https://bel.sputnik.by/20230626/byazvz-na-ii-gulnyakh-snd-budze-ne-tolk-dlya-spartsmena-ale--dlya-balelshchyka-1076961890.html
Бязвіз на II Гульнях СНД будзе не толькі для спартсменаў, але і для балельшчыкаў
Бязвіз на II Гульнях СНД будзе не толькі для спартсменаў, але і для балельшчыкаў
Sputnik Беларусь
Падобнае рашэнне ў Беларусі прымалі ў 2014 годзе да ЧС па хакеі, а па Гульнях СНД пакуль што толькі гаварылася аб бязвізе для спартсменаў і іншых удзельнікаў. 26.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-26T13:14+0300
2023-06-26T13:14+0300
2023-08-04T10:29+0300
спорт
ii гульні краін снд
бязвіз
грамадства
у беларусі
беларусь
мзс беларусі
навіны
ii гульні краін снд
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1d/1062387617_0:0:1153:650_1920x0_80_0_0_eb38442a39040db859131d8faa979872.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. На фоне агрэсіўнай палітыкі па абмежаванні камунікацый Беларусь максімальна спрабуе адкрыцца для сумежных дзяржаў, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.Па словах прадстаўніка МЗС, рашэнне прынята на ўзроўні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дэталі рашэння Анатоль Глаз пакуль што не раскрыў. Да гэтага беларускія ўлады дазволілі прыязжджаць без віз на II Гульні краін СНД спартсменам і іншым удзельнікам, якія акрэдытаваны ў сістэме гэтых міжнародных спаборніцтваў.Такое ўжо былоБязвізавы ўезд для балельшчыкаў у Беларусі раней уводзілі на Чэмпіянаце свету па хакеі 2014 года. У краіну пускалі тых, хто купіў білеты на матчы. Падобная схема дзейнічала і на ІІ Еўрапейскіх гульнях у 2019 годзе. У тым жа годзе бязвіз увялі для гледачоў "Славянскага базару".У 2017 годзе для грамадзян дзесяткаў краін уводзілі бязвізавы ўезд. Была адна ўмова – прыбыць і адбыць праз Нацыянальны аэрапорт. Спачатку тэрмін знаходжання ў Беларусі быў невялікім. Затым дакумент мяняўся, тэрмін павялічылі да 30 сутак.З 15 красавіка 2022 года грамадзянам Літвы і Латвіі (і латвійскім "неграмадзянам") дазволілі прыязджаць у Беларусь без візы па зямлі. З 1 ліпеня 2022 года гэта распаўсюдзілі на грамадзян Польшчы. Спачатку льгота дзейнічала да канца 2022 года, але потым яе працягнулі на 2023 год.Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для палякаў і жыхароў дзвюх балтыйскіх рэспублік прыехала амаль 600 тыс чалавек. Большасць з іх – літоўскія грамадзяне (387 тыс).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1d/1062387617_78:0:1017:704_1920x0_80_0_0_c40c84f0daac2fd068ecd29fb777a196.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, ii гульні краін снд, бязвіз, грамадства, у беларусі, беларусь, мзс беларусі, навіны , ii гульні краін снд
спорт, ii гульні краін снд, бязвіз, грамадства, у беларусі, беларусь, мзс беларусі, навіны , ii гульні краін снд
Бязвіз на II Гульнях СНД будзе не толькі для спартсменаў, але і для балельшчыкаў
13:14 26.06.2023 (абноўлена: 10:29 04.08.2023) Падобнае рашэнне ў Беларусі прымалі ў 2014 годзе да ЧС па хакеі, а па Гульнях СНД пакуль што толькі гаварылася аб бязвізе для спартсменаў і іншых удзельнікаў.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. На фоне агрэсіўнай палітыкі па абмежаванні камунікацый Беларусь максімальна спрабуе адкрыцца для сумежных дзяржаў, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
"…Для жыхароў суседніх дзяржаў, для балельшчыкаў на II Гульнях краін СНД будзе ўведзены бязвізавы рэжым", - цытуе Глаза агенцтва БелТА.
Па словах прадстаўніка МЗС, рашэнне прынята на ўзроўні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дэталі рашэння Анатоль Глаз пакуль што не раскрыў. Да гэтага беларускія ўлады дазволілі прыязжджаць без віз на II Гульні краін СНД спартсменам і іншым удзельнікам, якія акрэдытаваны ў сістэме гэтых міжнародных спаборніцтваў.
Бязвізавы ўезд для балельшчыкаў у Беларусі раней уводзілі на Чэмпіянаце свету па хакеі 2014 года. У краіну пускалі тых, хто купіў білеты на матчы. Падобная схема дзейнічала і на ІІ Еўрапейскіх гульнях у 2019 годзе. У тым жа годзе бязвіз увялі для гледачоў "Славянскага базару".
У 2017 годзе для грамадзян дзесяткаў краін уводзілі бязвізавы ўезд. Была адна ўмова – прыбыць і адбыць праз Нацыянальны аэрапорт. Спачатку тэрмін знаходжання ў Беларусі быў невялікім. Затым дакумент мяняўся, тэрмін павялічылі да 30 сутак.
З 15 красавіка 2022 года грамадзянам Літвы і Латвіі (і латвійскім "неграмадзянам") дазволілі прыязджаць у Беларусь без візы па зямлі. З 1 ліпеня 2022 года гэта распаўсюдзілі на грамадзян Польшчы. Спачатку льгота дзейнічала да канца 2022 года, але потым яе працягнулі на 2023 год.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, з пачатку дзеяння бязвізавага рэжыму для палякаў і жыхароў дзвюх балтыйскіх рэспублік прыехала амаль 600 тыс чалавек. Большасць з іх – літоўскія грамадзяне (387 тыс).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"