосе" растлумачылі, што для дасягнення патрабаванай надзейнасці ажыццяўлення місіі трэба правесці дадатковыя мерапрыемствы па забеспячэнні ўстойлівай работы сродкаў кіравання на Зямлі пры правядзенні карэкцый і пасадкі апарата на паверхню спадарожніка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Выбралі беларуску, якая паляціць у космас
Калі будзе запуск беларуска-расійскага спадарожніка, расказалі ў НАН Беларусі
"Роскосмос" і РАН вызначыліся з арбітай новай станцыі
Стужка навiн
0