Трэцяя партыя прайшла перарэгістрацыю ў Беларусі

© Республиканская партия труда и справедливостиРэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - Sputnik Беларусь, 1920, 29.06.2023
Падпісацца
Міністэрства юстыцыі выдала дакументы аб перарэгістрацыі партыям ЛДП і КПБ, а да гэтага зарэгістравала новую – "Белую Русь".
МІНСК, 29 чэр – Sputnik. Міністр юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка плануе днямі ўручыць яшчэ адзін дакумент аб перарэгістрацыі партыі, на гэты раз – лідару Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (РППС) Аляксандру Хіжняку, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінюста.
"Гэтая палітычная партыя адпавядае ўсім патрабаванням, устаноўленым у новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб палітычных партыях", - адзначылі ў міністэрстве.
Там таксама нагадалі, што раней у краіне былі зарэгістраваны 15 палітычных партый (без уліку новай партыі "Белая Русь"). Па новым законе, ад 14 лютага гэтага года, ім усім трэба прайсці перарэгістрацыю. Для гэтага партыі павінны адпавядаць пэўным патрабаванням.
Напрыклад, калі раней у кожнай партыі павінна было знаходзіцца не менш за тысячу членаў, то цяпер – не менш за пяць тысяч. І гэта не адзіная змена: ёсць і патрабаванні па рэгіянальнай сетцы. Відавочна, што новыя нормы змогуць выканаць далёка не ўсе партыі, і раней міністр юстыцыі Сяргей Хаменка адзначаў, што ў краіне іх застанецца тры ці чатыры.
Не так даўно перарэгістраваліся Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП) і Камуністычная партыя Беларусі (КПБ). Яшчэ раней рэгістрацыю прайшла новая партыя, заснаваная ў сакавіку на базе грамадскай арганізацыі "Белая Русь". Яе афіцыйная назва – "Беларуская партыя "Белая Русь".

Колькі партый у Беларусі?

Зыходзячы са слоў міністра юстыцыі, у Беларусі застаюцца чатыры партыі: "Белая Русь", ЛДП, КПБ і РППС. Кіраўнік першай партыі – сенатар Алег Раманаў, які раней стаў старшынёй аднайменнай грамадскай арганізацыі. Таксама ён быў рэктарам Полацкага дзяржуніверсітэта.
Партыя "Белая Русь" (БР) – адна з самых буйных у краіне, у яе ўваходзяць больш за 15 тысяч чалавек. У вышэйшы палітсавет БР увайшоў 71 чалавек, сярод якіх ёсць парламентарыі, чыноўнікі, медыкі і нават вадзіцель аднаго з аўтапаркаў.
На ўстаноўчым з’ездзе БР прысутнічалі прадстаўнікі расійскай партыі "Единая Россия" (ЕР), а таксама пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў. Яшчэ ў сакавіку 2023 года старшыня партыі "Единая Россия" Дзмітрый Мядзведзеў выступіў за супрацоўніцтва ЕР і БР.
ЛДП была заснавана ў 1994 годзе і заяўляе, што ў яе больш за 50 тыс членаў, і яна вырасла з беларускага падраздзялення Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза, якая таксама стала асновай ЛДПР у Расіі. З 1995 года ЛДП кіраваў Сяргей Гайдукевіч, які зараз з’яўляецца ганаровым старшынёй, а кіраўніком партыі ў 2019 годзе стаў яго сын Алег Гайдукевіч.
РППС заснавана ў 1993 годзе, і доўгі час, з 2006 года, яе ўзначальваў Васіль Задняпраны. У 2020 годзе ў партыі адбыўся раскол, і Задняпранага выключылі з РППС. Цяпер кіраўнік РППС – дэпутат Мінскага гарсавета, дырэктар навукова-праектнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА" Аляксандр Хіжняк. Колькасць членаў партыі на сайце РППС не пазначана.
КПБ пазіцыянуе сябе як наследніка "Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі", створанай у 1918 годзе ў Смаленску. На дадзены момант КПБ – гэта фактычная пераемніца беларускага адгалінавання КПСС. На чале партыі знаходзіцца экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў, гендырэктар мінскага ЦУМа Аляксей Сокал. У 2012 годзе заяўлялася, што ў партыі 6 тысяч членаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Кіраўнік "Белай Русі" аб былым СССР: мы маем патрэбу ў адзінстве
Мінюст зарэгістраваў партыю "Белая Русь"
"Адзіная Расія" і "Белая Русь" падпісалі дакумент аб узаемадзеянні – відэа
Стужка навiн
0