https://bel.sputnik.by/20230704/lukashenka-da-paradu-amerykantsam-yak-galasavats-na-vybarakh-1077191187.html
Лукашэнка даў параду амерыканцам, як галасаваць на выбарах
Лукашэнка даў параду амерыканцам, як галасаваць на выбарах
Sputnik Беларусь
Паводле слоў беларускага лідара, сённяшні пакуль яшчэ лакальны канфлікт у Еўропе ўжо заўтра можа перарасці ў сапраўдную сусветную катастрофу, якая закране ўсе... 04.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-04T11:23+0300
2023-07-04T11:23+0300
2023-07-04T11:29+0300
аляксандр лукашэнка
зша
беларусь
у свеце
палітыка
віншаванне
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/04/1077190309_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_772ee6aa0d2bc1fa6196efe01e6914d4.jpg
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ЗША з Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Віншаванне Злучаным Штатам ён адрасаваў ад імя беларускага народа і сябе асабіста."Кожны год да слоў, якія традыцыйна гучаць з нагоды нацыянальных свят, мы, беларусы, дадаем народам усяго свету сардэчныя і добрыя пажаданні мірнага неба", - гаворыцца ў тэлеграме.Паводле слоў беларускага лідара, сённяшні пакуль яшчэ лакальны канфлікт у Еўропе ўжо заўтра можа перарасці ў сапраўдную сусветную катастрофу, якая закране ўсе кантыненты.Пасля чаго дадаў: людзі, для якіх галоўнай каштоўнасцю з’яўляюцца жыцці іх дзяцей, родных і блізкіх, а не матэрыяльнае багацце, павінны зрабіць усё магчымае, "каб адвесці наш агульны дом ад катастрофы".Прэзідэнт Беларусі пажадаў амерыканцам міру, грамадзянскай згоды і правільнага, самастойнага выбару, ад якога залежыць будучыня іх краіны.Выбары-2024 у ЗШАНагадаем, выбары прэзідэнта ЗША запланаваны на лістапад 2024 года. Раней за ўсіх – у лістападзе 2022-га – аб уступленні ў барацьбу за пасаду кіраўніка дзяржавы заявіў экс-прэзідэнт Дональд Трамп.Дзеючы прэзідэнт Джо Байдэн вясной гэтага года таксама паведаміў, што ўключыцца ў перадвыбарную гонку.Байдэну ў выпадку перавыбрання будзе 82, а Трампу ў выпадку перамогі – 78 гадоў.Не так даўно аб будучых выбарах у ЗША выказаўся Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, электаральныя кампаніі там праводзяцца жахліва."Вы ведаеце, як праводзяцца выбары ў ЗША. Гэта жах! Наша "дыктатура" святая ў параўнанні з іх "дэмакратычнымі" выбарамі", - адзначаў ён.Пасля Лукашэнка заявіў, што надыходзячыя выбары ў Беларусі пройдуць сумленна, а не як у ЗША.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
зша
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/04/1077190309_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_987aef43cd7cf9532bf682ddf9de7c34.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, зша, беларусь, у свеце, палітыка, віншаванне, навіны
аляксандр лукашэнка, зша, беларусь, у свеце, палітыка, віншаванне, навіны
Лукашэнка даў параду амерыканцам, як галасаваць на выбарах
11:23 04.07.2023 (абноўлена: 11:29 04.07.2023) Паводле слоў беларускага лідара, сённяшні пакуль яшчэ лакальны канфлікт у Еўропе ўжо заўтра можа перарасці ў сапраўдную сусветную катастрофу, якая закране ўсе кантыненты.
МІНСК, 4 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ЗША з Днём Незалежнасці, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Віншаванне Злучаным Штатам ён адрасаваў ад імя беларускага народа і сябе асабіста.
"Кожны год да слоў, якія традыцыйна гучаць з нагоды нацыянальных свят, мы, беларусы, дадаем народам усяго свету сардэчныя і добрыя пажаданні мірнага неба", - гаворыцца ў тэлеграме.
Паводле слоў беларускага лідара, сённяшні пакуль яшчэ лакальны канфлікт у Еўропе ўжо заўтра можа перарасці ў сапраўдную сусветную катастрофу, якая закране ўсе кантыненты.
"Таму напярэдадні электаральнай кампаніі ў ЗША галоўным крытэрыем даверу выбаршчыкаў, на наш погляд, павінны стаць толькі здольныя і адказныя палітыкі", - канстатаваў Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў: людзі, для якіх галоўнай каштоўнасцю з’яўляюцца жыцці іх дзяцей, родных і блізкіх, а не матэрыяльнае багацце, павінны зрабіць усё магчымае, "каб адвесці наш агульны дом ад катастрофы".
Прэзідэнт Беларусі пажадаў амерыканцам міру, грамадзянскай згоды і правільнага, самастойнага выбару, ад якога залежыць будучыня іх краіны.
Нагадаем, выбары прэзідэнта ЗША запланаваны на лістапад 2024 года. Раней за ўсіх – у лістападзе 2022-га – аб уступленні ў барацьбу за пасаду кіраўніка дзяржавы заявіў экс-прэзідэнт Дональд Трамп.
Дзеючы прэзідэнт Джо Байдэн вясной гэтага года таксама паведаміў, што ўключыцца ў перадвыбарную гонку.
Байдэну ў выпадку перавыбрання будзе 82, а Трампу ў выпадку перамогі – 78 гадоў.
Не так даўно аб будучых выбарах у ЗША выказаўся Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, электаральныя кампаніі там праводзяцца жахліва.
"Вы ведаеце, як праводзяцца выбары ў ЗША. Гэта жах! Наша "дыктатура" святая ў параўнанні з іх "дэмакратычнымі" выбарамі", - адзначаў ён.
Пасля Лукашэнка заявіў, што надыходзячыя выбары ў Беларусі пройдуць сумленна, а не як у ЗША.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"