https://bel.sputnik.by/20230622/vaenny-vertalt-zdzeysn-zhorstkuyu-pasadku--baranavtskm-rane-1076848386.html
Ваенны верталёт здзейсніў жорсткую пасадку ў Баранавіцкім раёне
Ваенны верталёт здзейсніў жорсткую пасадку ў Баранавіцкім раёне
Sputnik Беларусь
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Верталёт Мі-24 здзейсніў жорсткую пасадку ў Баранавіцкім раёне, аб гэтым паведаміла прэс-служба міністэрства абароны. 22.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-22T14:40+0300
2023-06-22T14:40+0300
2023-06-22T15:28+0300
здарэнні
верталёт
баранавіцкі раён
бяспека
міністэрства абароны рб
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101743/07/1017430728_0:94:2000:1219_1920x0_80_0_0_51ba80cf5a372ab2bf4c51a9aee0c012.jpg
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Верталёт Мі-24 здзейсніў жорсткую пасадку ў Баранавіцкім раёне, аб гэтым паведаміла прэс-служба міністэрства абароны.Па даных ведамства, інцыдэнт здарыўся ў 13:30 у чацвер.У Мінабароны расказалі, што члены экіпажа верталёта атрымалі цялесныя пашкоджанні. Разбурэнняў і пацярпелых на зямлі няма.Прычыны здарэння будуць устаноўлены спецыяльнай камісіяй.Мінабароны не ўдакладніла, калі была зроблена дадзеная машына, але, як правіла, гэта тэхніка савецкіх часоў.Іншыя інцыдэнтыАвіяцыйнае здарэнне з Мі-24 адбываецца ў Беларусі не ўпершыню. У 2011 годзе, 29 лістапада, адна з такіх машын разбілася паблізу Пружан. Загінулі тры чалавекі – лётчык Алег Кахно, лётчык-штурман Дзяніс Глушчанка і борттэхнік Валерый Бабко.У студзені 2022 года адбылася вымушаная пасадка Мі-24 з-за непаладак падчас планавага палёту. Гэта здарылася ў Салігорскім раёне.Верталёт Мі-24Мадэль Мі-24 называюць не толькі ўдарнай машынай, але і транспартна-баявой, бо на гэтым верталёце можна перавозіць восем дэсантнікаў. Экіпаж складаецца з двух чалавек, яны сядзяць не побач у адной кабіне, як у Мі-8, а ў двух асобных. Наперадзе знаходзіцца стралок-аператар, а ззаду лётчык. Ёсць мадыфікацыі, якія дазваляюць стралку таксама кіраваць машынай.У лютым 2023 года было заяўлена, што Беларусь закупіць у Расіі больш сучасны варыянт – Мі-35М. Гаворка ішла аб эскадрыллі, а гэта звычайна больш за дзесяць бартоў.Мі-35М, як і савецкі Мі-24, дазваляе перавозіць дэсант з васьмі байцоў. Машына спраектавана такім чынам, каб працаваць кругласутачна і ў складаных метэаўмовах. Верталёт здольны знішчаць танкі і іншую бронетэхніку, жывую сілу праціўніка і гэтак далей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
баранавіцкі раён
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101743/07/1017430728_115:0:1892:1333_1920x0_80_0_0_4aaf167abe158c4c9e01a574198d0f67.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
здарэнні, верталёт, баранавіцкі раён, бяспека, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь, навіны
здарэнні, верталёт, баранавіцкі раён, бяспека, міністэрства абароны рб, у беларусі, беларусь, навіны
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Верталёт Мі-24 здзейсніў жорсткую пасадку ў Баранавіцкім раёне, аб гэтым паведаміла прэс-служба міністэрства абароны.
Па даных ведамства, інцыдэнт здарыўся ў 13:30 у чацвер.
У Мінабароны расказалі, што члены экіпажа верталёта атрымалі цялесныя пашкоджанні. Разбурэнняў і пацярпелых на зямлі няма.
Прычыны здарэння будуць устаноўлены спецыяльнай камісіяй.
Мінабароны не ўдакладніла, калі была зроблена дадзеная машына, але, як правіла, гэта тэхніка савецкіх часоў.
Авіяцыйнае здарэнне з Мі-24 адбываецца ў Беларусі не ўпершыню. У 2011 годзе, 29 лістапада, адна з такіх машын разбілася паблізу Пружан. Загінулі тры чалавекі – лётчык Алег Кахно, лётчык-штурман Дзяніс Глушчанка і борттэхнік Валерый Бабко.
У студзені 2022 года адбылася вымушаная пасадка Мі-24 з-за непаладак падчас планавага палёту. Гэта здарылася ў Салігорскім раёне.
Мадэль Мі-24 называюць не толькі ўдарнай машынай, але і транспартна-баявой, бо на гэтым верталёце можна перавозіць восем дэсантнікаў. Экіпаж складаецца з двух чалавек, яны сядзяць не побач у адной кабіне, як у Мі-8, а ў двух асобных. Наперадзе знаходзіцца стралок-аператар, а ззаду лётчык. Ёсць мадыфікацыі, якія дазваляюць стралку таксама кіраваць машынай.
У лютым 2023 года было заяўлена, што Беларусь закупіць у Расіі больш сучасны варыянт – Мі-35М. Гаворка ішла аб эскадрыллі, а гэта звычайна больш за дзесяць бартоў.
Мі-35М, як і савецкі Мі-24, дазваляе перавозіць дэсант з васьмі байцоў. Машына спраектавана такім чынам, каб працаваць кругласутачна і ў складаных метэаўмовах. Верталёт здольны знішчаць танкі і іншую бронетэхніку, жывую сілу праціўніка і гэтак далей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Усе
пасажыры і экіпаж Ан-26 на Камчатцы, паводле папярэдніх звестак, загінулі