https://bel.sputnik.by/20230703/udzelnk-tsyagnka-pamyats-pabyval-na-kurgane-slavy-1077177742.html
Удзельнікі "Цягніка Памяці" пабывалі на Кургане Славы
Удзельнікі "Цягніка Памяці" пабывалі на Кургане Славы
Sputnik Беларусь
Моладзь з Расіі, Арменіі і Кыргызстана – удзельнікі праекта "Цягнік Памяці" ў Дзень Незалежнасці Беларусі пабывалі ў беларускай сталіцы. 03.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-03T22:10+0300
2023-07-03T22:10+0300
2023-07-03T22:10+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
расія
грамадства
школьнікі
"цягнік памяці"
вялікая айчынная вайна
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/03/1077177019_0:0:1170:659_1920x0_80_0_0_b674301f586e1a5b9a2cafbd42f48d7d.jpg
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывітаў удзельнікаў культурна-адукацыйнага праекта "Цягнік Памяці" на мемарыяльным комплексе "Курган Славы", паведамілі Sputnik у прэс-службе праекта.На Кургане Славы адбылося ўскладанне вянкоў і кветак. Памяць аб героях ушанавалі хвілінай маўчання.Як расказалі арганізатары праекта, у бліжэйшыя гады да "Цягніка Памяці" змогуць далучыцца дзеці з краін антыгітлераўскай кааліцыі."Да 2025 года мы разлічваем запрасіць старшакласнікаў з усіх без выключэння 15 постсавецкіх рэспублік. У іх лік уваходзяць краіны Балтыі, Грузія і Украіна", - адзначыў старшыня Арганізацыйнага камітэта праекта Канстанцін Касачоў.За час знаходжання ў беларускай сталіцы школьнікі наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальную бібліятэку, Храм-помнік у гонар Усіх Святых. Акрамя гэтага, рабяты пабывалі ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна", дзе змаглі ўбачыць рэканструкцыю вызваленчай аперацыі Баграціён. Таксама яны заклалі там маладзёжную алею, высадзіўшы 79 дрэў.Што такое "Цягнік Памяці""Цягнік Памяці" – ініцыятыва кіраўнікоў верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенка. Праект стартаваў у мінулым годзе і аб’яднаў расійскіх і беларускіх школьнікаў. У бягучым годзе далучыліся рабяты з Арменіі і Кыргызстана. Усяго прымаюць удзел каля 200 чалавек.З дапамогай гэтага праекта моладзь жадаюць пазнаёміць з месцамі, гістарычна звязанымі з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, зблізіць дзяцей з розных рэгіёнаў краін-удзельніц паміж сабой.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
арменія
кыргызстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/03/1077177019_53:0:1044:743_1920x0_80_0_0_7c99b6a197b72e5e8e7baa237f8404cb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, грамадства, школьнікі, "цягнік памяці", вялікая айчынная вайна, гісторыя, навіны , арменія, кыргызстан, курган славы, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, грамадства, школьнікі, "цягнік памяці", вялікая айчынная вайна, гісторыя, навіны , арменія, кыргызстан, курган славы, дзень незалежнасці рэспублікі беларусь
Удзельнікі "Цягніка Памяці" пабывалі на Кургане Славы
Моладзь з Расіі, Арменіі і Кыргызстана – удзельнікі праекта "Цягнік Памяці" ў Дзень Незалежнасці Беларусі пабывалі ў беларускай сталіцы.
МІНСК, 3 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывітаў удзельнікаў культурна-адукацыйнага праекта "Цягнік Памяці" на мемарыяльным комплексе "Курган Славы", паведамілі Sputnik у прэс-службе праекта.
"Для мяне вялікае шчасце бачыць, што гэтае свята падзяляе моладзь з Расіі, Арменіі і Кыргызстана – нашы госці, удзельнікі праекта "Цягнік Памяці". З часам праект збярэ ўсіх наследнікаў народаў-пераможцаў, з усіх былых рэспублік Савецкага Саюза. У нас адна памяць аб той вайне, адна Перамога і адна праўда", - звярнуўся да моладзі Аляксандр Лукашэнка.
На Кургане Славы адбылося ўскладанне вянкоў і кветак. Памяць аб героях ушанавалі хвілінай маўчання.
Як расказалі арганізатары праекта, у бліжэйшыя гады да "Цягніка Памяці" змогуць далучыцца дзеці з краін антыгітлераўскай кааліцыі.
"Да 2025 года мы разлічваем запрасіць старшакласнікаў з усіх без выключэння 15 постсавецкіх рэспублік. У іх лік уваходзяць краіны Балтыі, Грузія і Украіна", - адзначыў старшыня Арганізацыйнага камітэта праекта Канстанцін Касачоў.
За час знаходжання ў беларускай сталіцы школьнікі наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальную бібліятэку, Храм-помнік у гонар Усіх Святых. Акрамя гэтага, рабяты пабывалі ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна", дзе змаглі ўбачыць рэканструкцыю вызваленчай аперацыі Баграціён. Таксама яны заклалі там маладзёжную алею, высадзіўшы 79 дрэў.
Што такое "Цягнік Памяці"
"Цягнік Памяці" – ініцыятыва кіраўнікоў верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенка. Праект стартаваў у мінулым годзе і аб’яднаў расійскіх і беларускіх школьнікаў. У бягучым годзе далучыліся рабяты з Арменіі і Кыргызстана. Усяго прымаюць удзел каля 200 чалавек.
З дапамогай гэтага праекта моладзь жадаюць пазнаёміць з месцамі, гістарычна звязанымі з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, зблізіць дзяцей з розных рэгіёнаў краін-удзельніц паміж сабой.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Атмасферны флэшмоб ад МЗС у розных краінах свету ў Дзень Незалежнасці – відэа