Усё больш банкаў Беларусі пераводзяць валютныя разлікі Mastercard на юані

© Sputnik / Нина ЗотинаКітайскія юані
Кітайскія юані - Sputnik Беларусь, 1920, 08.06.2023
Падпісацца
Раней разлікі па картах вядомай міжнароднай сістэмы ў шэрагу выпадкаў ішлі праз долары ці еўра, але ўжо як мінімум чатыры банкі адмовіліся ад гэтага.
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Некалькі банкаў у Беларусі змянілі прынцыпы разлікаў з дапамогай карт Mastercard, вынікае з паведамленняў гэтых кампаній.
Упершыню кампанія з першай групы сістэмна значных банкаў Беларусі перайшла з заходняй валюты на юані ў разліках па картах Mastercard. З чацвярга 8 чэрвеня гэта зрабіў Белаграпрамбанк, які па аб’ёмах бізнесу можна назваць другім па велічыні на беларускім рынку.
Размова ідзе менавіта аб такіх транзакцыях, калі трэба плаціць не ў той валюце, пад якую выпушчана карта. Або гэта разлікі ў замежнай валюце на карысць замежных кампаній, а таксама ў Беларусі, але не ў беларускіх рублях. Напрыклад, калі карта Mastercard выпушчана ў беларускіх рублях, і трэба заказаць тавар у замежнай інтэрнэт-краме.
Раней Белаграпрамбанк праводзіў такія транзакцыі праз долары, а зараз пералік будзе праз юані.
Вясной гэтага года падобныя крокі зрабілі банкі з другой групы значнасці: Белгазпрамбанк і Альфа-Банк.
Першы адмовіўся ад еўра на карысць кітайскай валюты, а другі паменшыў ролю долара. Гэта значыць, да прыкладу, па "альфаўскіх" рублёвых картах Mastercard пры разліках за мяжой пералік усё роўна спачатку ідзе ў доларах, але потым сума пераводзіцца ў юані, а з іх ужо ў рублі па курсе банка.
Акрамя згаданых банкаў карты Mastercard адвязаў ад заходняй валюты і БНБ-Банк, які не ўваходзіць у спісак сістэмна значных. Ён таксама зрабіў выбар на карысць юаня як валюты-пасрэдніка ў красавіку 2023 года.

Заняпад Mastercard

У мінулым годзе з-за санкцый у Беларусі карты MasterCard і Visa прыкметна саступілі па папулярнасці сістэме "Белкарт", якая шмат у чым спалучана з расійскай "МИР".
Нацбанк больш не дае падрабязнай статыстыкі па эмісіі карт у краіне. Але супастаўленне ўсіх адкрытых даных паказвае, што за ўвесь мінулы год эмісія Visa, MasterCard і UnionPay склала 578 тыс штук. Гэта значна менш, чым раней. У 2021 годзе было выпушчана 177 тыс карт MasterCard, 766 тыс – Visa, а таксама 5,7 тыс – UnionPay.
На фоне яўнага падзення заходніх сістэм выпуск "Белкарт" перавысіў мільён штук. Тым не менш, MasterCard не збіраецца сыходзіць з рынку Беларусі і перыядычна праводзіць розныя маркетынгавыя кампаніі (у тым ліку разам з банкамі), каб прыцягваць кліентаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: увядзенне адзінай валюты з Расіяй – пытанне не сённяшняга дня
Рубель стане сусветнай рэзервовай валютай праз 3-5 гадоў – эксперт
Беларусы з пачатку года купілі валюты больш, чым здалі
Стужка навiн
0