https://bel.sputnik.by/20230623/mnskya-lady-buduts-davats-bolsh-premy-navuchentsam-1076870067.html
Мінскія ўлады будуць даваць больш прэмій навучэнцам
Мінскія ўлады будуць даваць больш прэмій навучэнцам
Sputnik Беларусь
Мінгарсавет змяніў палажэнне аб прэміях для навучэнцаў, і цяпер такія заахвочванні будуць выдаваць не толькі школьнікам. 23.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-23T10:19+0300
2023-06-23T10:19+0300
2023-06-23T10:19+0300
адукацыя
школьнікі
у беларусі
беларусь
грошы
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102827/70/1028277064_0:0:4000:2251_1920x0_80_0_0_03fa34c263cdcd6f7f5d2dccbd566ba3.jpg
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Пераможцам алімпіяд і іншых конкурсаў у беларускай сталіцы будуць выдзяляць не 100, а 200 прэмій штогод, гэта вынікае з рашэння Мінгарсавета №507 ад 2 чэрвеня, афіцыйна апублікаванага на Нацыянальным інтэрнэт-партале ў пятніцу.Калі ў старым палажэнні аб прэміях гаварылася, што ў сталіцы кожны год выдзяляюць па 100 прэмій памерам у пяць базавых кожная, то ў новай рэдакцыі іх ужо 200 па дзесяць базавых. Гэта азначае, што лепшаму выдатніку дадуць па 370 рублёў.Таксама раней гаварылася толькі аб вучнях 8-11 класаў мінскіх школ. Цяпер фармуліроўка зменена, і новаўвядзенне датычыцца навучэнцаў усіх устаноў адукацыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Мінска.Прэміі будуць даваць пераможцам гарадскіх этапаў рэспубліканскіх алімпіяд, у конкурсах даследчых работ, а таксама такіх адукацыйных спаборніцтваў як "Энергамарафон", "ТэхнаІнтэлект", TechSkills і іншыя. Тое ж для пераможцаў спартыўных спаборніцтваў, у тым ліку мінскага этапу "Снежнага снайпера". Ёсць у спіску і конкурс на лепшую валанцёрскую ініцыятыву "Дзякуй".Вылучаць кандыдатаў на прысуджэнне прэмій будуць раённыя ўпраўленні па адукацыі. На кожнага прэтэндэнта трэба будзе сабраць дасье, у тым ліку са звесткамі аб яго паспяховасці і ўдзеле ў грамадскім жыцці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102827/70/1028277064_440:0:3989:2662_1920x0_80_0_0_8266fe69ad65cfb5faef26a132c6d4e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адукацыя, школьнікі, у беларусі, беларусь, грошы, грамадства, навіны
адукацыя, школьнікі, у беларусі, беларусь, грошы, грамадства, навіны
Мінскія ўлады будуць даваць больш прэмій навучэнцам
Мінгарсавет змяніў палажэнне аб прэміях для навучэнцаў, і цяпер такія заахвочванні будуць выдаваць не толькі школьнікам.
МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Пераможцам алімпіяд і іншых конкурсаў у беларускай сталіцы будуць выдзяляць не 100, а 200 прэмій штогод, гэта вынікае з рашэння Мінгарсавета №507 ад 2 чэрвеня, афіцыйна апублікаванага на Нацыянальным інтэрнэт-партале ў пятніцу.
Калі ў старым палажэнні аб прэміях гаварылася, што ў сталіцы кожны год выдзяляюць па 100 прэмій памерам у пяць базавых кожная, то ў новай рэдакцыі іх ужо 200 па дзесяць базавых. Гэта азначае, што лепшаму выдатніку дадуць па 370 рублёў.
Таксама раней гаварылася толькі аб вучнях 8-11 класаў мінскіх школ. Цяпер фармуліроўка зменена, і новаўвядзенне датычыцца навучэнцаў усіх устаноў адукацыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Мінска.
Прэміі будуць даваць пераможцам гарадскіх этапаў рэспубліканскіх алімпіяд, у конкурсах даследчых работ, а таксама такіх адукацыйных спаборніцтваў як "Энергамарафон", "ТэхнаІнтэлект", TechSkills і іншыя. Тое ж для пераможцаў спартыўных спаборніцтваў, у тым ліку мінскага этапу "Снежнага снайпера". Ёсць у спіску і конкурс на лепшую валанцёрскую ініцыятыву "Дзякуй".
Вылучаць кандыдатаў на прысуджэнне прэмій будуць раённыя ўпраўленні па адукацыі. На кожнага прэтэндэнта трэба будзе сабраць дасье, у тым ліку са звесткамі аб яго паспяховасці і ўдзеле ў грамадскім жыцці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінадукацыі вызначыла, за што яшчэ
будуць даплачваць настаўнікам з 1 верасня