Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ваенныя Украіны ўдарылі па мастах на мяжы Крыма і Херсонскай вобласці

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкСВА
СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 22.06.2023
Падпісацца
Узброеныя сілы Украіны не першы раз б’юць па грамадзянскай інфраструктуры, каб запалохаць мясцовае насельніцтва.
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Часова выконваючы абавязкі кіраўніка Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда паведаміў у сябе ў Telegram-канале аб ударах УСУ па мастах паблізу Чангара на адміністрацыйнай мяжы Херсонскай вобласці і Крыма.
Ён удакладніў, што ўдары былі зроблены для таго, што запалохаць мясцовых жыхароў і пасеяць паніку.
"Злачынны кіеўскі рэжым здзейсніў варварскі абстрэл грамадзянскіх аб’ектаў – мастоў на адміністрацыйнай мяжы паміж Херсонскай вобласцю і Крымам паблізу Чангара", - падкрэсліў Уладзімір Сальда.
Паводле яго слоў, праезд аўто ў "самым хуткім часе" адновяць, бо ў РФ умеюць хутка рамантаваць масты.
У выніку ўдараў, паводле апошняй інфармацыі, пацярпелых сярод насельніцтва няма, а на мастах пашкоджана дарожнае пакрыццё. Папярэдне вядома, што выкарыстоўваліся брытанскія ракеты Storm Shadow.
Сальда дадаў, што паміж Крымам і Херсонскай вобласцю транспартныя шляхі дзейнічаюць. У прыватнасці, па рэзервовым маршруце часова арганізаваны рух транспарту.
Раней кіраўнік расійскага абароннага ведамства Сяргей Шайгу адзначаў, што кіеўскі рэжым ракетамі HIMARS і Storm Shadow збіраецца ўдарыць па тэрыторыі РФ. Размова ідзе і аб магчымым нападзенні па Крыме.
Ён адзначыў, што выкарыстанне англа-французскіх крылатых ракет па-за зонай СВА будзе азначаць паўнацэннае ўцягванне ЗША і Вялікабрытаніі ў канфлікт.
УСУ атрымалі ад Захаду дальнабойныя ракеты Storm Shadow у маі бягучага года. Яны могуць біць на дыстанцыю да 250 кіламетраў. Гэта першы від дальнабойнай зброі, які кіеўскі рэжым атрымаў ад сваіх заходніх партнёраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Невядомыя пашкодзілі чыгуначныя пуці ў Крыме
Пуцін растлумачыў "зацішша" ва ўкраінскім контрнаступленні
Пяскоў пракаменціраваў атаку беспілотнікаў на Маскву
Стужка навiн
0