https://bel.sputnik.by/20230619/krank-mzs-belarus-da-atsenku-adnosnam-z-kazakhstanam-1076734105.html
Кіраўнік МЗС Беларусі даў ацэнку адносінам з Казахстанам
Кіраўнік МЗС Беларусі даў ацэнку адносінам з Казахстанам
Sputnik Беларусь
Міністр замежных спраў Казахстана знаходзіцца з візітам у Мінску, ён абмеркаваў з беларускім калегам развіццё двухбаковых адносін паміж краінамі. 19.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-19T14:44+0300
2023-06-19T14:44+0300
2023-06-19T14:44+0300
у беларусі
беларусь
сяргей алейнік
мзс беларусі
казахстан
палітыка
навіны
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/13/1076731293_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_b91914460701c1128a9ea4f31dfd48dc.jpg
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Міждзяржаўнае супрацоўніцтва з Казахстанам выйшла на ўзровень стратэгічнага партнёрства і ахапіла ўсе сферы дзейнасці, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргей Алейнік, перадае карэспандэнт Sputnik.У панядзелак, 19 чэрвеня, ён правёў сустрэчу з віцэ-прэм’ерам – кіраўніком МЗС Казахстана Муратам Нуртлеу.Паводле слоў Сяргея Алейніка, краіны ўжо вядуць сумесную актыўную работу над новымі, больш складанымі, кааперацыйнымі праектамі. Яны датычацца прамысловых прадпрыемстваў: у Казахстане, напрыклад, працуюць сем заводаў па выпуску беларускіх трактароў, аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.Гандлёва-эканамічны трэндУ час перагавораў міністры пазітыўна ацанілі дынаміку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Як адзначыў кіраўнік беларускага МЗС, у 2021 годзе Мінск і Астана ўпершыню перасягнулі планку ў 1 млрд долараў тавараабароту. У 2022-м гэты паказчык быў павялічаны яшчэ на 18,5%, і ёсць усе падставы меркаваць, што ўзаемны гандаль будзе расці.Міністр паведаміў, што на мінулым тыдні таксама была падпісана дарожная карта па рэалізацыі сіметрычных праектаў па будаўніцтве жылля: у Казахстане з’явіцца Беларускі квартал, а ў Беларусі – Казахстанскі.Такаеў прыедзе ў МінскАлейнік адзначыў, што лакаматывам адносін паміж краінамі па-ранейшаму з’яўляецца дынамічны дыялог на ўзроўні прэзідэнтаў.Ён нагадаў, што Лукашэнка і Такаеў сустракаліся ў кастрычніку 2022-га ў Астане, а ў лістападзе гэтага года Мінск чакае ўдзелу прэзідэнта Казахстана ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі, якая пройдзе ў беларускай сталіцы.Узаемная падтрымка на сусветных пляцоўкахТаксама на перагаворах двух міністраў ішла размова наконт сітуацыі ў свеце. Паводле слоў Алейніка, пазіцыі беларускага і казахстанскага бакоў у гэтым пытанні шмат у чым падобныя."Сістэма міжнародных адносін мае вострую патрэбу ў аднаўленні вяршэнства права ў новай архітэктуры еўрапейскай, я б сказаў еўразійскай бяспецы, дзе будуць улічвацца інтарэсы кожнай дзяржавы. Мы сыходзімся ў меркаванні, што міжнародныя адносіны павінны быць вольныя ад умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў і незаконнага санкцыйнага націску", - падкрэсліў ён.Пасля чаго дадаў: Мінск і Астана дамовіліся працягваць цесна супрацоўнічаць і аказваць узаемную падтрымку на пляцоўках міжнародных арганізацый – ААН, АБСЕ, ШАС і іншых."Мы высока цэнім падтрымку, якую Казахстан аказвае Беларусі ў працэсе далучэння да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - рэзюміраваў беларускі міністр.У сваю чаргу міністр замежных спраў Казахстана Марат Нуртлеў адзначыў, што Казахстан высока цэніць стратэгічнае партнёрства з Беларуссю і лічыць рэспубліку бліжэйшым саюзнікам у рамках многіх міждзяржаўных структур."Па ўсіх пытаннях парадку дня мы знайшлі ўзаемаразуменне. Канструктыўная танальнасць перагавораў вызначана кіраўнікамі нашых дзяржаў. Мы зверылі гадзіннікі па міжнародным парадку дня. Пазітыўна ацэньваем супрацоўніцтва па лініі АДКБ. Агульнымі намаганнямі падтрымліваецца супрацоўніцтва ў фармаце СНД і ў рамках іншых арганізацый", - падвёў вынікі перагавораў Нуртлеў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/13/1076731293_208:0:1108:675_1920x0_80_0_0_92aee1d98f37bf91e407279cccb44348.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, беларусь, сяргей алейнік, мзс беларусі, казахстан, палітыка, навіны , эканоміка
у беларусі, беларусь, сяргей алейнік, мзс беларусі, казахстан, палітыка, навіны , эканоміка
Кіраўнік МЗС Беларусі даў ацэнку адносінам з Казахстанам
Міністр замежных спраў Казахстана знаходзіцца з візітам у Мінску, ён абмеркаваў з беларускім калегам развіццё двухбаковых адносін паміж краінамі.
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Міждзяржаўнае супрацоўніцтва з Казахстанам выйшла на ўзровень стратэгічнага партнёрства і ахапіла ўсе сферы дзейнасці, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Сяргей Алейнік, перадае карэспандэнт Sputnik.
У панядзелак, 19 чэрвеня, ён правёў сустрэчу з віцэ-прэм’ерам – кіраўніком МЗС Казахстана Муратам Нуртлеу.
Паводле слоў Сяргея Алейніка, краіны ўжо вядуць сумесную актыўную работу над новымі, больш складанымі, кааперацыйнымі праектамі. Яны датычацца прамысловых прадпрыемстваў: у Казахстане, напрыклад, працуюць сем заводаў па выпуску беларускіх трактароў, аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.
Гандлёва-эканамічны трэнд
У час перагавораў міністры пазітыўна ацанілі дынаміку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Як адзначыў кіраўнік беларускага МЗС, у 2021 годзе Мінск і Астана ўпершыню перасягнулі планку ў 1 млрд долараў тавараабароту. У 2022-м гэты паказчык быў павялічаны яшчэ на 18,5%, і ёсць усе падставы меркаваць, што ўзаемны гандаль будзе расці.
"Гэтаму павінна садзейнічаць дарожная карта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2023-2024 гады, якую мы падпісалі", - растлумачыў Сяргей Алейнік.
Міністр паведаміў, што на мінулым тыдні таксама была падпісана дарожная карта па рэалізацыі сіметрычных праектаў па будаўніцтве жылля: у Казахстане з’явіцца Беларускі квартал, а ў Беларусі – Казахстанскі.
Алейнік адзначыў, што лакаматывам адносін паміж краінамі па-ранейшаму з’яўляецца дынамічны дыялог на ўзроўні прэзідэнтаў.
"Узаемапавага і даўнія канструктыўныя адносіны паміж кіраўнікамі дзяржаў рухаюць нашы адносіны як у фармаце Беларусь – Казахстан, так і ў фармаце нашага ўдзелу ў інтэграцыйных аб’яднаннях", - сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Ён нагадаў, што Лукашэнка і Такаеў сустракаліся ў кастрычніку 2022-га ў Астане, а ў лістападзе гэтага года Мінск чакае ўдзелу прэзідэнта Казахстана ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі, якая пройдзе ў беларускай сталіцы.
Узаемная падтрымка на сусветных пляцоўках
Таксама на перагаворах двух міністраў ішла размова наконт сітуацыі ў свеце. Паводле слоў Алейніка, пазіцыі беларускага і казахстанскага бакоў у гэтым пытанні шмат у чым падобныя.
"Сістэма міжнародных адносін мае вострую патрэбу ў аднаўленні вяршэнства права ў новай архітэктуры еўрапейскай, я б сказаў еўразійскай бяспецы, дзе будуць улічвацца інтарэсы кожнай дзяржавы. Мы сыходзімся ў меркаванні, што міжнародныя адносіны павінны быць вольныя ад умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў і незаконнага санкцыйнага націску", - падкрэсліў ён.
Пасля чаго дадаў: Мінск і Астана дамовіліся працягваць цесна супрацоўнічаць і аказваць узаемную падтрымку на пляцоўках міжнародных арганізацый – ААН, АБСЕ, ШАС і іншых.
"Мы высока цэнім падтрымку, якую Казахстан аказвае Беларусі ў працэсе далучэння да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - рэзюміраваў беларускі міністр.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Казахстана Марат Нуртлеў адзначыў, што Казахстан высока цэніць стратэгічнае партнёрства з Беларуссю і лічыць рэспубліку бліжэйшым саюзнікам у рамках многіх міждзяржаўных структур.
"Па ўсіх пытаннях парадку дня мы знайшлі ўзаемаразуменне. Канструктыўная танальнасць перагавораў вызначана кіраўнікамі нашых дзяржаў. Мы зверылі гадзіннікі па міжнародным парадку дня. Пазітыўна ацэньваем супрацоўніцтва па лініі АДКБ. Агульнымі намаганнямі падтрымліваецца супрацоўніцтва ў фармаце СНД і ў рамках іншых арганізацый", - падвёў вынікі перагавораў Нуртлеў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лебедзеў: СНД прымае
меры для павелічэння ўзаемнага гандлю на фоне санкцый