Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

БЧ больш чым на 20% павялічыла перавозкі ў міжнародных зносінах

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкЭлектрацягнік "Ласточка"
Электрацягнік Ласточка - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2023
Падпісацца
Штотыдзень паміж Расіяй і Беларуссю курсіруюць каля 150 цягнікоў, а самымі папулярнымі ў пасажыраў з’яўляюцца рэйсы ў Маскву і Санкт-Пецярбург.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Беларуская чыгунка за студзень-май гэтага года перавезла ў міжнародных зносінах звыш аднаго мільёна пасажыраў, гаворыцца на афіцыйным сайце БЧ.
У паведамленні, апублікаваным у панядзелак, адзначана, што гэта амаль на 22% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
"У міжнародных зносінах найбольшым попытам карысталіся цягнікі, якія курсіруюць паміж Мінскам і Масквой, Мінскам і Санкт-Пецярбургам", - расказалі на БЧ.
Там нагадалі, што на сённяшні дзень цягнікі з беларускай сталіцы таксама рэгулярна адпраўляюцца ў Адлер, Калінінград, Мурманск, Архангельск, Анапу. А з 14 чэрвеня пачне курсіраваць цягнік Мінск-Самара.
"Штотыдзень паміж дзвюма дзяржавамі курсіруюць каля 150 цягнікоў", - падкрэсліваецца ў паведамленні.
Што да ўнутрырэспубліканскіх перавозак, то найбольш папулярнымі маршрутамі ў пасажыраў у студзені-маі былі Мінск-Брэст, Мінск-Гомель і Мінск-Віцебск.
Паводле папярэдніх звестак, у студзені-маі 2023 года Беларуская чыгунка перавезла ва ўсіх відах зносін больш як 24 мільёны пасажыраў, паведамілі на БЧ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
РЧ запускае хуткі цягнік паміж Самарай і Мінскам
Эксперты расказалі, дзе можна бюджэтна правесці водпуск
"Ласточка" з расійскіх камплектуючых: выпрабаванні пройдуць ужо ў чэрвені
Стужка навiн
0