Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Рэканструкцыя пачатку вайны ў Брэсцкай крэпасці з вышыні птушынага палёту

Падпісацца
Эксклюзіў
Затым у Брэсцкай крэпасці пачаўся традыцыйны мітынг-рэквіем, пасля чаго рэканструктары аднавілі падзеі першага і "самага доўгага" дня вайны – 22 чэрвеня 1941 года. Пранізлівыя кадры рэканструкцыі глядзіце на відэа Sputnik.
У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" 22 чэрвеня праходзяць мерапрыемствы да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Напярэдадні ў крэпасці перапахавалі астанкі байцоў, якія загінулі ў чэрвені 1941 года. Таксама быў дадзены старт сумеснаму беларуска-расійскаму праекту "Цягнік Памяці".
У 4 гадзіны раніцы 22 чэрвеня ў крэпасці пачаўся традыцыйны мітынг-рэквіем з ускладаннем кветак да Вечнага агню, а ў 5 раніцы – ваенна-гістарычная рэканструкцыя на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці.
Падзеі першых гадзін вайны былі адноўлены практычна штохвілінна, раніца ў крэпасці пачалася з грукату і выбухаў, так рэканструктары імітавалі нападзенне захопнікаў на беларускія межы.
Усяго ў рэканструкцыі прынялі ўдзел больш за 150 чалавек – не толькі беларусы, але і госці з Расіі, Літвы і Японіі. У папярэднія гады ўдзельнікаў бывала і больш, але сваіх маштабаў і відовішчнасці рэканструкцыя гэтага года не страціла.
Глядзіце эксклюзіўныя кадры Sputnik, як выглядала рэканструкцыя першых гадзін вайны з вышыні птушынага палёту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Грызлоў: зверствы гітлераўцаў і іх саюзнікаў не могуць мець тэрміну даўнасці
Як пачыналася вайна: кадры гістарычнай рэканструкцыі ў Брэсцкай крэпасці
Мезенцаў: нашчадкі нацыстаў сёння дыктуюць Беларусі і Расіі, як жыць
Стужка навiн
0