Складанае і актуальнае: Вярхоўны суд абмяркоўвае пытанне спецканфіскацыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоВярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 29.06.2023
Падпісацца
Па словах старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы, тэму прымянення судамі такой меры як спецканфіскацыя трэба было абмеркаваць даўно.
МІНСК, 29 чэр – Sputnik. Пленум Вярхоўнага суда Беларусі разглядае тэму прымянення судамі пры вынясенні прыгавораў такой меры як спецыяльная канфіскацыя.
Інстытут спецканфіскацыі ў краіне быў на заканадаўчым узроўні ўвядзе ў 2019 годзе, гэта першае пасяджэнне Пленума ВС, на якое вынесена гэтае пытанне для абмеркавання. На пасяджэнне запрошаны першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс, намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук, старшыня СК Дзмітрый Гара, судзейскі корпус.

"Пытанне аказалася вельмі складанае, актуальнае, выклікала павышаную і нават незвычайную цікавасць", - заявіў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

У сувязі з гэтым ён удакладніў, што ўжо на 15 пунктаў праекта пастановы, якая датычыцца прымянення судамі спецканфіскацыі, зроблена больш як 80 заўваг розных міністэрстваў і ведамстваў.
Сукала адзначыў, што закон аб спецкафіскацыі ў Расіі быў прыняты ў 2017 годзе і ўжо практычна адразу Вярхоўны суд РФ прыняў адпаведную пастанову.
Адзначаючы важнасць і неабходнасць таго, што на пасяджэнне Пленума было вынесена пытанне аб прымяненні спецканфіскацыі судамі, Сукала сказаў: "За гэты перыяд (з 2019 года - Sputnik) назбіралася шмат праблем, незразумелых пытанняў", - сказаў ён.
Ён асабліва падкрэсліў, што на такім узроўні гэта пытанне ўжо трэба было разгледзець даўно, каб "адказаць на шэраг практычных пытанняў, якія ўзніклі ў ходзе прымянення гэтага інстытута".
Па словах Сукалы ад навукоўцаў паступіў запыт на тое, каб інстытуту спецканфіскацыі было дадзена прававое азначэнне.

Аб дыскусіі ў грамадстве

У сваю чаргу намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Сяргей Кандрацьеў, размаўляючы з журналістамі, растлумачыў нюансы прымянення спецканфіскацыі ў тым ліку і па справах, якія разглядаліся завочна – у дачыненні да асоб, якія знаходзяцца за межамі краіны.
"Звесткі судовай статыстыкі сведчаць аб тым, што спецканфіскацыя прымяняецца судамі дастаткова шырока. (…) сама спецыяльная канфіскацыя, у адрозненне ад агульнай канфіскацыі, якая існавала раней, з’яўляецца нейкім папераджальным, кампенсацыйным момантам у аднаўленні сацыяльнай справядлівасці і кампенсацыі той шкоды, (…) якая была нанесена злачынствам", - сказаў ён.
Паводле слоў Кандрацьева, сёння на пасяджэнні Пленума, будзе звернута ўвага на некалькі істотных момантаў – спецканфіскацыя можа прымяняцца як па прыгаворы суда, так і пры спыненні вытворчасці пры вызваленні асобы ад крымінальнай адказнасці.
"У ходзе абмеркавання мы плануем устараніць увесь комплекс незразумелых пытанняў, якія ўзнікаюць у судоў. У тым ліку і па пытаннях, якія маюць дыскусію ў грамадстве", - сказаў Кандрацьеў, удакладніўшы, што гэта і спецкафіскацыя, звязаная з кіраваннем транспартам у нецвярозым стане.

Спецканфіскацыя па справах "збеглых"

Намеснік старшыні ВС адзначыў, што спецканфіскацыя прымяняецца і па так званых "завочных судах" – па крымінальных справах, якія расследаваліся ў рамках спецыяльнай вытворчасці.
"Мы гаворым аб справах асоб, якія ўчынілі злачынствы на тэрыторыі нашай дзяржавы, і цяпер знаходзяцца за межамі краіны. У дадзеным выпадку, зыходзячы з таго, ці будзе ўстаноўлена, што дзеяннямі гэтых асоб быў нанесены ўрон, або даход атрыманы злачынным шляхам, на маёмасць гэтых асоб будуць накладзены арышт і маёмасць у парадку спецыяльнай канфіскацыі будзе канфіскавана на карысць дзяржавы", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Суд завочна прыгаварыў Пракоп’ева да 25 гадоў пазбаўлення волі
Валерый Цапкала прыгавораны да 17 гадоў пазбаўлення волі
Суд у Мінску прыгаварыў Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі
Стужка навiн
0