https://bel.sputnik.by/20230705/za-shests-dzn-besparadka-u-frantsy-zatrymal-bolsh-za-35-tysyachy-chalavek-1077223190.html
За шэсць дзён беспарадкаў у Францыі затрымалі больш за 3,5 тысячы чалавек
За шэсць дзён беспарадкаў у Францыі затрымалі больш за 3,5 тысячы чалавек
Sputnik Беларусь
За час пратэстаў падпалена каля 3,8 тысячы аўтамабіляў, разграблена больш за тысячу гандлёвых кропак, каля 370 банкаўскіх аддзяленняў. 05.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-05T10:13+0300
2023-07-05T10:13+0300
2023-07-05T10:13+0300
францыя
навіны
грамадства
пратэсты
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/05/1077218667_0:0:3290:1850_1920x0_80_0_0_0ce5592c291ac379183044ef075eda49.jpg
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. За шэсць дзён вулічных беспарадкаў у Францыі затрымалі 3 625 чалавек, паведаміў тэлеканал BFMTV са спасылкай на міністэрства юстыцыі.Сярод затрыманых – 1 124 непаўналетніх.990 затрыманых ужо паўсталі перад судом, а справы 480 з іх разглядаліся па паскоранай працэдуры. Сама меней 380 удзельнікаў беспарадкаў у Францыі ўзяты пад варту, частка з іх ужо прыгаворана да турэмнага зняволення, астатнія чакаюць судовага пасяджэння.Нагадаем, беспарадкі пачаліся вечарам у аўторак, 27 чэрвеня, у Нантэры (заходні прыгарад Парыжа) і працягнуліся ноччу. Прычынай стаў інцыдэнт з паліцэйскімі, якія застрэлілі падчас праверкі на дарозе 17-гадовага падлетка.Як паведамілі прадстаўнікі паліцыі, падлетак, які працаваў кур’ерам, парушыў правілы дарожнага руху, а падчас праверкі паспрабаваў учыніць наезд на праваахоўніка. Паліцэйскі адкрыў агонь, параніўшы затрыманага ў жывот. У выніку атрыманых траўм малады чалавек памёр на месцы.Тым не менш, у сетцы з’явілася відэа, якое абвяргае версію паліцыі: на кадрах бачна, што жоўты Mercedes спыніўся па патрабаванні прадстаўнікоў правапарадку, адзін паліцэйскі падышоў да вадзіцеля, другі трымаўся на адлегласці, навёўшы на падлетка зброю. Пасля таго як машына паехала, паліцэйскі стрэліў.Нягледзячы на тое, што было распачата расследаванне, пратэсты працягваюцца. І ўжо нанеслі адчувальную шкоду:>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
францыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/07/05/1077218667_0:0:2640:1980_1920x0_80_0_0_f12a9c43898817e24427c8b9d06f654a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
францыя, навіны , грамадства, пратэсты, бяспека, у свеце
францыя, навіны , грамадства, пратэсты, бяспека, у свеце
За шэсць дзён беспарадкаў у Францыі затрымалі больш за 3,5 тысячы чалавек
За час пратэстаў падпалена каля 3,8 тысячы аўтамабіляў, разграблена больш за тысячу гандлёвых кропак, каля 370 банкаўскіх аддзяленняў.
МІНСК, 5 ліп – Sputnik. За шэсць дзён вулічных беспарадкаў у Францыі затрымалі 3 625 чалавек, паведаміў тэлеканал BFMTV са спасылкай на міністэрства юстыцыі.
Сярод затрыманых – 1 124 непаўналетніх.
990 затрыманых ужо паўсталі перад судом, а справы 480 з іх разглядаліся па паскоранай працэдуры. Сама меней 380 удзельнікаў беспарадкаў у Францыі ўзяты пад варту, частка з іх ужо прыгаворана да турэмнага зняволення, астатнія чакаюць судовага пасяджэння.
Нагадаем, беспарадкі пачаліся вечарам у аўторак, 27 чэрвеня, у Нантэры (заходні прыгарад Парыжа) і працягнуліся ноччу. Прычынай стаў інцыдэнт з паліцэйскімі, якія застрэлілі падчас праверкі на дарозе 17-гадовага падлетка.
Як паведамілі прадстаўнікі паліцыі, падлетак, які працаваў кур’ерам, парушыў правілы дарожнага руху, а падчас праверкі паспрабаваў учыніць наезд на праваахоўніка. Паліцэйскі адкрыў агонь, параніўшы затрыманага ў жывот. У выніку атрыманых траўм малады чалавек памёр на месцы.
Тым не менш, у сетцы з’явілася відэа, якое абвяргае версію паліцыі: на кадрах бачна, што жоўты Mercedes спыніўся па патрабаванні прадстаўнікоў правапарадку, адзін паліцэйскі падышоў да вадзіцеля, другі трымаўся на адлегласці, навёўшы на падлетка зброю. Пасля таго як машына паехала, паліцэйскі стрэліў.
Нягледзячы на тое, што было распачата расследаванне, пратэсты працягваюцца. І ўжо нанеслі адчувальную шкоду:
падпалена каля 3,8 тысячы аўтамабіляў, а таксама будынкі паліцыі і органаў улады,
каля сотні мэрый падвергліся нападзенням,
разграблена больш за тысячу гандлёвых кропак, каля 370 банкаўскіх аддзяленняў, 200 прадуктовых крам, 436 тытунёвых крам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Больш за 660 чалавек
затрымалі ў Францыі падчас масавых беспарадкаў