https://bel.sputnik.by/20230627/lukashenka-znachnaya-chastka-yadzernay-zbro-zho-zavezena--belarus-1077009127.html
Лукашэнка: значная частка ядзернай зброі ўжо завезена ў Беларусь
Лукашэнка: значная частка ядзернай зброі ўжо завезена ў Беларусь
Раней Мінск і Масква дамовіліся, што ў рэспубліку даставяць тактычныя ядзерныя зарады, якія можна выкарыстоўваць на самалётах Су-25 і комплексах "Искандер". 27.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-27T17:17+0300
2023-06-27T17:17+0300
2023-06-27T17:19+0300
ядзерная зброя ў беларусі
саюзная дзяржава
ядзерная зброя
у беларусі
беларусь
бяспека
навіны
пвк "вагнер"
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/19/1064088431_0:126:2642:1612_1920x0_80_0_0_0130341f88e25823e53170f69586f0ba.jpg
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Ядзерную зброю, якую завезлі ў Беларусь, ахоўваюць расійскія і беларускія ваеннаслужачыя, паведаміў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.Ён адзначыў, што ў Беларусі няма вопыту працы з такой зброяй."Працуем разам... Абслугоўваюць расіяне. Мы дапамагаем абслугоўваць гэту ядзерную зброю. Аказваецца, гэтае мерапрыемства няпростае", - растлумачыў Лукашэнка.Прэзідэнт Беларусі дадаў, што заявы ў адносінах да ПВК "Вагнер" і ядзернай зброі – "звычайны ўкід".Умовы размяшчэнняЛукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі было яго просьбай расійскаму боку. Але першым аб планах прывезці тактычную ядзерную зброю (ТЯЗ) у Беларусь паведаміў 25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Тады ён адзначыў, што гэты крок не парушыць міжнародных абавязацельстваў.Праз два месяцы, 25 мая, міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецсховішчах на беларускай тэрыторыі. Тады Шайгу растлумачыў, што рашэнне аб выкарыстанні ТЯЗ застаецца за Расіяй.Але пры гэтым беларускія ваенныя лётчыкі і ракетчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі. Яны вывучалі, у тым ліку, як выкарыстоўваць зарады ТЯЗ з дапамогай штурмавікоў Су-25 і комплексаў "Искандер-М".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/19/1064088431_163:0:2480:1738_1920x0_80_0_0_7bb06534bd7d2671675e203d78218018.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
саюзная дзяржава, ядзерная зброя, у беларусі, беларусь, бяспека, навіны , пвк "вагнер"
саюзная дзяржава, ядзерная зброя, у беларусі, беларусь, бяспека, навіны , пвк "вагнер"
Лукашэнка: значная частка ядзернай зброі ўжо завезена ў Беларусь
17:17 27.06.2023 (абноўлена: 17:19 27.06.2023) Раней Мінск і Масква дамовіліся, што ў рэспубліку даставяць тактычныя ядзерныя зарады, якія можна выкарыстоўваць на самалётах Су-25 і комплексах "Искандер".
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Ядзерную зброю, якую завезлі ў Беларусь, ахоўваюць расійскія і беларускія ваеннаслужачыя, паведаміў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
"Палякі і іншыя лічаць, што – я папрасіў, каб далі мне са СМІ – "Вагнер" будзе ахоўваць ядзерную зброю і гэтак далей. Ніякую ядзерную зброю "Вагнер" ахоўваць не будзе. Там будуць ахоўваць, і ахоўваюць сёння, паколькі ўжо частка ядзернай зброі, не буду казаць, колькі, большая частка завезена ў Беларусь. Дзіўна, што не адсачылі. Ахоўваюць расіяне і беларусы", - сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што ў Беларусі няма вопыту працы з такой зброяй.
"Працуем разам... Абслугоўваюць расіяне. Мы дапамагаем абслугоўваць гэту ядзерную зброю. Аказваецца, гэтае мерапрыемства няпростае", - растлумачыў Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі дадаў, што заявы ў адносінах да ПВК "Вагнер" і ядзернай зброі – "звычайны ўкід".
"Ніякі "Вагнер" не будзе ахоўваць ядзерную зброю. Гэта наша задача. І за захаванасць зброі персанальную адказнасць нясу перш за ўсё я. Таму мы на гэта ніколі не пойдзем. У нас дастаткова рабят, якія здольны ахоўваць гэты аб’ект разам з расіянамі", - сказаў Лукашэнка.
Умовы размяшчэння
Лукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі было яго просьбай расійскаму боку. Але першым аб планах прывезці тактычную ядзерную зброю (ТЯЗ) у Беларусь паведаміў 25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Тады ён адзначыў, што гэты крок не парушыць міжнародных абавязацельстваў.
Праз два месяцы, 25 мая, міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецсховішчах на беларускай тэрыторыі. Тады Шайгу растлумачыў, што рашэнне аб выкарыстанні ТЯЗ застаецца за Расіяй.
Але пры гэтым беларускія ваенныя лётчыкі і ракетчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі. Яны вывучалі, у тым ліку, як выкарыстоўваць зарады ТЯЗ з дапамогай штурмавікоў Су-25 і комплексаў "Искандер-М".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь гарантуе бяспеку любымі сіламі і сродкамі – Вальфовіч