Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лепш бы яны там наступалі: Пуцін аб падрыве Кахоўскай ГЭС

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкКахоўская ГЭС у Херсонскай вобласці
Кахоўская ГЭС у Херсонскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 13.06.2023
Падпісацца
У выніку серыі ўдараў гідраэлектрастанцыя на Дняпры была разбурана, што прывяло да маштабнага затаплення тэрыторыі.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. У трагедыі на Кахоўскай ГЭС вінаваты ўкраінскі бок, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з ваеннымі карэспандэнтамі.
Нагадаем, у ноч з 5 на 6 чэрвеня ўкраінскія сілы нанеслі ўдары па Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. Мяркуецца, што ўдары наносіліся з ракетнай сістэмы залпавага агню "Ольха". Частка ГЭС разбурылася, з-за чаго пачаліся затапленні найбліжэйшых тэрыторый.
"Скажу дзіўную рэч, але тым не менш. На жаль, гэта сарвала іх контрнаступленне на гэтым напрамку. На жаль – чаму? Таму што лепш бы яны там наступалі. Для нас лепш, таму што для іх было б зусім дрэнна там наступаць", - канстатаваў ён.
Паводле яго слоў, у выніку выбуху на Кахоўскай ГЭС адбыўся маштабны разліў, што і прывяло да таго, што наступленне ўкраінскіх вайскоўцаў там не адбылося.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што яму зразумела, што ў падрыве ГЭС вінаваты ўкраінскі бок, таму што яны імкнуліся да гэтага і мэтанакіравана HIMARS білі шматразова.
"Можа быць, там была ў іх закладка нейкая, зараз не ведаю, можа быць, яны ў чарговы раз там нечым дадалі нязначным і пайшло разбурэнне", - растлумачыў ён.
Пасля чаго дадаў, што цяпер неабходна сур’ёзна падысці да пытанняў гарантавання экалагічнай бяспекі. Таму што пад вадой аказаліся аб’екты, якія могуць уяўляць небяспеку.
"Трэба будзе падключыць, мне міністр ужо паведаміў, каманду даў, войскі хімічнай абароны. Разам, аб’ядноўваючы намаганні, думаю, усе праблемы вырашаць, у тым ліку гэта датычыцца і водазабеспячэння", - падкрэсліў прэзідэнт РФ.
У завяршэнне ён запэўніў, што "ўсім людзям будзе аказана дапамога ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам і стандартамі. Тут усе гэтыя ўмовы добра вядомыя, яны прапісаны ў нашых законах. Усё будзе рабіцца гэтак жа, як і для ўсіх іншых грамадзян Расійскай Федэрацыі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Як дастаўляюць дапамогу ў затопленыя вёскі Херсонскай вобласці – відэа
Пуцін даў сваю ацэнку разбурэнню Кахоўскай ГЭС
Прадказальна: Захарава аб рэакцыі Захаду на сітуацыю вакол Кахоўскай ГЭС
Стужка навiн
0