https://bel.sputnik.by/20230610/dva-abekty-nutranykh-voysk-dadal--dzyarzhnvestpragramu-belarus-1076318713.html
Два аб’екты ўнутраных войск дадалі ў дзяржінвестпраграму Беларусі
Два аб’екты ўнутраных войск дадалі ў дзяржінвестпраграму Беларусі
Sputnik Беларусь
Міністэрства фінансаў выдзеліць з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне новых аб’ектаў 600 тысяч беларускіх рублёў. 10.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-10T10:54+0300
2023-06-10T10:54+0300
2023-06-10T10:54+0300
інвестыцыйная праграма
пастанова
савет міністраў рб
будаўніцтва
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102240/86/1022408603_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_8bf23ee6454a2c8c22f581897d7dc98e.jpg
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне дадаць два аб’екты ўнутраных войск у дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №363 ад 3 чэрвеня, якая афіцыйна апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Так, у пералік будоўляў і аб'ектаў дзяржінвестпраграмы дадалі два новыя пункты.Гэта ўзвядзенне спецыялізаванага будынка з добраўпарадкаваннем тэрыторыі вайсковай часці 5526 горада Брэста. На рэалізацыю гэтага праекта можа быць накіравана да 200 тысяч беларускіх рублёў.Таксама ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы зараз прадугледжана рэканструкцыя аб'ектаў аўтапарка вайсковай часці 5448 горада Мінска.Ліміт фінансавання на гэтыя мэты вызначаны ў памеры 400 тысяч рублёў.Міністэрству фінансаў даручана выдзеліць на гэтыя аб’екты з рэспубліканскага бюджэту 600 тысяч беларускіх рублёў. Зрабіць гэта мяркуецца за кошт сродкаў, якія прадугледжаны дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2023 год.Мінэканомікі ў сваю чаргу трэба будзе падрыхтаваць пастанову, якой у дзяржінвестпраграму будуць унесены змяненні з улікам гэтых двух аб’ектаў і сродкаў на іх фінансаванне.Дзяржінвестпраграма на 2023 годДзяржаўная інвестыцыйная праграма на бягучы год была зацверджана кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам 7 лютага.Згодна з праграмай, у 2023 годзе плануецца праектаванне і будаўніцтва 136 аб’ектаў, з іх 53 плануецца здаць у эксплуатацыю.На фінансаванне ўключаных у праграму аб’ектаў прадугледжана амаль 1,15 мільярда беларускіх рублёў, з іх 891 мільён ці 78% будзе накіравана на рэалізацыю шэрага дзяржпраграм.У адпаведнасці з праграмай у гэтым годзе пачнецца фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 23 аб’ектаў, у тым ліку трох пуцеправодаў у Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, трох дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Полацку, Бабруйску і Бешанковічах, дзвюх бальніц у Брэсце і Пінску.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102240/86/1022408603_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_a7728f6a1da76d2e747e790b0f75d1d7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інвестыцыйная праграма, пастанова, савет міністраў рб, будаўніцтва, у беларусі, беларусь, навіны
інвестыцыйная праграма, пастанова, савет міністраў рб, будаўніцтва, у беларусі, беларусь, навіны
Два аб’екты ўнутраных войск дадалі ў дзяржінвестпраграму Беларусі
Міністэрства фінансаў выдзеліць з рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне новых аб’ектаў 600 тысяч беларускіх рублёў.
МІНСК, 10 чэр – Sputnik. Беларускі ўрад прыняў рашэнне дадаць два аб’екты ўнутраных войск у дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год, гэта прадугледжана пастановай Саўміна №363 ад 3 чэрвеня, якая афіцыйна апублікавана ў аўторак на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, у пералік будоўляў і аб'ектаў дзяржінвестпраграмы дадалі два новыя пункты.
Гэта ўзвядзенне спецыялізаванага будынка з добраўпарадкаваннем тэрыторыі вайсковай часці 5526 горада Брэста. На рэалізацыю гэтага праекта можа быць накіравана да 200 тысяч беларускіх рублёў.
Таксама ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы зараз прадугледжана рэканструкцыя аб'ектаў аўтапарка вайсковай часці 5448 горада Мінска.
Ліміт фінансавання на гэтыя мэты вызначаны ў памеры 400 тысяч рублёў.
Міністэрству фінансаў даручана выдзеліць на гэтыя аб’екты з рэспубліканскага бюджэту 600 тысяч беларускіх рублёў. Зрабіць гэта мяркуецца за кошт сродкаў, якія прадугледжаны дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2023 год.
Мінэканомікі ў сваю чаргу трэба будзе падрыхтаваць пастанову, якой у дзяржінвестпраграму будуць унесены змяненні з улікам гэтых двух аб’ектаў і сродкаў на іх фінансаванне.
Дзяржінвестпраграма на 2023 год
Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на бягучы год была зацверджана кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам 7 лютага.
Згодна з праграмай, у 2023 годзе плануецца праектаванне і будаўніцтва 136 аб’ектаў, з іх 53 плануецца здаць у эксплуатацыю.
На фінансаванне ўключаных у праграму аб’ектаў прадугледжана амаль 1,15 мільярда беларускіх рублёў, з іх 891 мільён ці 78% будзе накіравана на рэалізацыю шэрага дзяржпраграм.
У адпаведнасці з праграмай у гэтым годзе пачнецца фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 23 аб’ектаў, у тым ліку трох пуцеправодаў у Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях, трох дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Полацку, Бабруйску і Бешанковічах, дзвюх бальніц у Брэсце і Пінску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь можа
дапамагчы Нікарагуа будаваць альтэрнатыву Панамскаму каналу