https://bel.sputnik.by/20230606/zboyu-ne-bylo-lukashenka-nazva-prychynu-prablem-z-padlkam-vynka-tse-1076329061.html
Збою не было: Лукашэнка назваў прычыну праблем з падлікам вынікаў ЦЭ
Збою не было: Лукашэнка назваў прычыну праблем з падлікам вынікаў ЦЭ
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт на нарадзе па ўступнай кампаніі абвінаваціў чыноўнікаў у тым, што ні абітурыенты, ні іх бацькі не разумеюць сістэмы падліку балаў. 06.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-06T13:49+0300
2023-06-06T13:49+0300
2023-06-06T13:49+0300
абітурыент – 2023
абітурыенты
цэ
цэнтралізаваны экзамен
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
грамадства
вну
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063625612_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_9aa78b6b49bd22cdcb9809aeded18e3f.jpg
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Тэхнічнага збою пры падліку балаў па выніках цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) не было, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што яго галоўнае патрабаванне – справядлівыя адносіны пры здачы экзаменаў. Ён запатрабаваў "жалезабетонна вызначыцца" па сістэме паступлення ў наступным годзе.Скандал з ЦЭРаней многія бацькі і абітурыенты негатыўна адрэагавалі на сістэму падліку балаў першага ЦЭ. Некаторыя з іх запатрабавалі пералічыць вынікі нанова.Мінадукацыі ў адказ запэўніла, што сістэма пераводу першасных балаў у тэставыя выкарыстоўваецца з 2019 года. Той факт, што шкалы пераводу ЦТ-2022 і ЦЭ-2023 адрозніваюцца, ведамства растлумачыла "базавым узроўнем тэстаў цэнтралізаванага экзамену".Сітуацыю пракаменціраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што сістэма падліку балаў на ЦЭ павінна быць зразумелай і звычайнай.У чым праблемаЗдача ЦЭ праходзіла ў гэтым годзе ўпершыню. Першы – экзамен па беларускай і рускай мовах – прайшоў у Беларусі 14 мая. Экзамены здавалі каля 53 тысяч чалавек.Вынікі сталі вядомы 29 мая. Па 100 балаў за моўны ЦЭ атрымалі 900 выпускнікоў школ. Некаторыя заявілі, што ў іх было нават па 400 балаў, хаця максімум – сотня.Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў паведаміў, што гэта фэйкавыя вынікі, а пералікаў не будзе. Гэта датычыцца і тых, хто атрымаў зусім нізкія адзнакі: да прыкладу, 1 бал са 100.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0e/1063625612_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_44818430ebaeca83b080a83705cde4d6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыент – 2023, абітурыенты, цэ, цэнтралізаваны экзамен, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, грамадства, вну, у беларусі, беларусь, навіны
абітурыент – 2023, абітурыенты, цэ, цэнтралізаваны экзамен, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, грамадства, вну, у беларусі, беларусь, навіны
Збою не было: Лукашэнка назваў прычыну праблем з падлікам вынікаў ЦЭ
Прэзідэнт на нарадзе па ўступнай кампаніі абвінаваціў чыноўнікаў у тым, што ні абітурыенты, ні іх бацькі не разумеюць сістэмы падліку балаў.
МІНСК, 6 чэр – Sputnik. Тэхнічнага збою пры падліку балаў па выніках цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) не было, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"…Я не падвяргаю сумненню тое, як вы там лічылі. Мае прэтэнзіі ў тым, што людзі вас не разумеюць: ні будучыя студэнты (абітурыенты), ні бацькі, ні іншыя людзі – што вы там нахамуталі, напрыдумвалі", - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што яго галоўнае патрабаванне – справядлівыя адносіны пры здачы экзаменаў. Ён запатрабаваў "жалезабетонна вызначыцца" па сістэме паступлення ў наступным годзе.
Раней многія бацькі і абітурыенты негатыўна адрэагавалі на сістэму падліку балаў першага ЦЭ. Некаторыя з іх запатрабавалі пералічыць вынікі нанова.
Мінадукацыі ў адказ запэўніла, што сістэма пераводу першасных балаў у тэставыя выкарыстоўваецца з 2019 года. Той факт, што шкалы пераводу ЦТ-2022 і ЦЭ-2023 адрозніваюцца, ведамства растлумачыла "базавым узроўнем тэстаў цэнтралізаванага экзамену".
Сітуацыю пракаменціраваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што сістэма падліку балаў на ЦЭ павінна быць зразумелай і звычайнай.
Здача ЦЭ праходзіла ў гэтым годзе ўпершыню. Першы – экзамен па беларускай і рускай мовах – прайшоў у Беларусі 14 мая. Экзамены здавалі каля 53 тысяч чалавек.
Вынікі сталі вядомы 29 мая. Па 100 балаў за моўны ЦЭ атрымалі 900 выпускнікоў школ. Некаторыя заявілі, што ў іх было нават па 400 балаў, хаця максімум – сотня.
Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў паведаміў, што гэта фэйкавыя вынікі, а пералікаў не будзе. Гэта датычыцца і тых, хто атрымаў зусім нізкія адзнакі: да прыкладу, 1 бал са 100.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Абітурыенты і "чортаў тузін": Мінадукацыі
апублікавала вынікі другога ЦЭВынікі першага ЦЭ пералічаць па новай методыцы – Мінадукацыі