https://bel.sputnik.by/20230626/rasya--belarus-admenyats-dazvoly-na-atamablny-tranzt-gruza-1076972633.html
Расія і Беларусь адменяць дазволы на аўтамабільны транзіт грузаў
Расія і Беларусь адменяць дазволы на аўтамабільны транзіт грузаў
Sputnik Беларусь
Бакі раней адмянілі дазвольную сістэму для перавозак з Расіі ў Беларусь і наадварот, а зараз маюць намер пайсці далей. 26.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-26T17:53+0300
2023-06-26T17:53+0300
2023-06-26T17:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
расія
беларусь
дзмітрый крутой
эканоміка
аўто
перавозка грузаў
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/09/0a/1045655295_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_4a81efe5e8a2673f84dffe339f515c85.jpg
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Масква і Мінск маюць намер у 2024 годзе запусціць чатырохступеньчаты план лібералізацыі міжнародных аўтаперавозак, паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой у інтэрв’ю агенцтву РІА Навіны.Ён удакладніў, што з 1 студзеня 2024 года адменяць дазволы з Сербіяй і ў цэлым балканскімі краінамі, з 2025 года – у рамках усіх краін СНД, з 2026 года – з усімі краінамі ЕС і Вялікабрытаніяй, а з 2030 года – па ўсіх напрамках.Крутой назваў дазвольную сістэму анахранізмам, які негатыўна ўплывае на працу аўтаперавозчыкаў дзвюх краін.Узняў ён і тэму кабатажных перавозак па Расіі на беларускіх машынах. Паводле яго слоў, спачатку дазволяць інвестыцыйны кабатаж, гэта значыць перавозкі будаўнічых грузаў, матэрыялаў у рамках рэалізацыі інвестпраектаў."Гэта датычыцца і новых тэрыторый Расійскай Федэрацыі, работы ў рамках іх аднаўлення, перавозкі грузаў. Там кабатаж таксама будзе дазволены", - адзначыў Крутой.На дадзены момант расійскае заканадаўства прадугледжвае, што кабатаж лібералізуюць з 1 сакавіка 2025 года."Мне вельмі хацелася б, каб хаця б адна кабатажная перавозка з асноўнымі рэгіёнамі Расіі была дазволена з сярэдзіны наступнага года. Але канчатковае рашэнне за нашымі рэгулятарамі, за міністрамі", - сказаў пасол.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/09/0a/1045655295_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_eebafee0a49dd427cb49f91a401fe719.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, расія, беларусь, дзмітрый крутой, эканоміка, аўто, перавозка грузаў, навіны
саюзная дзяржава, расія, беларусь, дзмітрый крутой, эканоміка, аўто, перавозка грузаў, навіны
Расія і Беларусь адменяць дазволы на аўтамабільны транзіт грузаў
Бакі раней адмянілі дазвольную сістэму для перавозак з Расіі ў Беларусь і наадварот, а зараз маюць намер пайсці далей.
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Масква і Мінск маюць намер у 2024 годзе запусціць чатырохступеньчаты план лібералізацыі міжнародных аўтаперавозак, паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой у інтэрв’ю агенцтву
РІА Навіны.
"Тэма транспартнага пагаднення – бездазвольная сістэма па транзіце нашых грузаў у трэція краіны. Паміж Беларуссю і Расіяй усе гэтыя дазволы адменены. З трэцімі краінамі – пакуль што не", - сказаў пасол.
Ён удакладніў, што з 1 студзеня 2024 года адменяць дазволы з Сербіяй і ў цэлым балканскімі краінамі, з 2025 года – у рамках усіх краін СНД, з 2026 года – з усімі краінамі ЕС і Вялікабрытаніяй, а з 2030 года – па ўсіх напрамках.
Крутой назваў дазвольную сістэму анахранізмам, які негатыўна ўплывае на працу аўтаперавозчыкаў дзвюх краін.
Узняў ён і тэму кабатажных перавозак па Расіі на беларускіх машынах. Паводле яго слоў, спачатку дазволяць інвестыцыйны кабатаж, гэта значыць перавозкі будаўнічых грузаў, матэрыялаў у рамках рэалізацыі інвестпраектаў.
"Гэта датычыцца і новых тэрыторый Расійскай Федэрацыі, работы ў рамках іх аднаўлення, перавозкі грузаў. Там кабатаж таксама будзе дазволены", - адзначыў Крутой.
На дадзены момант расійскае заканадаўства прадугледжвае, што кабатаж лібералізуюць з 1 сакавіка 2025 года.
"Мне вельмі хацелася б, каб хаця б адна кабатажная перавозка з асноўнымі рэгіёнамі Расіі была дазволена з сярэдзіны наступнага года. Але канчатковае рашэнне за нашымі рэгулятарамі, за міністрамі", - сказаў пасол.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"