Беларуская армія правядзе вучэнні ў Брэсцкай вобласці

Ваеннае вучэнне - Sputnik Беларусь, 1920, 24.06.2023
Падпісацца
Падчас чарговых вучэнняў задзейнічаюць ваеннаслужачых запасу і атрад народнага апалчэння.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. У панядзелак, 26 чэрвеня, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці пачнуцца вучэнні, паведаміла Мінабароны.
Вучэнні стануць часткай збору з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войск і працягнуцца да 28 чэрвеня.
"Будуць адпрацоўвацца пытанні аховы і абароны аб’ектаў ТэрА (тэрытарыяльнай абароны - Sputnik), барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка, забеспячэння мер ваеннага становішча", - адзначылі ў міністэрстве.
Мінабароны таксама ўдакладніла, што ў вучэннях задзейнічаюць не толькі прызваных з запасу, але таксама атрад народнага апалчэння. Яго стварылі з добраахвотнікаў раёна.
Гэтае не першае падобнае мерапрыемства ў Беларусі за апошні час. Напрыклад, 21 чэрвеня пачалося мабілізацыйнае вучэнне з ваенкаматамі Мінскай вобласці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Мабілізацыйнае вучэнне пачнецца ў Мінскай вобласці
У Беларусі арганізавалі работу па вытворчасці боепрыпасаў
У Беларусі праходзяць вучэнні з ракетнымі комплексамі "Искандер-М"
Стужка навiн
0