https://bel.sputnik.by/20230630/burgery--pelmen-z-1-verasnya--shkolakh-budze-novae-kharchavanne-1077105433.html
Бургеры і пельмені: з 1 верасня ў школах будзе новае харчаванне
Бургеры і пельмені: з 1 верасня ў школах будзе новае харчаванне
Sputnik Беларусь
Пілотны праект па харчаванні прайшоў у гэтым годзе ў больш як 20 беларускіх школах, спецыялісты высвятлялі, якія стравы больш за ўсё падабаюцца вучням. 30.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-30T12:22+0300
2023-06-30T12:22+0300
2023-06-30T12:22+0300
харчаванне
прадукты харчавання
школы
адукацыя
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
урад беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1e/1077103256_0:271:3021:1970_1920x0_80_0_0_47d792a233306f2b456ccca7792102ac.jpg
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Абноўленае меню з’явіцца ў школах краіны з 1 верасня 2023 года, заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён нагадаў, што пілотны праект па харчаванні стартаваў 15 снежня мінулага года ў больш як 20 школах на падставе рашэння ўрада. Міжведамасная камісія з профільных ведамстваў на працягу паўгода высвятляла смакавыя перавагі вучняў.Паводле яго слоў, дзякуючы ўкараненню новых страў у школьнае меню ўзровень адходаў знізіўся да 10-20% (раней ён складаў 50-60%). Эксперымент па харчаванні прызнаны эфектыўным і дае магчымасць гаварыць аб тым, каб "распаўсюдзіць гэты пілот на ўсе навучальныя ўстановы".Усюды, але не адразуПетрышэнка ўдакладніў, што частка ўстаноў пяройдзе на новае школьнае меню з 1 верасня гэтага года, наступная частка ў залежнасці ад рэгіёна і пошуку дадатковых фінансавых сродкаў – з 1 студзеня 2024 года."І адпаведна наступны этап у нас запланаваны з 1 верасня 2024 года", - канстатаваў ён.Пасля чаго дадаў, што кожны раён будзе вызначаць для сябе графік уводу новага меню. Напрыклад, у Віцебскай вобласці больш як 70% школ пяройдуць на новае харчаванне для школьнікаў ужо з пачатку гэтага навучальнага года."У іншых рэгіёнах – 30-40% устаноў, у адпаведнасці са ступенню гатоўнасці. На непадрыхтаваных установах, вядома, мы не будзем эксперыментаваць", - запэўніў Петрышэнка.Паводле яго слоў, працэс пераходу школ на новае харчаванне ўрад будзе актывізаваць, магчыма, ён адбудзецца і раней. Пакуль жа ў некаторых установах неабходна дааснасціць школьныя кухні спецыяльным абсталяваннем і вырашыць пытанне ў сталовых з размяшчэннем дзяцей. На гэтыя мэты з бюджэту дадаткова выдзеляць каля 35 млн беларускіх рублёў.Пельмені, хот-догі і бабка: чым будуць карміць школьнікаўУ новым школьным меню будзе каля 230 новых страў, праінфармаваў віцэ-прэм’ер.Сярод страў, якія былі апрабаваны ў рамках пілотнага праекта, ёсць бульбяная бабка, пельмені, бургеры, хот-догі, запечаная курыная галёнка і многае іншае.Нагадаем, школьным харчаваннем беларускі ўрад заклапаціўся ў лістападзе 2022 года пасля таго, як прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка раскрытыкаваў стравы, якія падаюць у сталовых.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/1e/1077103256_54:0:2783:2047_1920x0_80_0_0_acc37280db32f428105231b5602d81c1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
харчаванне, прадукты харчавання, школы, адукацыя, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , урад беларусі
харчаванне, прадукты харчавання, школы, адукацыя, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны , урад беларусі
Бургеры і пельмені: з 1 верасня ў школах будзе новае харчаванне
Пілотны праект па харчаванні прайшоў у гэтым годзе ў больш як 20 беларускіх школах, спецыялісты высвятлялі, якія стравы больш за ўсё падабаюцца вучням.
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Абноўленае меню з’явіцца ў школах краіны з 1 верасня 2023 года, заявіў журналістам віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што пілотны праект па харчаванні стартаваў 15 снежня мінулага года ў больш як 20 школах на падставе рашэння ўрада. Міжведамасная камісія з профільных ведамстваў на працягу паўгода высвятляла смакавыя перавагі вучняў.
"Вынікі гэтага пілотнага праекта (мы правялі адпаведнае апытанне педагогаў, дзяцей, бацькоў) гавораць, што больш як 90% падтрымліваюць новае харчаванне", - сказаў ён на нарадзе ў Саўміне.
Паводле яго слоў, дзякуючы ўкараненню новых страў у школьнае меню ўзровень адходаў знізіўся да 10-20% (раней ён складаў 50-60%). Эксперымент па харчаванні прызнаны эфектыўным і дае магчымасць гаварыць аб тым, каб "распаўсюдзіць гэты пілот на ўсе навучальныя ўстановы".
Петрышэнка ўдакладніў, што частка ўстаноў пяройдзе на новае школьнае меню з 1 верасня гэтага года, наступная частка ў залежнасці ад рэгіёна і пошуку дадатковых фінансавых сродкаў – з 1 студзеня 2024 года.
"І адпаведна наступны этап у нас запланаваны з 1 верасня 2024 года", - канстатаваў ён.
Пасля чаго дадаў, што кожны раён будзе вызначаць для сябе графік уводу новага меню. Напрыклад, у Віцебскай вобласці больш як 70% школ пяройдуць на новае харчаванне для школьнікаў ужо з пачатку гэтага навучальнага года.
"У іншых рэгіёнах – 30-40% устаноў, у адпаведнасці са ступенню гатоўнасці. На непадрыхтаваных установах, вядома, мы не будзем эксперыментаваць", - запэўніў Петрышэнка.
Паводле яго слоў, працэс пераходу школ на новае харчаванне ўрад будзе актывізаваць, магчыма, ён адбудзецца і раней. Пакуль жа ў некаторых установах неабходна дааснасціць школьныя кухні спецыяльным абсталяваннем і вырашыць пытанне ў сталовых з размяшчэннем дзяцей. На гэтыя мэты з бюджэту дадаткова выдзеляць каля 35 млн беларускіх рублёў.
Пельмені, хот-догі і бабка: чым будуць карміць школьнікаў
У новым школьным меню будзе каля 230 новых страў, праінфармаваў віцэ-прэм’ер.
Сярод страў, якія былі апрабаваны ў рамках пілотнага праекта, ёсць бульбяная бабка, пельмені, бургеры, хот-догі, запечаная курыная галёнка і многае іншае.
Нагадаем, школьным харчаваннем беларускі ўрад заклапаціўся ў лістападзе 2022 года пасля таго, як прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка раскрытыкаваў стравы, якія падаюць у сталовых.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пытанне вырашана: урад вызначыў,
як будуць харчавацца настаўнікі ў школах