https://bel.sputnik.by/20230627/lukashenka-patsverdz-pryezd-prygozhyna--belarus-1077006897.html
Лукашэнка пацвердзіў прыезд Прыгожына ў Беларусь
Лукашэнка пацвердзіў прыезд Прыгожына ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Кіраўнік прыватнай ваеннай кампаніі атрымаў гарантыі з боку расійскіх улад, што яго не будуць праследваць па крымінальным артыкуле і не будуць перашкаджаць... 27.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-27T16:48+0300
2023-06-27T16:48+0300
2023-06-27T17:02+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
пвк "вагнер"
аляксандр лукашэнка
бяспека
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1077006354_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_4af5b3d6b63abd3b634b848d260517e9.jpg
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што кіраўнік ПВК "Вагнер" знаходзіцца ў Беларусі. Аб гэтым ён распавёў падчас цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу.Паводле яго слоў, Яўгену Прыгожыну былі дадзены гарантыі бяспекі, якія былі абяцаны з боку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна."Я бачу, Прыгожын лятае ўжо на гэтым самалёце. Так, сапраўды, ён сёння ў Беларусі. Як я і абяцаў, калі вы хочаце нейкі час у нас перакантавацца і іншае, мы вам дапаможам. Натуральна, за іх (ЧВК "Вагнер" - Sputnik) рахунак", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.Пасля чаго прывёў словы міністра абароны Віктара Хрэніна, што падобнае падраздзяленне не перашкодзіла б і беларускай арміі."Я згодзен. Размаўляй з імі", - прапанаваў беларускі лідар.На думку Аляксандра Лукашэнкі, цяпер кіраўнік ПВК "Вагнер" з'яўляецца аўтарытэтным чалавекам у арміі, каб хто на гэта не глядзеў."Я і Пуціну сказаў: "Замачыць можам". Гэта не праблема. Не з першага разу, дык з другога. Я кажу: "Не рабіце гэтага". Таму што потым ніякіх перагавораў не будзе", - упэўнены ён.Беларускі лідар нагадаў, што байцы ПВК маюць вопыт вядзення баявых дзеянняў на афрыканскім кантыненце, у Азіі і нават Лацінскай Амерыцы. Таму ў супрацьстаянні з імі могуць загінуць тысячы людзей."А гэта самая падрыхтаваная ў арміі адзінка. Хто з гэтым стане спрачацца? Ваенныя мае таксама разумеюць гэта, і ў нас у Беларусі няма такіх. Гэта людзі, якія прайшлі праз не адну вайну ў розных месцах", - канстатаваў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1b/1077006354_69:0:2800:2048_1920x0_80_0_0_661229ca0eb696588ca79b377cc62ace.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, пвк "вагнер", аляксандр лукашэнка, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны
спецаперацыя, пвк "вагнер", аляксандр лукашэнка, бяспека, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка пацвердзіў прыезд Прыгожына ў Беларусь
16:48 27.06.2023 (абноўлена: 17:02 27.06.2023) Кіраўнік прыватнай ваеннай кампаніі атрымаў гарантыі з боку расійскіх улад, што яго не будуць праследваць па крымінальным артыкуле і не будуць перашкаджаць выезду на беларускую тэрыторыю.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў, што кіраўнік ПВК "Вагнер" знаходзіцца ў Беларусі. Аб гэтым ён распавёў падчас цырымоніі ўручэння пагонаў вышэйшаму афіцэрскаму складу.
Паводле яго слоў, Яўгену Прыгожыну былі дадзены гарантыі бяспекі, якія былі абяцаны з боку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
"Я бачу, Прыгожын лятае ўжо на гэтым самалёце. Так, сапраўды, ён сёння ў Беларусі. Як я і абяцаў, калі вы хочаце нейкі час у нас перакантавацца і іншае, мы вам дапаможам. Натуральна, за іх (ЧВК "Вагнер" - Sputnik) рахунак", - цытуе Аляксандра Лукашэнку
БелТА.
Пасля чаго прывёў словы міністра абароны Віктара Хрэніна, што падобнае падраздзяленне не перашкодзіла б і беларускай арміі.
"Я згодзен. Размаўляй з імі", - прапанаваў беларускі лідар.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, цяпер кіраўнік ПВК "Вагнер" з'яўляецца аўтарытэтным чалавекам у арміі, каб хто на гэта не глядзеў.
"Я і Пуціну сказаў: "Замачыць можам". Гэта не праблема. Не з першага разу, дык з другога. Я кажу: "Не рабіце гэтага". Таму што потым ніякіх перагавораў не будзе", - упэўнены ён.
Беларускі лідар нагадаў, што байцы ПВК маюць вопыт вядзення баявых дзеянняў на афрыканскім кантыненце, у Азіі і нават Лацінскай Амерыцы. Таму ў супрацьстаянні з імі могуць загінуць тысячы людзей.
"А гэта самая падрыхтаваная ў арміі адзінка. Хто з гэтым стане спрачацца? Ваенныя мае таксама разумеюць гэта, і ў нас у Беларусі няма такіх. Гэта людзі, якія прайшлі праз не адну вайну ў розных месцах", - канстатаваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"