Праваслаўныя адзначылі Сёмуху

© Sputnik / Иван РудневКафедральны сабор на плошчы Свабоды
Кафедральны сабор на плошчы Свабоды - Sputnik Беларусь, 1920, 04.06.2023
Падпісацца
У гэты дзень на апосталаў, вучняў Хрыста, сышоў Святы Дух і яны атрымалі магчымасць прапаведаваць на розных мовах.
Праваслаўныя адзначаюць 4 чэрвеня адно з галоўных свят царкоўнага календара – Сёмуху (Троіцу), гэты дзень лічыцца Днём нараджэння царквы.
Праваслаўная царква адзначае Дзень Святой Троіцы заўсёды ў нядзелю, на 50-ы дзень пасля Вялікадня, таму ён яшчэ называецца Пяцідзесятніца. Сёмуха адносіцца да ліку дванадзесятых свят.
Напярэдадні, у суботу ўвечары, свяшчэннікі і вернікі ладзяць Хросны ход.
© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкСёмуха адносіцца да ліку дванадзесятых свят
Празднование Троицы, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Сёмуха адносіцца да ліку дванадзесятых свят

Устануць на калені

На Сёмуху пасля Боскай літургіі здзяйсняецца спецыяльная служба – свяшчэннікі і вернікі ўпершыню з Вялікадня ўстаюць у храмах на калені.
У гэты дзень чытаецца малітва "Цару Нябесны", а вечарам – укленчаныя малітвы.
Свяшчэннікі ў гэты дзень служаць у зялёных вопратках. Зялёны колер царква трактуе як колер ажыўлення і вечнага жыцця.
© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЗялёны колер царква трактуе як колер вечнага жыцця
Празднование Троицы, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Зялёны колер царква трактуе як колер вечнага жыцця

Святы Дух сышоў

У адпаведнасці з пісаннем, у гэты дзень на апосталаў, вучняў Хрыста, сышоў Святы Дух, ён і сімвалізуе трыадзінства Бога. Менавіта ў гэты дзень Бог даў магчымасць апосталам прапаведаваць на розных мовах.
Людзям адкрылася адна з найвялікшых таямніц Божага быцця, калі яны ўбачылі, што Бог адзіны, але адзіны ў трох асобах.
© Sputnik / Анна НефедоваСвятая Троіца – абраз упрыгожаны белымі, зялёнымі і жоўтымі кветкамі
Святая Троица - икона украшена белыми, зелеными и желтыми цветами - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Святая Троіца – абраз упрыгожаны белымі, зялёнымі і жоўтымі кветкамі

Дазволы і забароны на Сёмуху

Да свята Сёмухі рыхтуюцца не толькі храмы, але і вернікі.
Што можна на свята:
перш за ўсё, трэба добра прыбраць сваё жыллё, і таму гэта лепей зрабіць за некалькі дзён да свята;
непасрэдна напярэдадні Сёмухі кватэры і прыватныя дамы традыцыйна ўпрыгожваюць галінкамі бярозы, кветкамі і свежаскошанай травой. У сельскай мясцовасці нярэдка выкарыстоўваюць і аер. Падобныя ўпрыгажэнні сімвалізуюць прыроду і вясну. Дарэчы, прынята лічыць, што менавіта пасля Сёмухі пачынаецца сапраўднае лета;
праваслаўныя адзначаюць Дзень Святой Троіцы пышна, таму Сёмуха мяркуе багатае застолле. З гэтай нагоды гатуюцца традыцыйныя стравы, сярод якіх цэнтральнае месца належыць святочнаму хлебу, што выпякаецца таксама напярэдадні. Пакаштаваць гэты траецкі хлеб павінны ўсе члены сям’і, але можна запрасіць далучыцца да гэтай справы і сяброў;
таксама свята лічыцца добрым часам для сватаўства. У народзе гавораць, што калі пасватацца на Сёмуху, а само вяселле згуляць на Пакроў Прасвятой Багародзіцы, то шчаслівае сямейнае жыццё маладым забяспечана.
© Sputnik / Альфред МикусСвяточны траецкі хлеб
Кузьміцкі хлеб - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Святочны траецкі хлеб
Чаго нельга рабіць:
не варта праводзіць на Сёмуху вяселле і вянчанне – па магчымасці іх трэба перанесці на іншыя дні;
згодна з вучэннем Царквы, у дзень Сёмухі нельга думаць аб дрэнным, жадаць благога блізкім ці крыўдзіцца на кагосьці. Вернікі ўпэўнены: у гэты дзень у свеце адбываецца абнаўленне;
прынята на Сёмуху наведваць вячэрнюю або ранішнюю службу, а таксама праводзіць шмат часу са сваёй сям’ёй;
вядома ж, усе клопаты неабходна скончыць яшчэ да свята. Так, нельга на Сёмуху займацца хатнімі справамі – напрыклад, вышываць ці прасці;
нельга на гэтае свята і купацца ў рэках або азёрах – яшчэ з язычніцкіх часоў гэтыя дні называлі русалчынымі: лічыцца, што купанні могуць быць небяспечныя.
© Sputnik / Альфред МикусГэтыя дні з язычніцкіх часоў называлі русалчынымі
Обряд Вождения Куста - Sputnik Беларусь, 1920, 02.06.2023
Гэтыя дні з язычніцкіх часоў называлі русалчынымі
Адразу пасля свята ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Траецкая сядміца, або Сядміца суцэльная.
Пасля Сёмухі ў панядзелак царква адзначае Духаў дзень.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Па Пластку вадзілі Кусту: свята на дзень Святой Тройцы (фота)
Самы чароўны час у годзе
Сустрэча на Сёмуху: як прайшоў абрад "Ваджэнне Кусты"
Стужка навiн
0