https://bel.sputnik.by/20230623/vyarkhony-sud-ltvy-paknu-paletsksa-za-kratam-ale-skarats-termn-1076898315.html
Вярхоўны суд Літвы пакінуў Палецкіса за кратамі, але скараціў тэрмін
Вярхоўны суд Літвы пакінуў Палецкіса за кратамі, але скараціў тэрмін
Sputnik Беларусь
Абарона Палецкіса прасіла адмяніць рашэнні суда першай і апеляцыйнай інстанцый і спыніць справу. 23.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-23T18:01+0300
2023-06-23T18:01+0300
2023-06-23T18:01+0300
літва
вільнюс
палітыка
альгірдас палецкіс
грамадства
у свеце
навіны
суд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072371819_0:0:3044:1713_1920x0_80_0_0_5282558d844ba34b36618c41d6882c23.jpg
ВІЛЬНЮС, 23 чэр – Sputnik. Вярхоўны суд Літвы пакінуў у сіле рашэнне суда першай інстанцыі аб прызнанні апазіцыйнага палітыка Альгірдаса Палецкіса вінаватым у "шпіянажы на карысць Расіі", перадае Sputnik Літва.Разам з тым прыгавор быў скарочаны з раней назначаных шасці да пяці з паловай гадоў. Прыгавор з’яўляецца канчатковым і не падлягае абскарджанню.Справа Палецкіса разглядалася пашыранай калегіяй з сямі суддзяў аддзела крымінальных спраў Вярхоўнага суда.Такое рашэнне Вярхоўны суд аргументаваў тым, што належнае прымяненне палажэнняў Крымінальнага кодэкса і Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, тлумачэнне складу злачынства, звязанага са "шпіянажам", у гэтай крымінальнай справе можна разглядаць як новае тлумачэнне прававой нормы ў судовай практыцы.Адвакат Палецкіса Адомас Лютвінскас звярнуўся ў Вярхоўны суд з касацыйнай скаргай, у якой прасіў адмяніць рашэнні суда першай і апеляцыйнай інстанцый і спыніць справу.У маі 2022 года Апеляцыйны суд адхіліў скаргу Палецкіса і пакінуў у сіле прыгавор Шаўляйскага акруговага суда, згодна з якім палітык быў прызнаны вінаватым у шпіянажы на карысць Расіі і прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі.Пасля ўступлення рашэння суда ў сілу Палецкіс адбывае пазбаўленне волі ў Ковенскім следчым ізалятары. Апазіцыйны дзеяч быў арыштаваны яшчэ падчас дасудовага следства – ён знаходзіўся ў турме з кастрычніка 2018-га па красавік 2020 года.Палецкіс неаднаразова і аргументавана заяўляў, што справу супраць яго сфабрыкавалі літоўскія ўлады, а прычына арышту – яго цікавасць да справы аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Вільнюсе і зносіны з рускімі.Асновы абвінавачання – нейкія засакрэчаныя "даведкі" Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ) і "сведчанні" грамадзяніна балтыйскай рэспублікі Дэймантаса Бертаўскаса, замяшанага ў скандале з педафіліяй, якія ён увесь час мяняў.Літва яшчэ з пачатку ўкраінскага крызісу пачала сур’ёзнае "паляванне на ведзьмаў" і расследавала справу аб "шпіянажы на карысць РФ". Адным з асноўных фігурантаў стаў Палецкіс. Акрамя таго, у краіне прыгнятаюць і яго прыхільнікаў, якія выступаюць за добрасуседскія адносіны з Масквой і Мінскам. Так, у канцы лютага Віленская раённая палата Віленскага акруговага суда вырашыла ліквідаваць асацыяцыю "Международный форум добрососедства".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
літва
вільнюс
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072371819_244:0:2975:2048_1920x0_80_0_0_174ff93d298162e6288a3096acec8089.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, вільнюс, палітыка, альгірдас палецкіс, грамадства, у свеце, навіны , суд
літва, вільнюс, палітыка, альгірдас палецкіс, грамадства, у свеце, навіны , суд
Вярхоўны суд Літвы пакінуў Палецкіса за кратамі, але скараціў тэрмін
Абарона Палецкіса прасіла адмяніць рашэнні суда першай і апеляцыйнай інстанцый і спыніць справу.
ВІЛЬНЮС, 23 чэр – Sputnik. Вярхоўны суд Літвы пакінуў у сіле рашэнне суда першай інстанцыі аб прызнанні апазіцыйнага палітыка Альгірдаса Палецкіса вінаватым у "шпіянажы на карысць Расіі", перадае Sputnik Літва.
Разам з тым прыгавор быў скарочаны з раней назначаных шасці да пяці з паловай гадоў. Прыгавор з’яўляецца канчатковым і не падлягае абскарджанню.
Справа Палецкіса разглядалася пашыранай калегіяй з сямі суддзяў аддзела крымінальных спраў Вярхоўнага суда.
Такое рашэнне Вярхоўны суд аргументаваў тым, што належнае прымяненне палажэнняў Крымінальнага кодэкса і Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, тлумачэнне складу злачынства, звязанага са "шпіянажам", у гэтай крымінальнай справе можна разглядаць як новае тлумачэнне прававой нормы ў судовай практыцы.
Адвакат Палецкіса Адомас Лютвінскас звярнуўся ў Вярхоўны суд з касацыйнай скаргай, у якой прасіў адмяніць рашэнні суда першай і апеляцыйнай інстанцый і спыніць справу.
У маі 2022 года Апеляцыйны суд адхіліў скаргу Палецкіса і пакінуў у сіле прыгавор Шаўляйскага акруговага суда, згодна з якім палітык быў прызнаны вінаватым у шпіянажы на карысць Расіі і прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Пасля ўступлення рашэння суда ў сілу Палецкіс адбывае пазбаўленне волі ў Ковенскім следчым ізалятары. Апазіцыйны дзеяч быў арыштаваны яшчэ падчас дасудовага следства – ён знаходзіўся ў турме з кастрычніка 2018-га па красавік 2020 года.
Палецкіс неаднаразова і аргументавана заяўляў, што справу супраць яго сфабрыкавалі літоўскія ўлады, а прычына арышту – яго цікавасць да справы аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Вільнюсе і зносіны з рускімі.
Асновы абвінавачання – нейкія засакрэчаныя "даведкі" Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ) і "сведчанні" грамадзяніна балтыйскай рэспублікі Дэймантаса Бертаўскаса, замяшанага ў скандале з педафіліяй, якія ён увесь час мяняў.
Літва яшчэ з пачатку ўкраінскага крызісу пачала сур’ёзнае "паляванне на ведзьмаў" і расследавала справу аб "шпіянажы на карысць РФ". Адным з асноўных фігурантаў стаў Палецкіс. Акрамя таго, у краіне прыгнятаюць і яго прыхільнікаў, якія выступаюць за добрасуседскія адносіны з Масквой і Мінскам. Так, у канцы лютага Віленская раённая палата Віленскага акруговага суда вырашыла ліквідаваць асацыяцыю "Международный форум добрососедства".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"