https://bel.sputnik.by/20230628/belarus-adobryla-praekt-pagadnennya-z-rasyay-ab-aeranavgatsyynykh-zborakh-1077021044.html
Беларусь адобрыла праект пагаднення з Расіяй аб аэранавігацыйных зборах
Беларусь адобрыла праект пагаднення з Расіяй аб аэранавігацыйных зборах
Sputnik Беларусь
Беларускі пасол у Расіі на днях паведаміў, што пагадненне паміж краінамі аб выраўноўванні тарыфаў у авіяцыйнай сферы пачне працаваць з 1 студзеня 2025 года. 28.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-28T10:18+0300
2023-06-28T10:18+0300
2023-06-28T10:18+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
навіны
аэрапорт
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/10/1059534639_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_f1714d74e66d9a62b179cc6a95b82f69.jpg
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Беларускі Саўмін адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў, дакумент №411 ад 26 чэрвеня апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.У пастанове адзначаецца, што плануецца правядзенне перагавораў з расійскім бокам па праекце пагаднення. Упаўнаважаным ведамствам прызначаны Мінтранс Беларусі.Нагадаем, што ў сакавіку міністр транспарту і камунікацый рэспублікі Аляксей Аўраменка паведаміў, што Мінск і Масква падпішуць у першым паўгоддзі 2023-га пагаднення аб бездазвольнай сістэме аўтаперавозак, а таксама па авіяцыйных тарыфах, "дзе мы павінны выраўнаваць умовы".Паводле яго слоў, гэтыя два пакуль яшчэ нерэалізаваныя пагадненні плануецца падпісаць у рамках саюзнай транспартнай рэформы.Пасля гэтага прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што краіны дамовіліся аб адзіных аэранавігацыйных тарыфах для сваіх авіякампаній, абмяркоўваюцца тэрміны ўступлення рашэння ў сілу.Беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой на бягучым тыдні таксама паведамляў, што пагадненне аб выраўноўванні тарыфаў у авіяцыйнай сферы пачне працаваць з 1 студзеня 2025 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/10/1059534639_62:0:1199:853_1920x0_80_0_0_9180963662c81ed65f6ee1f784868846.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, навіны , аэрапорт, эканоміка
саюзная дзяржава, беларусь, расія, навіны , аэрапорт, эканоміка
Беларусь адобрыла праект пагаднення з Расіяй аб аэранавігацыйных зборах
Беларускі пасол у Расіі на днях паведаміў, што пагадненне паміж краінамі аб выраўноўванні тарыфаў у авіяцыйнай сферы пачне працаваць з 1 студзеня 2025 года.
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. Беларускі Саўмін адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў, дакумент №411 ад 26 чэрвеня апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.
У пастанове адзначаецца, што плануецца правядзенне перагавораў з расійскім бокам па праекце пагаднення. Упаўнаважаным ведамствам прызначаны Мінтранс Беларусі.
Нагадаем, што ў сакавіку міністр транспарту і камунікацый рэспублікі Аляксей Аўраменка паведаміў, што Мінск і Масква падпішуць у першым паўгоддзі 2023-га пагаднення аб бездазвольнай сістэме аўтаперавозак, а таксама па авіяцыйных тарыфах, "дзе мы павінны выраўнаваць умовы".
Паводле яго слоў, гэтыя два пакуль яшчэ нерэалізаваныя пагадненні плануецца падпісаць у рамках саюзнай транспартнай рэформы.
Пасля гэтага прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што краіны дамовіліся аб адзіных аэранавігацыйных тарыфах для сваіх авіякампаній, абмяркоўваюцца тэрміны ўступлення рашэння ў сілу.
Беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой на бягучым тыдні таксама паведамляў, што пагадненне аб выраўноўванні тарыфаў у авіяцыйнай сферы пачне працаваць з 1 студзеня 2025 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"