https://bel.sputnik.by/20230609/regulyavanne-tsen-zno-zmyanlasya--belarus-1076446549.html
Рэгуляванне цэн зноў змянілася ў Беларусі
Рэгуляванне цэн зноў змянілася ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Новыя карэкціроўкі накіраваны на тое, каб ураўнаваць умовы для імпарцёраў і беларускіх вытворцаў. 09.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-09T09:52+0300
2023-06-09T09:52+0300
2023-06-09T09:52+0300
эканоміка
цэны і кошты
у беларусі
беларусь
навіны
пастанова
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101323/47/1013234776_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_7cc2f38f4f4b1a5092c7ad3affae2977.jpg
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Беларускі ўрад зноў змяніў падыходы да рэгулявання цэн і ўнёс карэкціроўкі ў адпаведную пастанову №713, дакумент быў падпісаны 8 чэрвеня кіраўніком Саўміна і апублікаваны ў пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Як растлумачылі ў прэс-службе ўрада, новая пастанова №713 (3) была падрыхтавана на падставе тых прапаноў, якія ўнеслі рабочыя групы па развіцці эканомікі рэгіёнаў і экспертная рабочая група, створаная МАРГ спецыяльна для абмеркавання пытанняў карэкціроўкі заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні.У прыватнасці, згодна з дакументам, будуць выраўноўвацца ўмовы продажу айчынных і імпартных тавараў у рознічным гандлі. Такім чынам беларускі ўрад хоча зацікавіць сеткі рознічнага гандлю прадаваць менавіта беларускія тавары і зменшыць маржынальнасць уласнага імпарту.Таксама для вытворцаў будзе спрошчана ўзгадненне адпускных цэн на новыя спажывецкія тавары. А менавіта – да 20% павялічыцца норма рэнтабельнасці, пры якой не спатрэбіцца ўзгадненне ўстанаўлення цэн на новыя тавары.Акрамя таго, зменіцца парадак прадастаўлення аптовых скідак з адпускных цэн.Таксама, як адзначаюць ва ўрадзе, будзе створаны зразумелы і празрысты механізм для вытворцаў і імпарцёраў пры рэалізацыі спажывецкіх тавараў. Гэта закране прадастаўленне стымулюючых выплат, гэта значыць будуць устаноўлены адзіныя правілы такіх выплат адносна айчынных тавараў і нехарчовых імпартных тавараў.Дакумент прадугледжвае і выраўноўванне падыходаў для беларускіх вытворцаў пры рэалізацыі тавараў у крамах фірменнага гандлю і ў сваіх інтэрнэт-крамах.Таксама пастановай быў нязначна ўдакладнены пералік спажывецкіх тавараў, на якія распаўсюджваецца рэгуляванне цэн.Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.Рэгуляванне цэнНагадаем, у кастрычніку 2022 года ў Беларусі пачала дзейнічаць пастанова Саўміна №713. У краіне быў спачатку ўведзены мараторый на павышэнне ўсіх цэн, потым з’явілася новая сістэма рэгулявання.З таго моманту яна некалькі разоў мянялася. Была створана экспертная працоўная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі бізнесу: найбуйныя сеткі і вытворцы.Эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) лічаць, што зніжэнне інфляцыі ў Беларусі адбылося менавіта з-за рэгулявання цэн. У другім квартале, паводле прагнозаў ЕАБР, гадавы індэкс росту цэн можа запаволіцца да 4%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101323/47/1013234776_133:0:1200:800_1920x0_80_0_0_30ddad7c923734e12b88ff179e8dbea9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, цэны і кошты, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова, савет міністраў рб
эканоміка, цэны і кошты, у беларусі, беларусь, навіны , пастанова, савет міністраў рб
Рэгуляванне цэн зноў змянілася ў Беларусі
Новыя карэкціроўкі накіраваны на тое, каб ураўнаваць умовы для імпарцёраў і беларускіх вытворцаў.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Беларускі ўрад зноў змяніў падыходы да рэгулявання цэн і ўнёс карэкціроўкі ў адпаведную пастанову №713, дакумент быў падпісаны 8 чэрвеня кіраўніком Саўміна і апублікаваны ў пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Як растлумачылі ў прэс-службе ўрада, новая пастанова №713 (3) была падрыхтавана на падставе тых прапаноў, якія ўнеслі рабочыя групы па развіцці эканомікі рэгіёнаў і экспертная рабочая група, створаная МАРГ спецыяльна для абмеркавання пытанняў карэкціроўкі заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні.
"Ключавая задача змяненняў – стварэнне ўмоў для прасоўвання на ўнутраным рынку тавараў айчыннай вытворчасці", - гаворыцца ў паведамленні.
У прыватнасці, згодна з дакументам, будуць выраўноўвацца ўмовы продажу айчынных і імпартных тавараў у рознічным гандлі. Такім чынам беларускі ўрад хоча зацікавіць сеткі рознічнага гандлю прадаваць менавіта беларускія тавары і зменшыць маржынальнасць уласнага імпарту.
Таксама для вытворцаў будзе спрошчана ўзгадненне адпускных цэн на новыя спажывецкія тавары. А менавіта – да 20% павялічыцца норма рэнтабельнасці, пры якой не спатрэбіцца ўзгадненне ўстанаўлення цэн на новыя тавары.
"Вытворцы таксама вызваляцца ад узгаднення ўстанаўлення адпускных цэн у сувязі з увядзеннем тэхнічных нарматыўных актаў", - дадалі ў прэс-службе Саўміна.
Акрамя таго, зменіцца парадак прадастаўлення аптовых скідак з адпускных цэн.
Таксама, як адзначаюць ва ўрадзе, будзе створаны зразумелы і празрысты механізм для вытворцаў і імпарцёраў пры рэалізацыі спажывецкіх тавараў. Гэта закране прадастаўленне стымулюючых выплат, гэта значыць будуць устаноўлены адзіныя правілы такіх выплат адносна айчынных тавараў і нехарчовых імпартных тавараў.
Дакумент прадугледжвае і выраўноўванне падыходаў для беларускіх вытворцаў пры рэалізацыі тавараў у крамах фірменнага гандлю і ў сваіх інтэрнэт-крамах.
Таксама пастановай быў нязначна ўдакладнены пералік спажывецкіх тавараў, на якія распаўсюджваецца рэгуляванне цэн.
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Нагадаем, у кастрычніку 2022 года ў Беларусі пачала дзейнічаць пастанова Саўміна №713. У краіне быў спачатку ўведзены мараторый на павышэнне ўсіх цэн, потым з’явілася новая сістэма рэгулявання.
З таго моманту яна некалькі разоў мянялася. Была створана экспертная працоўная група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі бізнесу: найбуйныя сеткі і вытворцы.
Эксперты Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) лічаць, што зніжэнне інфляцыі ў Беларусі адбылося менавіта з-за рэгулявання цэн. У другім квартале, паводле прагнозаў ЕАБР, гадавы індэкс росту цэн можа запаволіцца да 4%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Галоўчанка: у міжсезонне беларусы павінны
атрымліваць агародніну па прымальных цэнахСкупачныя
цэны на каштоўныя металы змяняюцца ў Беларусі