Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Украіна плануе ўдарыць ракетамі Storm Shadow па Крыме – Шайгу

© AP / Lewis JolyКрылатая ракета Storm Shadow
Крылатая ракета Storm Shadow  - Sputnik Беларусь, 1920, 20.06.2023
Падпісацца
Выкарыстанне англа-французскіх крылатых ракет па-за зонай правядзення спецаперацыі будзе азначаць паўнацэннае ўцягванне ЗША і Вялікабрытаніі ў канфлікт, заявіў расійскі міністр абароны.
МІНСК, 20 чэр – Sputnik. Кіеў плануе нанесці ўдары па тэрыторыі Расіі, у тым ліку па Крыме, ракетамі HIMARS і Storm Shadow, паведаміў у аўторак на пасяджэнні калегіі міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы маюць такія звесткі.
Выкарыстанне гэтых крылатых ракет па-за зонай правядзення СВА будзе азначаць удзел ЗША і Вялікабрытаніі ў канфлікце, падкрэсліў міністр. Такім чынам расійскі бок пакідае за сабой права нанесці неадкладныя ўдары па цэнтрах прыняцця рашэнняў на тэрыторыі Украіны.

Усе атакі адбіты

Шайгу таксама праінфармаваў, што ўкраінскія вайскоўцы працягваюць праводзіць наступальныя дзеянні на Паўднёва-Данецкім, Запарожскім і Данецкім напрамках. Пры гэтым УСУ задзейнічаюць у асноўным заходняе ўзбраенне і элітныя падраздзяленні, асабовы склад якіх навучаўся спецыялістамі НАТА.
Міністр адзначыў, што з 4 чэрвеня ўкраінскія войскі рабілі 263 атакі на пазіцыі расійскіх вайскоўцаў.
"Дзякуючы пісьменным і самаадданым дзеянням нашых падраздзяленняў усе яны адбіты, праціўнік мэт не дасягнуў", - дадаў генерал арміі.
Як паведамляла напярэдадні Мінабароны РФ у зводцы аб ходзе спецаперацыі, сутачныя страты УСУ на гэтых напрамках склалі каля 500 ваеннаслужачых і вялікую колькасць баявой тэхнікі – тры танкі, 10 БМП, два дзесяткі браніраваных машын, гаўбіцы Д-20, "Мста-Б" і Д -30, а таксама артылерыйскія ўстаноўкі "Гвоздика" і Krab.
Акрамя таго, Узброенымі сіламі Расіі быў нанесены групавы ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці марскога базіравання па месцах захоўвання ваеннай тэхнікі замежнай вытворчасці. Усе аб’екты знішчаны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінабароны РФ паказала, як украінскія вайскоўцы здаюцца ў палон
Нарышкін: на Захадзе многія лічаць недасягальнымі мэты контрнаступлення Кіева
Ва ўзброеных сіл Украіны шансаў няма – Пуцін
Стужка навiн
0