https://bel.sputnik.by/20230627/vagneratsam-u-belarus-prapanaval-zaknutuyu-chasts--prezdent-1077010576.html
"Вагнераўцам" у Беларусі прапанавалі закінутую часць – прэзідэнт
"Вагнераўцам" у Беларусі прапанавалі закінутую часць – прэзідэнт
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады сцвярджаюць, што пункты па вярбоўцы ў прыватную вайсковую кампанію ў рэспубліцы не з’явяцца, бо ў гэтым няма неабходнасці. 27.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-27T17:45+0300
2023-06-27T17:45+0300
2023-06-27T17:45+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
пвк "вагнер"
аляксандр лукашэнка
бяспека
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/1f/1047267593_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_a025eaea1ca6206f411d42121ae6e34d.jpg
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Ніхто не будуе лагераў для размяшчэння байцоў ПВК "Вагнер" у Беларусі, заявіў у аўторак прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці пасля цырымоніі ўручэння генеральскіх пагонаў.Паводле яго слоў, у выпадку неабходнасці ім дапамогуць з размяшчэннем. Цяпер члены ПВК знаходзяцца ў сваіх палявых лагерах пад Луганскам.Лукашэнка расказаў, што падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком ПВК "Вагнер" Яўгенам Прыгожыным той сказаў, што многія яго байцы даўно не былі дома."І мне было важна з Пуціным дамовіцца, каб ён іх не чапаў. Ён паабяцаў, выконвае сваё абяцанне. Яны хочуць паехаць у сем’і. Ну, калі ласка", - канстатаваў ён.Беларускі лідар нагадаў, што ў панядзелак прэзідэнт Расіі сказаў, што байцы прыватнай ваеннай кампаніі, якія не хочуць заключаць кантракт з Мінабароны РФ, могуць лічыць, што сваё адваявалі.Вярбовачныя пункты ПВККіраўнік дзяржавы расказаў, што ў складзе ПВК служыць былы беларускі ваенны, які ўваходзіць у кіраўніцтва "вагнераўцаў"."Мы нікога ўтрымаць не зможам. Хочаце там зарабляць грошы немалыя... Але павінны разумець, што кожны дзень ты кладзешся спаць у абдымку са смерцю. І аўтамат пад галаву", - канстатаваў ён.Пры гэтым Лукашэнка звярнуў увагу, што пункты па наборы ў ПВК у Беларусі не будуць адчыняцца, таму што гэта тут не трэба ў дадзены момант."А хто захоча там служыць, яны знойдуць туды дарогу", - упэўнены прэзідэнт.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/1f/1047267593_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_f21598fdb69a7118ee118036806cd38f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, пвк "вагнер", аляксандр лукашэнка, бяспека, беларусь, у беларусі, навіны
спецаперацыя, пвк "вагнер", аляксандр лукашэнка, бяспека, беларусь, у беларусі, навіны
"Вагнераўцам" у Беларусі прапанавалі закінутую часць – прэзідэнт
Беларускія ўлады сцвярджаюць, што пункты па вярбоўцы ў прыватную вайсковую кампанію ў рэспубліцы не з’явяцца, бо ў гэтым няма неабходнасці.
МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Ніхто не будуе лагераў для размяшчэння байцоў ПВК "Вагнер" у Беларусі, заявіў у аўторак прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці пасля цырымоніі ўручэння генеральскіх пагонаў.
Паводле яго слоў, у выпадку неабходнасці ім дапамогуць з размяшчэннем. Цяпер члены ПВК знаходзяцца ў сваіх палявых лагерах пад Луганскам.
Лукашэнка расказаў, што падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком ПВК "Вагнер" Яўгенам Прыгожыным той сказаў, што многія яго байцы даўно не былі дома.
"І мне было важна з Пуціным дамовіцца, каб ён іх не чапаў. Ён паабяцаў, выконвае сваё абяцанне. Яны хочуць паехаць у сем’і. Ну, калі ласка", - канстатаваў ён.
Беларускі лідар нагадаў, што ў панядзелак прэзідэнт Расіі сказаў, што байцы прыватнай ваеннай кампаніі, якія не хочуць заключаць кантракт з Мінабароны РФ, могуць лічыць, што сваё адваявалі.
"Мы ім прапанавалі адну з закінутых частак. Калі ласка – плот ёсць, усё ёсць. Стаўце палаткі. Чым можам, дапаможам. Пакуль што вызначацца, чым ім займацца", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў складзе ПВК служыць былы беларускі ваенны, які ўваходзіць у кіраўніцтва "вагнераўцаў".
"Мы нікога ўтрымаць не зможам. Хочаце там зарабляць грошы немалыя... Але павінны разумець, што кожны дзень ты кладзешся спаць у абдымку са смерцю. І аўтамат пад галаву", - канстатаваў ён.
Пры гэтым Лукашэнка звярнуў увагу, што пункты па наборы ў ПВК у Беларусі не будуць адчыняцца, таму што гэта тут не трэба ў дадзены момант.
"А хто захоча там служыць, яны знойдуць туды дарогу", - упэўнены прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"