https://bel.sputnik.by/20230612/belaruskkh-skalalaza-dapustsyats-da-mzhnarodnykh-starta-u-2024-godze-1076543961.html
Беларускіх скалалазаў дапусцяць да міжнародных стартаў у 2024 годзе
Беларускіх скалалазаў дапусцяць да міжнародных стартаў у 2024 годзе
Sputnik Беларусь
Пакуль што незразумела, ці змогуць беларусы ўзяць удзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы, якія пройдуць наступным летам. 12.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-12T16:19+0300
2023-06-12T16:19+0300
2023-06-12T16:19+0300
спорт
беларусь
у свеце
навіны
мак
скалалажанне
алімпійскія гульні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0c/1076543265_0:239:720:644_1920x0_80_0_0_14b10b0bb3d760c25cde4e072f8c33cf.jpg
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Выканкам Міжнароднай федэрацыі спартыўнага скалалажання дапусціць беларускіх і расійскіх атлетаў да спаборніцтваў у 2024 годзе, паведамляецца на сайце арганізацыі.Там сцвярджаецца, што спартсмены павінны будуць атрымаць "нейтральныя ліцэнзіі" у якасці папярэдняй умовы для рэгістрацыі на спаборніцтвах. Пакуль жа рашэнне аб адхіленні скалалазаў з Беларусі і Расіі, прынятае ў сакавіку 2022 года, застаецца ў сіле.Пры гэтым у адносінах да зборных Беларусі і Расіі па скалалажанні, калі яны ўжо змогуць удзельнічаць на міжнародных турнірах, захаваюцца іншыя санкцыі.Напрыклад, на спаборніцтвах нельга будзе выкарыстоўваць дзяржсімволіку, беларускія і расійскія чыноўнікі не змогуць прысутнічаць на трыбунах, суддзі з абедзвюх краін пакуль што застануцца адхіленымі ад удзелу ў сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатах. Акрамя таго, міжнародная федэрацыя скалалажання і МАК не падтрымаюць турніры, якія будуць праводзіцца ў Расіі ці Беларусі.Спартыўнае скалалажанне з 2020 года ўваходзіць у алімпійскую праграму і было ўпершыню прадстаўлена на Гульнях у Токіа. Гэты від спорту ўключае ў сябе тры дысцыпліны – лажанне на цяжкасць, на хуткасць і боўлдэрынг (праходжанне серыі кароткіх трас рознага ўзроўню складанасці).А што з іншымі спартсменамі?Для большасці прафесійных спартсменаў з Беларусі і Расіі шлях на сусветныя старты закрылі ў сакавіку 2022 года. Галоўнай прычынай МАК і міжнародныя федэрацыі назвалі сітуацыю ва Украіне.Праз год пасля ўвядзення санкцый, у сакавіку 2023 года, выканкам МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх атлетаў, але ў нейтральным статусе і толькі тых, хто не падтрымлівае спецаперацыю ва Украіне.Многія федэрацыі ўжо дапусцілі да ЧС, ЧЕ і Алімпіяды беларускіх і расійскіх спартсменаў. У прыватнасці, гэта закранула баксёраў, цяжкаатлетаў, гальфістаў, весляроў і іншых спартсменаў, аднак некаторыя арганізацыі ўсё яшчэ захоўваюць забарону.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/0c/1076543265_0:171:720:711_1920x0_80_0_0_accc257ff10abfd2f6d608930835f134.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, беларусь, у свеце, навіны , мак, скалалажанне, алімпійскія гульні
спорт, беларусь, у свеце, навіны , мак, скалалажанне, алімпійскія гульні
Беларускіх скалалазаў дапусцяць да міжнародных стартаў у 2024 годзе
Пакуль што незразумела, ці змогуць беларусы ўзяць удзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы, якія пройдуць наступным летам.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Выканкам Міжнароднай федэрацыі спартыўнага скалалажання дапусціць беларускіх і расійскіх атлетаў да спаборніцтваў у 2024 годзе, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Там сцвярджаецца, што спартсмены павінны будуць атрымаць "нейтральныя ліцэнзіі" у якасці папярэдняй умовы для рэгістрацыі на спаборніцтвах. Пакуль жа рашэнне аб адхіленні скалалазаў з Беларусі і Расіі, прынятае ў сакавіку 2022 года, застаецца ў сіле.
"Рашэнне ініцыяваць працэс аднаўлення спартсменаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі было няпростым і не было ўспрынята легкадумна", - заявіў прэзідэнт міжнароднай федэрацыі Марка Скаларыс.
Пры гэтым у адносінах да зборных Беларусі і Расіі па скалалажанні, калі яны ўжо змогуць удзельнічаць на міжнародных турнірах, захаваюцца іншыя санкцыі.
Напрыклад, на спаборніцтвах нельга будзе выкарыстоўваць дзяржсімволіку, беларускія і расійскія чыноўнікі не змогуць прысутнічаць на трыбунах, суддзі з абедзвюх краін пакуль што застануцца адхіленымі ад удзелу ў сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатах. Акрамя таго, міжнародная федэрацыя скалалажання і МАК не падтрымаюць турніры, якія будуць праводзіцца ў Расіі ці Беларусі.
Спартыўнае скалалажанне з 2020 года ўваходзіць у алімпійскую праграму і было ўпершыню прадстаўлена на Гульнях у Токіа. Гэты від спорту ўключае ў сябе тры дысцыпліны – лажанне на цяжкасць, на хуткасць і боўлдэрынг (праходжанне серыі кароткіх трас рознага ўзроўню складанасці).
А што з іншымі спартсменамі?
Для большасці прафесійных спартсменаў з Беларусі і Расіі шлях на сусветныя старты закрылі ў сакавіку 2022 года. Галоўнай прычынай МАК і міжнародныя федэрацыі назвалі сітуацыю ва Украіне.
Праз год пасля ўвядзення санкцый, у сакавіку 2023 года, выканкам МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх атлетаў, але ў нейтральным статусе і толькі тых, хто не падтрымлівае
спецаперацыю ва Украіне.
Многія федэрацыі ўжо дапусцілі да ЧС, ЧЕ і Алімпіяды беларускіх і расійскіх спартсменаў. У прыватнасці, гэта закранула баксёраў, цяжкаатлетаў, гальфістаў, весляроў і іншых спартсменаў, аднак некаторыя арганізацыі ўсё яшчэ захоўваюць забарону.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"