РК Искандер-М на учениях в России, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920
Ядзерная зброя ў Беларусі
25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў аб тым, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць на тэрыторыі Беларусі тактычную ядзерную зброю. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, як Беларусь пасля распаду СССР выводзіла ядзерную зброю, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Заходнія палітыкі кладуць галаву Еўропы на ядзерную гільяціну – Лукашэнка

Ядзерны выбух, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 30.06.2023
Падпісацца
Беларускія ўлады ініцыявалі размяшчэнне расійскай ядзернай зброі на ўласнай тэрыторыі, каб гарантаваць бяспеку рэспублікі.
МІНСК, 30 чэр – Sputnik. Беларусь працягвае руку міралюбнасці суседнім краінам, сказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці.
Раней стала вядома, што польскі прэм’ер Матэуш Маравецкі заявіў, што амерыканская ядзерная зброя павінна быць размешчана ў Польшчы ў адказ на расійскую тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.
"Ці ўсведамляюць заходнія палітыкі, што яны ўласнымі рукамі кладуць галаву Еўропы на ядзерную гільяціну? Яны сур’ёзна думаюць, што абыдуцца малой ахвярай – Вільнюсам і Еўропай?" - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Пры гэтым ён папярэдзіў, што ў выпадку ўзнікнення пагрозы дзяржаўнасці, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, бяспецы нашых народаў адказ будзе адэкватны.
"Не іспытвайце наша славянскае цярпенне і свой лёс", - падкрэсліў перспектывы беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб такіх модных рэчах, як цэнтры прыняцця рашэнняў. У Беларусі іх каардынаты вядомы і зацверджаны на ваенных картах.
"Трэба садзіцца за стол перагавораў і пачынаць выбудоўваць новую сістэму бяспекі ў рэгіёне. Я даўно да гэтага заклікаю. І давайце мірна тварыць на карысць нашых народаў", - заклікаў ён.
На думку кіраўніка дзяржавы, на Захадзе вірус нянавісці да славян перадаецца пакаленнямі. Таму што словы "раб" і "славянін" у англійскай, нямецкай, шведскай і французскай мовах гучаць амаль ідэнтычна.
"Нецярпімасць заходніх палітыкаў да нашых каштоўнасцей, іх віды на нашы рэсурсы матэрыяльныя і чалавечыя – гэта выклікі. Выклікі нашай дзяржаўнасці і суверэнітэту. Думаю, вы гэта разумееце", - падсумаваў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Польшча хоча размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю
Лукашэнка: значная частка ядзернай зброі ўжо завезена ў Беларусь
МЗС РФ растлумачыла, колькі часу ядзерная зброя можа знаходзіцца ў Беларусі
Стужка навiн
0