https://bel.sputnik.by/20230609/bakh-padzyakava-makronu-za-dopusk-belarusa-da-almpyady-2024-1076449890.html
Бах падзякаваў Макрону за допуск беларусаў да Алімпіяды-2024
Бах падзякаваў Макрону за допуск беларусаў да Алімпіяды-2024
Sputnik Беларусь
Раней улады прыбалтыйскіх дзяржаў, Польшчы і Украіны заклікалі выканкам МАК падрыхтаваць рэкамендацыі для міжнародных федэрацый не дапускаць беларускіх і... 09.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-09T10:51+0300
2023-06-09T10:51+0300
2023-06-09T10:51+0300
спорт
у свеце
палітыка
навіны
томас бах
мак
эмануэль макрон
алімпійскія гульні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076447771_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_c508d4a8f2c692e7db938507da4170af.png
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі сустрэчу ў Елісейскім палацы ў Парыжы, на якой абмеркавалі падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў 2024 года, а таксама пытанне допуску спартсменаў з Беларусі і Расіі на гэтыя спаборніцтвы, паведамляецца на сайце МАК.Бах падзякаваў Макрону за яго нядаўнюю заяву на саміце G7 у Хірасіме аб аўтаноміі спорту і допуску расіян і беларусаў на Алімпіяду.Было адзначана, што Францыя падтрымае рашэнне МАК наконт удзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі ў Алімпіядзе.Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. У праграме Гульняў 32 віды спорту, як мінімум у 20 з іх беларусы могуць узяць удзел.Спартыўныя санкцыіДля спартсменаў з Беларусі і РФ закрылі шлях на міжнародныя старты ў сакавіку 2022 года. Галоўнай прычынай назвалі сітуацыю ва Украіне. Беларусы і расіяне не былі дапушчаны да ўдзелу ў Паралімпіядзе ў Пекіне-2022, а таксама да шэрага чэмпіянатаў свету і Еўропы.Праз год, у сакавіку 2023 года, выканкам МАК даў рэкамендацыю міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх атлетаў, але ў нейтральным статусе і толькі тых, хто не падтрымлівае СВА.Пры гэтым у якасці ўдзельнікаў сусветных і еўрапейскіх стартаў каманды па гульнявых відах з Беларусі і Расіі пакуль што не разглядаюцца. Таксама спартыўныя федэрацыі маюць права адмаўляць ва ўдзеле спартсменам, звязанымі з узброенымі сіламі і органамі бяспекі.Раней улады Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны заклікалі выканкам МАК перадумаць і даць рэкамендацыю не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076447771_156:0:1056:675_1920x0_80_0_0_fef187392b32abbaaea1f410c10dd355.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, у свеце, палітыка, навіны , томас бах, мак, эмануэль макрон, алімпійскія гульні
спорт, у свеце, палітыка, навіны , томас бах, мак, эмануэль макрон, алімпійскія гульні
Бах падзякаваў Макрону за допуск беларусаў да Алімпіяды-2024
Раней улады прыбалтыйскіх дзяржаў, Польшчы і Украіны заклікалі выканкам МАК падрыхтаваць рэкамендацыі для міжнародных федэрацый не дапускаць беларускіх і расійскіх атлетаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях ў Парыжы.
МІНСК, 9 чэр – Sputnik. Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі сустрэчу ў Елісейскім палацы ў Парыжы, на якой абмеркавалі падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў 2024 года, а таксама пытанне допуску спартсменаў з Беларусі і Расіі на гэтыя спаборніцтвы, паведамляецца на сайце МАК.
Бах падзякаваў Макрону за яго нядаўнюю заяву на саміце G7 у Хірасіме аб аўтаноміі спорту і допуску расіян і беларусаў на Алімпіяду.
Было адзначана, што Францыя падтрымае рашэнне МАК наконт удзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі ў Алімпіядзе.
Алімпіяда ў Парыжы пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. У праграме Гульняў 32 віды спорту, як мінімум у 20 з іх беларусы могуць узяць удзел.
Для спартсменаў з Беларусі і РФ закрылі шлях на міжнародныя старты ў сакавіку 2022 года. Галоўнай прычынай назвалі сітуацыю ва Украіне. Беларусы і расіяне не былі дапушчаны да ўдзелу ў Паралімпіядзе ў Пекіне-2022, а таксама да шэрага чэмпіянатаў свету і Еўропы.
Праз год, у сакавіку 2023 года, выканкам МАК даў рэкамендацыю міжнародным федэрацыям дапускаць да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх атлетаў, але ў нейтральным статусе і толькі тых, хто не падтрымлівае
СВА.
Пры гэтым у якасці ўдзельнікаў сусветных і еўрапейскіх стартаў каманды па гульнявых відах з Беларусі і Расіі пакуль што не разглядаюцца. Таксама спартыўныя федэрацыі маюць права адмаўляць ва ўдзеле спартсменам, звязанымі з узброенымі сіламі і органамі бяспекі.
Раней улады Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і Украіны заклікалі выканкам МАК перадумаць і даць рэкамендацыю не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Венгрыя адмовілася ад правядзення
ЧЕ-2024 па фігурным катанні