РК Искандер-М на учениях в России, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920
Ядзерная зброя ў Беларусі
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як Беларусь пасля распаду СССР выводзіла ядзерную зброю, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь гарантуе бяспеку любымі сіламі і сродкамі – Вальфовіч

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч - Sputnik Беларусь, 1920, 21.06.2023
Падпісацца
Тактычная ядзерная зброя з Расіі будзе размешчана на беларускай тэрыторыі, каб забяспечыць пытанні бяспекі Саюзнай дзяржавы.
БРЭСТ, 21 чэр – Sputnik. Беларусь і Расія найперш робяць стаўку на стратэгічнае стрымліванне, сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, зараз становіцца ўсё больш актуальным пытанне ядзернай пагрозы, якая зыходзіць не ад Беларусі і Расійскай Федэрацыі.
"У мінулым годзе Злучанымі Штатамі было прынята рашэнне правесці рэвізію ядзерных боепрыпасаў на тэрыторыі Еўропы", - адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Пасля чаго дадаў, што амерыканскія ядзерныя боепрыпасы знаходзяцца на тэрыторыі некалькіх еўрапейскіх дзяржаў, якія не маюць статуса ядзернай дзяржавы.
"Цяпер праходзіць мадэрнізацыя гэтых боепрыпасаў: 150 ядзерных бомб захоўваецца на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў. Хто каму пагражае?", - задаў рытарычнае пытанне Вальфовіч.
Пры гэтым ён запэўніў, што ў існуючых умовах Беларусь і Расія ў першую чаргу робяць стаўку на стратэгічнае стрымліванне.
"Гэта мы залажылі ў праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, як адну з мер процідзеяння і абароны нацыянальных інтарэсаў у пытаннях стратэгічнага стрымлівання. Стаіць задача забеспячэння ваеннай бяспекі любымі сіламі і сродкамі для абароны народа Беларусі", - падсумаваў дзяржсакратар Савета бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Вальфовіч аб перагаворах з Патрушавым: за дужкамі нічога не засталося
Хрэнін расказаў, колькі найноўшай тэхнікі атрымала армія Беларусі ў 2022-м
Вальфовіч: Захад спрабуе ўбіць клін у СНД
Стужка навiн
0