https://bel.sputnik.by/20230619/pyasko-mnsk--maskva-gatovy-supratsstayats-sprobam-destablzatsy-1076732635.html
Пяскоў: Мінск і Масква гатовы супрацьстаяць спробам дэстабілізацыі
Пяскоў: Мінск і Масква гатовы супрацьстаяць спробам дэстабілізацыі
Sputnik Беларусь
Канкрэтных звестак аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання ў Беларусі ў Крамлі пакуль што няма, адзначыў Пяскоў. 19.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-19T14:14+0300
2023-06-19T14:14+0300
2023-06-19T14:14+0300
дзмітрый пяскоў
расія
беларусь
навіны
палітыка
бяспека
дзяржаўны пераварот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0b/1059404704_0:0:3264:1836_1920x0_80_0_0_a39e78ea35d66a8607241dec2d2c2fc3.jpg
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Беларусь і Расія гатовы супрацьстаяць спробам дэстабілізацыі, аб гэтым у панядзелак заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.Раней у брытанскіх СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што ў Польшчы праходзяць падрыхтоўку беларускія баевікі, якія маюць намер удзельнічаць у спробе ўзброенага паўстання ў Беларусі."Цяжка сказаць, пра што менавіта там ідзе гаворка. Але відавочным застаецца адно – гэта тое, што і ў Мінска, і ў Масквы вельмі шмат непрыяцеляў, нават ворагаў", - сказаў Пяскоў.Што да інфармацыі аб падрыхтоўцы ў Польшчы дзяржперавароту ў Беларусі, то Пяскоў удакладніў, што ў Крамлі канкрэтных звестак аб гэтым не маюць.Польшча не адмаўляеУ канцы мая экс-намеснік міністра нацабароны Польшчы генерал Вальдэмар Скшыпчак паведаміў, што ў Беларусі сапраўды рыхтуецца "пераварот", і ў ім могуць быць задзейнічаны беларусы, якія зараз прымаюць удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны.Ён заявіў, што Варшава гатова аказаць дапамогу ўзброеным фарміраванням, якія выступяць супраць беларускіх улад. У выпадку абвастрэння сітуацыі ў Беларусі генерал папярэдзіў аб вялікім патоку бежанцаў, якія могуць адправіцца ў Польшчу.Аб тым, што на тэрыторыі Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Чэхіі і іншых краін існуюць лагеры па падрыхтоўцы баевікоў для арганізацыі розных дыверсій у Беларусі і Расіі, паведамляў у красавіку і кіраўнік камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель.Ён прагназіраваў, што "прыкладна з вясны гэтага года плануецца актывізацыя тэрарыстычнай дзейнасці на нашай тэрыторыі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0b/1059404704_442:0:3173:2048_1920x0_80_0_0_c6218a46dd0377a133a521f8d4f3d245.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, расія, беларусь, навіны , палітыка, бяспека, дзяржаўны пераварот
дзмітрый пяскоў, расія, беларусь, навіны , палітыка, бяспека, дзяржаўны пераварот
Пяскоў: Мінск і Масква гатовы супрацьстаяць спробам дэстабілізацыі
Канкрэтных звестак аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання ў Беларусі ў Крамлі пакуль што няма, адзначыў Пяскоў.
МІНСК, 19 чэр – Sputnik. Беларусь і Расія гатовы супрацьстаяць спробам дэстабілізацыі, аб гэтым у панядзелак заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
Раней у брытанскіх СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што ў Польшчы праходзяць падрыхтоўку беларускія баевікі, якія маюць намер удзельнічаць у спробе ўзброенага паўстання ў Беларусі.
"Цяжка сказаць, пра што менавіта там ідзе гаворка. Але відавочным застаецца адно – гэта тое, што і ў Мінска, і ў Масквы вельмі шмат непрыяцеляў, нават ворагаў", - сказаў Пяскоў.
Што да інфармацыі аб падрыхтоўцы ў Польшчы дзяржперавароту ў Беларусі, то Пяскоў удакладніў, што ў Крамлі канкрэтных звестак аб гэтым не маюць.
"Вядома, сярод іх (непрыяцеляў і ворагаў – Sputnik) ёсць і тыя, хто не супраць паквапіцца на стабільнасць Беларусі, Расійскай Федэрацыі. Натуральна, і Беларусь, і мы, і мы разам поўныя рашучасці супрацьстаяць гэтым спробам", - падкрэсліў Пяскоў.
У канцы мая экс-намеснік міністра нацабароны Польшчы генерал Вальдэмар Скшыпчак паведаміў, што ў Беларусі сапраўды рыхтуецца "пераварот", і ў ім могуць быць задзейнічаны беларусы, якія зараз прымаюць удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны.
Ён заявіў, што Варшава гатова аказаць дапамогу ўзброеным фарміраванням, якія выступяць супраць беларускіх улад. У выпадку абвастрэння сітуацыі ў Беларусі генерал папярэдзіў аб вялікім патоку бежанцаў, якія могуць адправіцца ў Польшчу.
Аб тым, што на тэрыторыі Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Чэхіі і іншых краін існуюць лагеры па падрыхтоўцы баевікоў для арганізацыі розных дыверсій у Беларусі і Расіі, паведамляў у красавіку і кіраўнік камітэта дзяржбяспекі Іван Церцель.
Ён прагназіраваў, што "прыкладна з вясны гэтага года плануецца актывізацыя тэрарыстычнай дзейнасці на нашай тэрыторыі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Варшава рыхтуе баевікоў для спробы перавароту ў Беларусі – брытанскія СМІ
Лукашэнка: Беларусь
не дапусціць сілавога сцэнарыя захопу ўлады ў краіне