https://bel.sputnik.by/20230620/voyny-brestskay-krepasts-gstoryya-legendarnay-tsytadel--vdea-1076752799.html
Войны Брэсцкай крэпасці: гісторыя легендарнай цытадэлі – відэа
Войны Брэсцкай крэпасці: гісторыя легендарнай цытадэлі – відэа
Sputnik Беларусь
Напярэдадні чарговай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны Sputnik сабраў у вялікім лонгрыдзе гісторыю самай вядомай абарончай цытадэлі сучаснай Беларусі... 20.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-20T09:53+0300
2023-06-20T09:53+0300
2024-05-06T14:28+0300
відэа
брэсцкая крэпасць
у беларусі
беларусь
гісторыя
ваенная гісторыя
вялікая айчынная вайна
першая сусветная вайна
дзень перамогі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/13/1076735791_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_a5ccdb816abf15b9540495098edd99c6.jpg
Брэсцкая крэпасць была ўзведзена рускімі інжынерамі ў сярэдзіне XIX стагоддзя па ўказе імператара Мікалая I. Цытадэль выбудавана на месцы старажытнага Бярэсця і сярэднявечнага Брэст-Літоўска, у момант яе будаўніцтва сам горад прыйшлося пасунуць на 2 кіламетры.26 красавіка 1842 года Брэст-Літоўская крэпасць была ўведзена ў склад дзеючых. Сцены двухмятровай таўшчыні і 500 казематаў, разлічаныя на 12 тысяч чалавек. На той момант гэта была адна з самых дасканалых абарончых цытадэлей таго часу. У розныя перыяды крэпасць была і казармай, і турмой, і фарпостам.У 1863 годзе гарнізон крэпасці ўдзельнічаў у падаўленні паўстання Каліноўскага, у казематах утрымліваліся мяцежнікі. У пачатку Першай сусветнай вайны крэпасць стала адным з асноўных рубяжоў абароны.У 1918 годзе пасля падпісання Брэсцкага міру крэпасць перайшла пад кантроль немцаў, а затым палякаў. 2 верасня 1939 года цытадэль упершыню падвергнулася нямецкай бамбёжцы. 22 чэрвеня 1941 года Брэсцкая крэпасць першай прыняла на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1965 годзе крэпасці прысвоена званне "крэпасць-герой". У 1971 годзе Брэсцкая крэпасць стала мемарыяльным комплексам.Колькі салдат загінула ў сценах крэпасці за ўсе бітвы, дакладна невядома, але нязменна адно: цытадэль заўсёды заставалася сімвалам мужнасці, стойкасці і вернасці абавязку.Няпростую гісторыю Брэсцкай крэпасці чытайце ў лонгрыдзе на sputnik.by.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/13/1076735791_161:0:1121:720_1920x0_80_0_0_0678e111947257f35624bb15f1e015b6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, брэсцкая крэпасць, у беларусі, беларусь, гісторыя, ваенная гісторыя, вялікая айчынная вайна, першая сусветная вайна, видео, эксклюзіў
відэа, брэсцкая крэпасць, у беларусі, беларусь, гісторыя, ваенная гісторыя, вялікая айчынная вайна, першая сусветная вайна, видео, эксклюзіў
Войны Брэсцкай крэпасці: гісторыя легендарнай цытадэлі – відэа
09:53 20.06.2023 (абноўлена: 14:28 06.05.2024) Эксклюзіў
Напярэдадні чарговай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны Sputnik сабраў у вялікім лонгрыдзе гісторыю самай вядомай абарончай цытадэлі сучаснай Беларусі. Глядзіце і чытайце на Sputnik, як Брэсцкая крэпасць выстаяла ў чатырох войнах і мностве бітваў.
Брэсцкая крэпасць была ўзведзена рускімі інжынерамі ў сярэдзіне XIX стагоддзя па ўказе імператара Мікалая I. Цытадэль выбудавана на месцы старажытнага Бярэсця і сярэднявечнага Брэст-Літоўска, у момант яе будаўніцтва сам горад прыйшлося пасунуць на 2 кіламетры.
26 красавіка 1842 года Брэст-Літоўская крэпасць была ўведзена ў склад дзеючых. Сцены двухмятровай таўшчыні і 500 казематаў, разлічаныя на 12 тысяч чалавек. На той момант гэта была адна з самых дасканалых абарончых цытадэлей таго часу. У розныя перыяды крэпасць была і казармай, і турмой, і фарпостам.
У 1863 годзе гарнізон крэпасці ўдзельнічаў у падаўленні паўстання Каліноўскага, у казематах утрымліваліся мяцежнікі. У пачатку Першай сусветнай вайны крэпасць стала адным з асноўных рубяжоў абароны.
У 1918 годзе пасля падпісання Брэсцкага міру крэпасць перайшла пад кантроль немцаў, а затым палякаў. 2 верасня 1939 года цытадэль упершыню падвергнулася нямецкай бамбёжцы. 22 чэрвеня 1941 года Брэсцкая крэпасць першай прыняла на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1965 годзе крэпасці прысвоена званне "крэпасць-герой". У 1971 годзе Брэсцкая крэпасць стала мемарыяльным комплексам.
Колькі салдат загінула ў сценах крэпасці за ўсе бітвы, дакладна невядома, але нязменна адно: цытадэль заўсёды заставалася сімвалам мужнасці, стойкасці і вернасці абавязку.
Няпростую гісторыю Брэсцкай крэпасці чытайце ў
лонгрыдзе на sputnik.by.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Брэсцкая крэпасць у дыме і выбухах: рэканструкцыя сабрала тысячы брэстаўчан
Сляды нямецкай акупацыі:
бункеры і ДАКі ў Мінску