https://bel.sputnik.by/20230613/mzs-belarus-ab-tyaz-u-nas-sts-prava-zvyartatstsa-pa-dapamogu-da-sayuznka-1076566508.html
МЗС Беларусі аб ТЯЗ: у нас ёсць права звяртацца па дапамогу да саюзніка
МЗС Беларусі аб ТЯЗ: у нас ёсць права звяртацца па дапамогу да саюзніка
Sputnik Беларусь
Знешнепалітычнае ведамства Беларусі адзначае, што размяшчэнне ядзернай зброі – выключна вымушаная рэакцыя на рызыкі нацбяспекі. 13.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-13T13:14+0300
2023-06-13T13:14+0300
2023-06-13T13:14+0300
ядзерная зброя ў беларусі
ядзерная зброя
узбраенні
бяспека
мзс беларусі
аан
палітыка
у свеце
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/12/1074538023_0:0:1025:577_1920x0_80_0_0_f25abd0ba297ee696334c7ba7923cb85.jpg
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Размяшчаць тактычныя ядзерныя боезарады ў Беларусі будуць у строгай адпаведнасці з Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на пленарным пасяджэнні Камісіі ААН па раззбраенні, прысвечаным прадухіленню ядзернай вайны.Намеснік міністра нагадаў, што такія праекты ёсць у НАТА ў фармаце "сумесных ядзерных місій". ЗША раней размяшчалі ядзерную зброю ў Еўропе ў пяці няядзерных дзяржавах, якія ўваходзяць у Паўночна-атлантычны альянс.Беларусь, паводле слоў Амбразевіча, таксама выступае за распрацоўку міжнароднага пагаднення, якое б дало гарантыі няядзерным дзяржавам з боку краін, у якіх ёсць ядзерная зброя.Таксама беларускі бок, як запэўніў намеснік міністра, заўсёды гатоў да канструктыўнага ўзаемадзеяння.Размяшчэнне ядзернай зброі ў БеларусіПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак 13 чэрвеня заявіў, што размяшчэнне ядзернай зброі было яго просьбай."Расія ні да чаго не імкнецца. Не ў Расіі справа", - сказаў ён журналістам.Раней таксама паведамлялася, што беларускія вайскоўцы, лётчыкі і зенітчыкі, прайшлі адпаведную падрыхтоўку ў Расіі, каб навучыцца абыходжанню з тактычнай ядзернай зброяй. У рэспубліку плануецца прывезці зарады, якія можна выкарыстоўваць з дапамогай штурмавікоў Су-25 і комплексаў "Искандер-М".Дакументы аб парадку ўтрымання ядзернай зброі кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі 25 мая.Паводле слоў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, спецсховішча на беларускай тэрыторыі дабудуюць да 7-8 ліпеня, і пасля гэтага плануецца перавезці зарады ў Беларусь.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/12/1074538023_60:0:964:678_1920x0_80_0_0_ef5a3370d4988cd81a1b4379b5a37f4f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, узбраенні, бяспека, мзс беларусі, аан, палітыка, у свеце, беларусь, навіны
ядзерная зброя, узбраенні, бяспека, мзс беларусі, аан, палітыка, у свеце, беларусь, навіны
МЗС Беларусі аб ТЯЗ: у нас ёсць права звяртацца па дапамогу да саюзніка
Знешнепалітычнае ведамства Беларусі адзначае, што размяшчэнне ядзернай зброі – выключна вымушаная рэакцыя на рызыкі нацбяспекі.
МІНСК, 13 чэр – Sputnik. Размяшчаць тактычныя ядзерныя боезарады ў Беларусі будуць у строгай адпаведнасці з Дагаворам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на пленарным пасяджэнні Камісіі ААН па раззбраенні, прысвечаным прадухіленню ядзернай вайны.
"У нас ёсць суверэннае права звяртацца па дапамогу да свайго бліжэйшага саюзніка. Размяшчэнне тактычных ядзерных боезарадаў на тэрыторыі Беларусі, калі гэта адбудзецца, з’яўляецца выключна вымушанай рэакцыяй на выклікі і рызыкі нацыянальнай бяспекі, якія стаяць перад нашай краінай", - сказаў Амбразевіч.
Намеснік міністра нагадаў, што такія праекты ёсць у НАТА ў фармаце "сумесных ядзерных місій". ЗША раней размяшчалі ядзерную зброю ў Еўропе ў пяці няядзерных дзяржавах, якія ўваходзяць у Паўночна-атлантычны альянс.
Беларусь, паводле слоў Амбразевіча, таксама выступае за распрацоўку міжнароднага пагаднення, якое б дало гарантыі няядзерным дзяржавам з боку краін, у якіх ёсць ядзерная зброя.
Таксама беларускі бок, як запэўніў намеснік міністра, заўсёды гатоў да канструктыўнага ўзаемадзеяння.
Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак 13 чэрвеня заявіў, што размяшчэнне ядзернай зброі было яго просьбай.
"Расія ні да чаго не імкнецца. Не ў Расіі справа", - сказаў ён журналістам.
Раней таксама паведамлялася, што беларускія вайскоўцы, лётчыкі і зенітчыкі, прайшлі адпаведную падрыхтоўку ў Расіі, каб навучыцца абыходжанню з тактычнай ядзернай зброяй. У рэспубліку плануецца прывезці зарады, якія можна выкарыстоўваць з дапамогай штурмавікоў Су-25 і комплексаў "Искандер-М".
Дакументы аб парадку ўтрымання ядзернай зброі кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі 25 мая.
Паводле слоў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, спецсховішча на беларускай тэрыторыі дабудуюць да 7-8 ліпеня, і пасля гэтага плануецца перавезці зарады ў Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пуцін расказаў, калі ў Беларусі
будзе размешчана ядзерная зброя