https://bel.sputnik.by/20230705/belarus-zatskalena--supratsontstve-z-shas-u-sfery-pagranbyaspek-1077234377.html
Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ШАС у сферы пагранбяспекі
Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ШАС у сферы пагранбяспекі
Sputnik Беларусь
Дэлегацыя з Беларусі прысутнічала на пасяджэнні кіраўнікоў пагранслужбаў краін-членаў ШАС у якасці назіральніка. 05.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-05T12:52+0300
2023-07-05T12:52+0300
2023-07-05T12:52+0300
дпк беларусі
шас
у свеце
канстанцін моластаў
казахстан
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/05/1077227908_0:133:1280:853_1920x0_80_0_0_b7df31f60489d042f2e9b32af2cade2c.jpg
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Мінск зацікаўлены ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы гарантавання пагранбяспекі з дзяржавамі ШАС, заявіў кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Канстанцін Моластаў падчас пасяджэння кіраўнікоў пагранслужбаў краін-членаў ШАС у Алматы.Як падкрэслілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта, Моластаў у сваім прывітальным слове адзначыў, што Мінск разглядае ШАС як важную міжнародную пляцоўку для вызначэння канкрэтных механізмаў развіцця супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння пагрозам тэрарызму, экстрэмізму, арганізаванай злачыннасці і наркатрафіку.У прэс-службе ведамства паведамілі, што ўдзельнікі пасяджэння разгледзелі і зацвердзілі план падрыхтоўкі і правядзення ў 2023-м сумеснай пагранічнай аперацыі "Салідарнасць – 2023". Акрамя таго, заслухалі інфармацыю аб правядзенні ў 2024 годзе аналагічнай аперацыі.Таксама ўдзельнікі абмяняліся інфармацыяй аб абстаноўцы на дзяржмежах краін-членаў ШАС, выніках сумеснай аперацыі пагранічных службаў кампетэнтных органаў дзяржаў-членаў арганізацыі "Мяжа дружбы – 2022".ШАС – міжнародная структура, заснаваная ў 2001 годзе. Беларусь 4 ліпеня 2023 года падпісала мемарандум аб уступленні ў арганізацыю, чакаецца, што яна стане паўнапраўным членам ШАС у хуткім часе.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/05/1077227908_0:0:1138:853_1920x0_80_0_0_ffe4a064bcc4a126cfec25d977bf3979.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дпк беларусі, шас, у свеце, канстанцін моластаў, казахстан, бяспека, навіны
дпк беларусі, шас, у свеце, канстанцін моластаў, казахстан, бяспека, навіны
Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з ШАС у сферы пагранбяспекі
Дэлегацыя з Беларусі прысутнічала на пасяджэнні кіраўнікоў пагранслужбаў краін-членаў ШАС у якасці назіральніка.
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. Мінск зацікаўлены ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы гарантавання пагранбяспекі з дзяржавамі ШАС, заявіў кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі Канстанцін Моластаў падчас пасяджэння кіраўнікоў пагранслужбаў краін-членаў ШАС у Алматы.
Як падкрэслілі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта, Моластаў у сваім прывітальным слове адзначыў, што Мінск разглядае ШАС як важную міжнародную пляцоўку для вызначэння канкрэтных механізмаў развіцця супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння пагрозам тэрарызму, экстрэмізму, арганізаванай злачыннасці і наркатрафіку.
"Толькі сумеснымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць розным "сілам зла" і садзейнічаць развіццю шматграннага патэнцыялу Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва", - падкрэсліў кіраўнік ДПК.
У прэс-службе ведамства паведамілі, што ўдзельнікі пасяджэння разгледзелі і зацвердзілі план падрыхтоўкі і правядзення ў 2023-м сумеснай пагранічнай аперацыі "Салідарнасць – 2023". Акрамя таго, заслухалі інфармацыю аб правядзенні ў 2024 годзе аналагічнай аперацыі.
Таксама ўдзельнікі абмяняліся інфармацыяй аб абстаноўцы на дзяржмежах краін-членаў ШАС, выніках сумеснай аперацыі пагранічных службаў кампетэнтных органаў дзяржаў-членаў арганізацыі "Мяжа дружбы – 2022".
ШАС – міжнародная структура, заснаваная ў 2001 годзе. Беларусь 4 ліпеня 2023 года падпісала мемарандум аб уступленні ў арганізацыю, чакаецца, што яна стане паўнапраўным членам ШАС у хуткім часе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"