https://bel.sputnik.by/20230630/belarus-zbraetstsa-daluchytstsa-da-shas-u-paskoranym-farmatse-1077102211.html
Беларусь збіраецца далучыцца да ШАС у паскораным фармаце
Беларусь збіраецца далучыцца да ШАС у паскораным фармаце
Sputnik Беларусь
Праектам закона прадугледжваецца далучэнне Беларусі да 22 міжнародных дагавораў ШАС. 30.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-30T11:15+0300
2023-06-30T11:15+0300
2023-06-30T11:15+0300
шас
беларусь
навіны
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0f/1063657407_0:257:3184:2048_1920x0_80_0_0_302b359eb1ae75004cd5588bdce8d771.jpg
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Праект закона аб далучэнні Беларусі да дагавораў ШАС прынялі сёння ў адным чытанні дэпутаты, перадае карэспандэнт Sputnik.Як адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да праекта Закона, ён падрыхтаваны ў рамках работы па ўступленні Беларусі ў ШАС.Праект закона "аб далучэнні Беларусі да міжнародных дагавораў ШАС" быў унесены ў Палату прадстаўнікоў урадам па даручэнні прэзідэнта.Як сказаў журналістам кіраўнік камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, прыняцце гэтага закона "дазволіць паскорыць уступленне Беларусі ў ШАС".Як адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч, прадстаўляючы праект закона ў Авальнай зале, краіна плануе ўступіць у ШАС у паскораным фармаце – не за два гады, а за адзін."Уступленне Беларусі ў ШАС дасць магчымасць ёй умацаваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне", - падкрэсліў ён.Неабходнай умовай для ўступлення нашай краіны ў ШАС з'яўляецца далучэнне да цэлага шэрага дагавораў, прынятых да нашага ўступлення ў гэтую арганізацыю, сказаў Амбразевіч. Паводле яго слоў, у мэтах паскоранага ўступлення Беларусі ў ШАС беларускім бокам падпісаны мемарандум аб абавязацельствах атрымання статусу дзяржавы-удзельніцы ШАС.Як раней казаў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік, узаемадзеянне з ШАС будзе прысвечана пытанням супрацьдзеяння сучасным выклікам і пагрозам.Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі краіны Аляксандра Вальфовіча, членства ў арганізацыі "ўмацуе і Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, і імідж рэспублікі Беларусь".Партнёрам па дыялогу ШАС Беларусь з’яўляецца з 2010 года. Праз пяць гадоў яна атрымала статус назіральніка.У 2021 годзе Беларусь заявіла аб тым, што гатова ўступіць у ШАС як паўнапраўны ўдзельнік, у 2022 годзе пачалася працэдура прыёму рэспублікі ў члены арганізацыі.Згодна са статутам, каб уступіць у арганізацыю, трэба падпісаць і ратыфікаваць мемарандум, а потым далучыцца да шэрага дакументаў.ШАС – міжнародная структура, заснаваная ў 2001 годзе. У ёй бяруць удзел Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краіны-назіральнікі – Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія, краіны-партнёры – Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0f/1063657407_364:0:3095:2048_1920x0_80_0_0_fc01ca14d1ee1b264bb5c09b745142d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
шас, беларусь, навіны , палітыка, эканоміка
шас, беларусь, навіны , палітыка, эканоміка
Беларусь збіраецца далучыцца да ШАС у паскораным фармаце
Праектам закона прадугледжваецца далучэнне Беларусі да 22 міжнародных дагавораў ШАС.
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Праект закона аб далучэнні Беларусі да дагавораў ШАС прынялі сёння ў адным чытанні дэпутаты, перадае карэспандэнт Sputnik.
Як адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да праекта Закона, ён падрыхтаваны ў рамках работы па ўступленні Беларусі ў ШАС.
Праект закона "аб далучэнні Беларусі да міжнародных дагавораў ШАС" быў унесены ў Палату прадстаўнікоў урадам па даручэнні прэзідэнта.
Як сказаў журналістам кіраўнік камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных, прыняцце гэтага закона "дазволіць паскорыць уступленне Беларусі ў ШАС".
Як адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч, прадстаўляючы праект закона ў Авальнай зале, краіна плануе ўступіць у ШАС у паскораным фармаце – не за два гады, а за адзін.
"Уступленне Беларусі ў ШАС дасць магчымасць ёй умацаваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне", - падкрэсліў ён.
Неабходнай умовай для ўступлення нашай краіны ў ШАС з'яўляецца далучэнне да цэлага шэрага дагавораў, прынятых да нашага ўступлення ў гэтую арганізацыю, сказаў Амбразевіч. Паводле яго слоў, у мэтах паскоранага ўступлення Беларусі ў ШАС беларускім бокам падпісаны мемарандум аб абавязацельствах атрымання статусу дзяржавы-удзельніцы ШАС.
"Завяршэнне падпісання гэтага мемарандума ўсімі астатнімі ўдзельнікамі арганізацыі плануецца ў ходзе чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС, якое адбудзецца ў ліпені 2023 года ў Індыі", - сказаў Амбразевіч.
Як раней казаў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік, узаемадзеянне з ШАС будзе прысвечана пытанням супрацьдзеяння сучасным выклікам і пагрозам.
Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі краіны Аляксандра Вальфовіча, членства ў арганізацыі "ўмацуе і Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, і імідж рэспублікі Беларусь".
Партнёрам па дыялогу ШАС Беларусь з’яўляецца з 2010 года. Праз пяць гадоў яна атрымала статус назіральніка.
У 2021 годзе Беларусь заявіла аб тым, што гатова ўступіць у ШАС як паўнапраўны ўдзельнік, у 2022 годзе пачалася працэдура прыёму рэспублікі ў члены арганізацыі.
Згодна са статутам, каб уступіць у арганізацыю, трэба падпісаць і ратыфікаваць мемарандум, а потым далучыцца да шэрага дакументаў.
ШАС – міжнародная структура, заснаваная ў 2001 годзе. У ёй бяруць удзел Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Пакістан і Узбекістан. Краіны-назіральнікі – Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія, краіны-партнёры – Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Беларусь разлічвае ў бліжэйшы час
атрымаць новы статус у ШАСРасія робіць крокі для больш
хуткага прыняцця Беларусі ў ШАС – Лаўроў