https://bel.sputnik.by/20230624/genprakuratura-rf-u-dachynenn-da-prygozhyna-zbudzhana-krymnalnaya-sprava-1076907056.html
Генпракуратура РФ: у дачыненні да Прыгожына ўзбуджана крымінальная справа
Генпракуратура РФ: у дачыненні да Прыгожына ўзбуджана крымінальная справа
Sputnik Беларусь
Прадстаўнікі ФСБ Расіі заклікалі байцоў ПВК не выконваць загады Прыгожына і прыняць меры да яго затрымання. 24.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-24T00:19+0300
2023-06-24T00:19+0300
2023-06-24T01:12+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
расія
генпракуратура
крымінальная справа
пвк "вагнер"
бяспека
здарэнні
навіны
фсб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102738/64/1027386440_0:344:3029:2048_1920x0_80_0_0_70f6a11a194156f6746f895a70bcd429.jpg
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні да кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына, пра гэта ў суботу паведаміла Генеральная пракуратура Расіі.У Генпракуратуры ўдакладнілі, што справа ўзбуджана па артыкуле 279 КК РФ – па факце арганізацыі ўзброенага мяцяжу. Тэрмін пакарання па дадзеным артыкуле – ад 12 да 20 гадоў пазбаўлення волі.Дзеянням Прыгожына, як удакладнілі ў ведамстве, будзе дадзена прававая ацэнка.Не выконваць загадыЦэнтр грамадскіх сувязей ФСБ Расіі звярнуўся ў ноч на суботу да байцоў і камандзіраў ПВК "Вагнер" з просьбай не выконваць загады Прыгожына."Заклікаем байцоў ПВК не рабіць непапраўныя памылкі, спыніць любыя сілавыя дзеянні супраць расійскага народа, не выконваць злачынныя і здрадлівыя загады Прыгожына, прыняць меры да яго затрымання", - гаворыцца ў заяве ЦГС ФСБ.Раней Прыгожын заявіў, што Узброеныя сілы РФ нанеслі ўдар па пазіцыях ПВК "Вагнер" і ёсць страты, таму кампанія гатова адказаць на такія дзеянні. У Мінабароны гэта катэгарычна адхілілі, паведаміўшы, што гэта інфармацыйная правакацыя. Там таксама падкрэслілі, што расійскія войскі працягваюць выконваць баявыя задачы на лініі судакранання з УСУ ў раёне правядзення спецаперацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102738/64/1027386440_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_35f36eebfa35014c0cafce2474c437d4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, расія, генпракуратура, крымінальная справа, пвк "вагнер", бяспека, здарэнні, навіны , фсб
спецаперацыя, расія, генпракуратура, крымінальная справа, пвк "вагнер", бяспека, здарэнні, навіны , фсб
Генпракуратура РФ: у дачыненні да Прыгожына ўзбуджана крымінальная справа
00:19 24.06.2023 (абноўлена: 01:12 24.06.2023) Прадстаўнікі ФСБ Расіі заклікалі байцоў ПВК не выконваць загады Прыгожына і прыняць меры да яго затрымання.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Крымінальная справа ўзбуджана ў дачыненні да кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына, пра гэта ў суботу паведаміла Генеральная пракуратура Расіі.
"Следчым упраўленнем ФСБ Расіі 23 чэрвеня 2023 года законна і абгрунтавана ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да Прыгожына Я.В." - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У Генпракуратуры ўдакладнілі, што справа ўзбуджана па артыкуле 279 КК РФ – па факце арганізацыі ўзброенага мяцяжу. Тэрмін пакарання па дадзеным артыкуле – ад 12 да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Дзеянням Прыгожына, як удакладнілі ў ведамстве, будзе дадзена прававая ацэнка.
Цэнтр грамадскіх сувязей ФСБ Расіі звярнуўся ў ноч на суботу да байцоў і камандзіраў ПВК "Вагнер" з просьбай не выконваць загады Прыгожына.
"Заклікаем байцоў ПВК не рабіць непапраўныя памылкі, спыніць любыя сілавыя дзеянні супраць расійскага народа, не выконваць злачынныя і здрадлівыя загады Прыгожына, прыняць меры да яго затрымання", - гаворыцца ў заяве ЦГС ФСБ.
Раней Прыгожын заявіў, што Узброеныя сілы РФ нанеслі ўдар па пазіцыях ПВК "Вагнер" і ёсць страты, таму кампанія гатова адказаць на такія дзеянні. У Мінабароны гэта катэгарычна адхілілі, паведаміўшы, што гэта інфармацыйная правакацыя. Там таксама падкрэслілі, што расійскія войскі працягваюць выконваць баявыя задачы на лініі судакранання з УСУ ў раёне правядзення спецаперацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінабароны РФ
абвергла паведамленні ПВК "Вагнер" аб ударах па іх лагерах
Ваенныя Украіны
ўдарылі па мастах на мяжы Крыма і Херсонскай вобласці