https://bel.sputnik.by/20230624/kolk-salodkaga--syarednm-zyadayuts-belarusy-za-god-padlchy-beldzyarzhkharchpram-1076801040.html
Колькі салодкага ў сярэднім з’ядаюць беларусы за год, падлічыў Белдзяржхарчпрам
Колькі салодкага ў сярэднім з’ядаюць беларусы за год, падлічыў Белдзяржхарчпрам
Sputnik Беларусь
З кожным годам беларусы спажываюць больш кандытарскіх вырабаў і перавагу аддаюць у асноўным мучным прадуктам. 24.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-24T10:51+0300
2023-06-24T10:51+0300
2023-06-24T10:51+0300
белдзяржхарчпрам
прысмакі
харчаванне
прадукты харчавання
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/86/1043028623_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_4128945f909ffa1b1a06fca837760914.jpg
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Кожны беларус у сярэднім з’ядае каля 23,5 кг салодкага за год, паведаміў кіраўнік канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў.Паводле яго слоў, ёмістасць рынку кандытарскіх вырабаў Беларусі ацэньваецца ў 200 тысяч тон прадукцыі за год – і гэта тое, што беларусы з’ядаюць."Можа быць, гэтая лічба адносна невялікая для такіх краін, як Расія, ці некаторых еўрапейскіх краін. Але мы улічваем яшчэ адну лічбу – спажыванне на душу насельніцтва. Мы крыху саступаем Расіі і з’ядаем у год каля 23,5 кг на чалавека. У той жа час у Расіі з’ядаюць каля 24,7 кг", - распавёў Жыдкоў у эфіры тэлеканала СТБ.Разам з тым, паводле слоў кіраўніка профільнага канцэрна, тэндэнцыя такая, што з кожным годам беларусы спажываюць усё больш і больш салодкага, пры гэтым перавагу аддаюць у асноўным мучным кандытарскім вырабам. Іх удзельная вага складае каля 60%.Цукру хопіць усімШто да сусветнага рынку цукру, то, паводле слоў кіраўніка Белдзяржхарчпрама, апошнія два гады паказваюць, што ён нестабільны. Па гэтай прычыне адбываюцца скачкі цэн у большы бок.Аднак, як падкрэсліў Жыдкоў, Беларусь у гэтым плане ўнікальная. Яна цалкам забяспечвае сябе гэтым прадуктам, бо можа вырабіць цукар і цукровыя буракі ў дастатковай колькасці. Акрамя таго, у 2022 годзе Беларусь нарасціла вытворчасць цукру, значна павялічыўшы пасевы цукровых буракоў.Паводле ацэнкі кіраўніка канцэрна, ураджай цукровых буракоў сёлета павінен быць не меншы, чым летась. У 2022-м было сабрана 4,2 мільёна тон цукровых буракоў, з якіх было атрымана больш за 580 тысяч тон цукру. Для поўнага насычэння ўнутранага рынку неабходна каля 480 тысяч тон цукру, таму Беларусь яшчэ стварае і экспартны патэнцыял па гэтым прадукце.Дзе любяць беларускія прысмакіПаводле слоў кіраўніка профільнага канцэрна, ільвіная доля экспартуемай беларускай "кандытаркі" – каля 85% – прыпадае на Расію. Акрамя таго, айчынныя вытворцы харчапрама актыўна асвойваюць рынак Кітая, таму што ён "дастаткова глабалальны з пункту гледжання, як спажыўцоў, так і магчымасцей па пастаўках прадукцыі".Аднак, як адзначыў Жыдкоў, каб задаволіць запыты кітайскага спажыўца, даводзіцца "павазіцца", бо ў іх ёсць асаблівасці традыцыйнай смакавай перавагі і іншае разуменне кандытарскіх вырабаў. Кітайцы ў асноўным аддаюць перавагу прадукцыі з мінімальным утрыманнем цукру, але ад беларускага шакаладу і шакаладных вырабаў яны не адмаўляюцца.Усяго Белдзяржхарчпрам пастаўляе прадукцыю на рынкі 35 краін."Можна сказаць, мы для сябе паўторна адкрываем некаторыя рынкі, дзе мы або слаба прысутнічалі, або ў нас там былі пастаўкі разавыя. Гэта ў тым ліку краіны Персідскага заліва: і Аман, і Арабскія Эміраты", - паведаміў Жыдкоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104302/86/1043028623_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_172ab9cc3b53ccc7e91f4a6949192922.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белдзяржхарчпрам, прысмакі, харчаванне, прадукты харчавання, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
белдзяржхарчпрам, прысмакі, харчаванне, прадукты харчавання, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Колькі салодкага ў сярэднім з’ядаюць беларусы за год, падлічыў Белдзяржхарчпрам
З кожным годам беларусы спажываюць больш кандытарскіх вырабаў і перавагу аддаюць у асноўным мучным прадуктам.
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Кожны беларус у сярэднім з’ядае каля 23,5 кг салодкага за год, паведаміў кіраўнік канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў.
Паводле яго слоў, ёмістасць рынку кандытарскіх вырабаў Беларусі ацэньваецца ў 200 тысяч тон прадукцыі за год – і гэта тое, што беларусы з’ядаюць.
"Можа быць, гэтая лічба адносна невялікая для такіх краін, як Расія, ці некаторых еўрапейскіх краін. Але мы улічваем яшчэ адну лічбу – спажыванне на душу насельніцтва. Мы крыху саступаем Расіі і з’ядаем у год каля 23,5 кг на чалавека. У той жа час у Расіі з’ядаюць каля 24,7 кг", - распавёў Жыдкоў у эфіры тэлеканала СТБ.
Разам з тым, паводле слоў кіраўніка профільнага канцэрна, тэндэнцыя такая, што з кожным годам беларусы спажываюць усё больш і больш салодкага, пры гэтым перавагу аддаюць у асноўным мучным кандытарскім вырабам. Іх удзельная вага складае каля 60%.
Што да сусветнага рынку цукру, то, паводле слоў кіраўніка Белдзяржхарчпрама, апошнія два гады паказваюць, што ён нестабільны. Па гэтай прычыне адбываюцца скачкі цэн у большы бок.
Аднак, як падкрэсліў Жыдкоў, Беларусь у гэтым плане ўнікальная. Яна цалкам забяспечвае сябе гэтым прадуктам, бо можа вырабіць цукар і цукровыя буракі ў дастатковай колькасці. Акрамя таго, у 2022 годзе Беларусь нарасціла вытворчасць цукру, значна павялічыўшы пасевы цукровых буракоў.
"Гэта дало магчымасць стварыць аптымальны запас гэтага рэсурсу, каб насельніцтва без цэнавых узрушэнняў магло спакойна разлічваць, што нашы паліцы будуць з цукрам у дастатковым аб'ёме", - дадаў Жыдкоў.
Паводле ацэнкі кіраўніка канцэрна, ураджай цукровых буракоў сёлета павінен быць не меншы, чым летась. У 2022-м было сабрана 4,2 мільёна тон цукровых буракоў, з якіх было атрымана больш за 580 тысяч тон цукру. Для поўнага насычэння ўнутранага рынку неабходна каля 480 тысяч тон цукру, таму Беларусь яшчэ стварае і экспартны патэнцыял па гэтым прадукце.
Дзе любяць беларускія прысмакі
Паводле слоў кіраўніка профільнага канцэрна, ільвіная доля экспартуемай беларускай "кандытаркі" – каля 85% – прыпадае на Расію. Акрамя таго, айчынныя вытворцы харчапрама актыўна асвойваюць рынак Кітая, таму што ён "дастаткова глабалальны з пункту гледжання, як спажыўцоў, так і магчымасцей па пастаўках прадукцыі".
Аднак, як адзначыў Жыдкоў, каб задаволіць запыты кітайскага спажыўца, даводзіцца "павазіцца", бо ў іх ёсць асаблівасці традыцыйнай смакавай перавагі і іншае разуменне кандытарскіх вырабаў. Кітайцы ў асноўным аддаюць перавагу прадукцыі з мінімальным утрыманнем цукру, але ад беларускага шакаладу і шакаладных вырабаў яны не адмаўляюцца.
Усяго Белдзяржхарчпрам пастаўляе прадукцыю на рынкі 35 краін.
"Можна сказаць, мы для сябе паўторна адкрываем некаторыя рынкі, дзе мы або слаба прысутнічалі, або ў нас там былі пастаўкі разавыя. Гэта ў тым ліку краіны Персідскага заліва: і Аман, і Арабскія Эміраты", - паведаміў Жыдкоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь
забяспечвае сябе харчаваннем на 94 працэнты – Малкіна
Смак беларускага жэньшэню, або
Далікатэсы з дзьмухаўцоў