https://bel.sputnik.by/20230615/pasazhyrskya-samalty-buduts-rabts-u-baranavchakh-sumesna-z-rasyay-1076649977.html
Пасажырскія самалёты будуць рабіць у Баранавічах сумесна з Расіяй
Пасажырскія самалёты будуць рабіць у Баранавічах сумесна з Расіяй
Sputnik Беларусь
Гэта вытворчасць – частка маштабнага праекта Беларусі і Расіі, на які выдзелілі расійскі крэдыт у 105 млрд расійскіх рублёў. 15.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-15T17:36+0300
2023-06-15T17:36+0300
2023-06-15T17:36+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф)
санкт-пецярбург
эканоміка
самалёты
імпартазамяшчэнне
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101698/73/1016987308_0:0:1000:563_1920x0_80_0_0_e363b82d965a3fc76547a59eb5b426b4.jpg
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. З 105 млрд расійскіх рублёў крэдыту на імпартазамяшчэнне рэалізавана 60 млрд, паведаміў статс-сакратар – намеснік міністра прамысловасці і гандлю РФ Віктар Еўтухоў на круглым стале "Саюзная дзяржава: стратэгія ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі" у рамках XXVI Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.Еўтухоў растлумачыў, што ў тым ліку запускаецца вытворчасць 19-меснага турбавінтавога самалёта на 558-м Авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах. Таксама наладжваецца выпуск шліфавальнага абсталявання на станказаводзе "Красный борец" у Оршы.Ён не ўдакладніў, які менавіта самалёт вырашылі збіраць у Баранавічах.Аднак судзячы па зазначаных характарыстыках, размова аб L-410, які спачатку выпускаўся толькі на авіяцыйным заводзе Let Kunovice у Чэхаславакіі (цяпер гэта чэшскі завод Aircraft Industries). У 2018 годзе вытворчасць гэтых машын асвоілі на Уральскім заводзе грамадзянскай авіяцыі ў Екацярынбурзе.Раней афіцыйныя асобы заяўлялі аб 12 сумесных праектах па імпартазамяшчэнні, але ўлады Беларусі і Расіі не выключалі, што іх можа быць больш. Замясціць імпарт бакі маюць намер як у грамадзянскіх сферах, так і ў ваенна-прамысловым комплексе. Асобна гаварылася і аб мікраэлектроніцы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101698/73/1016987308_115:0:1000:664_1920x0_80_0_0_afbdf0ba55767ab2269cdb0e6414ed53.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), санкт-пецярбург, эканоміка, самалёты, імпартазамяшчэнне, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, пецярбургскі міжнародны эканамічны форум (пмэф), санкт-пецярбург, эканоміка, самалёты, імпартазамяшчэнне, навіны
Пасажырскія самалёты будуць рабіць у Баранавічах сумесна з Расіяй
Гэта вытворчасць – частка маштабнага праекта Беларусі і Расіі, на які выдзелілі расійскі крэдыт у 105 млрд расійскіх рублёў.
МІНСК, 15 чэр – Sputnik. З 105 млрд расійскіх рублёў крэдыту на імпартазамяшчэнне рэалізавана 60 млрд, паведаміў статс-сакратар – намеснік міністра прамысловасці і гандлю РФ Віктар Еўтухоў на круглым стале "Саюзная дзяржава: стратэгія ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі" у рамках XXVI Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
Еўтухоў растлумачыў, што ў тым ліку запускаецца вытворчасць 19-меснага турбавінтавога самалёта на 558-м Авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах. Таксама наладжваецца выпуск шліфавальнага абсталявання на станказаводзе "Красный борец" у Оршы.
"Наогул па авіяцыі і па станкабудаванні капіталаёмістыя будуць праграмы", - адзначыў Еўтухоў.
Ён не ўдакладніў, які менавіта самалёт вырашылі збіраць у Баранавічах.
Аднак судзячы па зазначаных характарыстыках, размова аб L-410, які спачатку выпускаўся толькі на авіяцыйным заводзе Let Kunovice у Чэхаславакіі (цяпер гэта чэшскі завод Aircraft Industries). У 2018 годзе вытворчасць гэтых машын асвоілі на Уральскім заводзе грамадзянскай авіяцыі ў Екацярынбурзе.
Раней афіцыйныя асобы заяўлялі аб 12 сумесных праектах па імпартазамяшчэнні, але ўлады Беларусі і Расіі не выключалі, што іх можа быць больш. Замясціць імпарт бакі маюць намер як у грамадзянскіх сферах, так і ў ваенна-прамысловым комплексе. Асобна гаварылася і аб мікраэлектроніцы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Снапкоў: Беларусь і РФ
могуць нарасціць тавараабарот яшчэ на мільярд долараў
Чэлябінская вобласць хоча запусціць
прамыя авіязносіны з Мінскам