Колькі грошай атрымліваюць беларусы з-за мяжы, падлічыў Нацбанк

© Sputnik / Михаил Мордасов / Перайсці ў медыябанкДолары ЗША
Долары ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 18.06.2023
Падпісацца
Уваходныя грашовыя пераводы ў рэспубліку на 27,3% перавышаюць сумы, якія былі адпраўлены з Беларусі за мяжу.
МІНСК, 18 чэр – Sputnik. У студзені-сакавіку 2023 года беларусы атрымалі пераводаў на 42 млн у доларавым эквіваленце, паведамляе Нацбанк.
Сярэдняя сума аднаго перавода – 271,48 долара. Пакуль што гэта менш за сярэднюю суму, якая склалася па выніках мінулага года: тады было 298,44.
Таксама за першы квартал з краіны адпраўлена пераводаў прыкладна на 32,9 млн долараў (сярэдняя сума аднаго перавода – 211 долараў, у 2022-м – 393,86). Гэта значыць выходзячы паток у студзені-сакавіку быў большы за ўваходзячы на 27,3%.
У статыстыцы рэгулятара ўлічваецца тое, што атрымліваюць і адпраўляюць праз "Юністрым", "Залатую карону", Money Gram, Contact і "Ашчадбанк Анлайн".
Нацбанк пакуль што не апублікаваў дэталізаваныя даныя па гэтым сегменце фінансавага рынку, але з леташняй справаздачы вядома, што з краіны грошы пераводзяць, як правіла, праз "Залатую карону" і "Ашчадбанк Анлайн", а атрымліваюць праз Money Gram і зноў жа "Залатую карону" .
Асноўная валюта пераводаў па выніках 2022 года – расійскія рублі. Адпраўлялі ў асноўным у Расійскую Федэрацыю і Грузію, а атрымлівалі з Расіі і ЗША.
Усяго ў доларавым эквіваленце сума пераведзеных з рэспублікі грошай была звыш 241,8 млн, а ўваходзячы паток склаў каля 296,2 млн.
Пры гэтым у мінулым годзе восем банкаў перасталі займацца грашовымі пераводамі, а ўнутраная беларуская сістэма "Хуткія грошы" зачынілася. Пайшла з рынку і міжнародная кампанія Ria Money Transfer.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінск працуе над механізмам выплат па еўрабондах кліентам з Расіі – ЦБ
Усё больш банкаў Беларусі пераводзяць валютныя разлікі Mastercard на юані
Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся
Стужка навiн
0