Чым пахне ліпень: гатуем купальскія стравы і лекі з ліпы
© Sputnik / Денис ДмитренокДухмяная ліпавая гарбата
© Sputnik / Денис Дмитренок
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская дзеліцца сакрэтамі нарыхтоўкі ліпавага цвету і прапануе па спрадвечных рэцэптах прыгатаваць гаючы адвар з кветак гэтай мядовай расліны і смачную салату з яе лісця.
Пачатак сярэдняга месяца лета падхоплівае час збірання духмянага лекавага зелля. Гэты перыяд доўжыцца прыкладна ад часу летняга сонцавароту да 7 ліпеня, калі ў народзе і цяпер адзначаюць Купалле.
У народным календары 7 ліпеня мае разнастайныя назвы, якія выразна характарызуюць гэты дзень: Ян, Іван Купала, Іван Купальны, Пятроўскі Іван, Іван Летні, Іван Посны, Іван Злосны і нават Іван Ведзьмін.
© Sputnik / Альфред МикусМенавіта падчас Купалля і адбываецца найбольшы росквіт лекавых раслін
Менавіта падчас Купалля і адбываецца найбольшы росквіт лекавых раслін
© Sputnik / Альфред Микус
Святкуючы цэлы дзень, нашы продкі амаль нічога не рабілі: гатавалі багатую ежу, запрашалі гасцей ды, зразумела, хадзілі ў царкву – асвячаць зёлкі на лекі. Менавіта гэтым часам і назіраецца найбольшы росквіт усёй расліннасці, бо зямля, паветра, вада і сонца надаюць асаблівую сілу зяляркам, знахарам, ведунам, якія ў гэты час спяшаюцца назапасіць лекавае зелле.
Збіраем купальскія зёлкі
Гарачы чэрвень у некаторых мясцовасцях зусім высушыў гаючае зелле, і сёлета даводзіцца дбайна выбіраць месцы, дзе можна сабраць невялікую колькасць зелля для зімовай гарбаты. Для аматараў піць падобны напітак найлепей мець такі аптэкарскі агародзік, дзе маглі б расці мацярдушка, мята, рамонкі, шалфей, цім’ян і іншае водарнае зелле, насенне якога можна набыць у крамах.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяНайлепей мець ля сядзібы аптэкарскі агародзік
Найлепей мець ля сядзібы аптэкарскі агародзік
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
І ўсё ж, трапіўшы ў прыродны асяродак – лес ці луг, – трэба памятаць, што любая расліна патрабуе да сябе павагі. Так, вопытная зялярка абавязква носіць у торбачцы нажніцы, каб даць магчымасць расліне распаўсюдзіцца і не пашкодзіць яе карані.
Яшчэ адно важнае правіла – сушыць сыравіну ў цені ў добра праветраных памяшканнях. А калі ёсць гарышча, дык гэта самае тое!
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКупальскія кветкі
Купальскія кветкі
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Ліпень завецца так, перш за ўсё, таму, што пахне ён ліпавым цветам. У кароне багіні лета Цёці ліпа – сапраўдны дыямент! Гэтае прыгожае дрэва, якое ў вышыню часам дасягае 30 метраў, прыцягвае зрок у любую пару года.
Над красунямі ліпамі, якія і дагэтуль ўпрыгожваюць старадаўнія паркі, удзень шчыруюць пчолы, збіраючы каштоўны ліпавы мёд. Цікава, што за 10-15 дзён цвіцення, пчолы збіраюць нектару столькі, колькі з цэлага гектара грэчкі!
Канкурэнцыю пчолам складаюць і аматары гарбаты з ліпавага цвету, якая не толькі карысная падчас прастудных захворванняў, але і проста прыемная на смак.
Пчолы назапашваюць каштоўны ліпавы мёд
© Sputnik / Игорь Подгорный
/ Ліпавыя каштоўнасці
Найлепшым часам для збору ліпавага цвету лічыцца час, калі пачынаецца цвіценне. Пасля высушвання ў цяні кветкавы чай ужываюць як адзін з лепшых патагонных сродкаў падчас прастудных захворванняў. Дарэчы, сушанае лісце ліпы захоўваюць у папяровых мяшочках.
Часам кветкі дадаюць да раслінных сумесей пры лячэнні захворванняў страўніка, печані і кішэчніка. Лічыцца, што пад уздзеяннем рэчываў, якія змяшчаюцца ў ліпавым цвеце (а гэта дубільныя і фарбавальныя рэчывы, эфірныя алеі, вітаміны, вугляводы і іншае), узмацняецца дзейнасць потавых залоз і расшыраюцца крывяносныя сасуды, што іх жывяць. Парашок з ліпавага лісця часцяком дадаюць у цеста як вітамінны сродак.
© Sputnik / Денис ДмитренокСушаныя мядовыя кветкі ліпы
Сушаныя мядовыя кветкі ліпы
© Sputnik / Денис Дмитренок
Адвар, або сок з кветак, ужываюць і як добры касметычны сродак. Сокам ліпы, разведзеным вадой (1:20), штодня апаласкваюць твар для эластычнасці скуры. Яго выкарыстоўваюць і супраць выпадзення валасоў, а таксама ў якасці маскі для твару пры сухой скуры.
Насенне ліпы таксама вельмі каштоўнае. Яго можна ўжываць як грэцкія арэхі і арэхі ляшчыны. З насення ліпы здабываюць алей, блізкі па якасці да аліўкавага, які па смаку нагадвае міндальны алей.
Гатуем з ліпы
З далікатнага лісця ліпы можна гатаваць вітамінныя салаты і нават нарыхтоўваць яго, як і кветкі, на зіму.
Ліпавая гарбата
З чаго гатаваць:
15 г сушаных кветак ліпы (на 200 мл напітку),
15 г мёду,
185 мл вады.
© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкЛіпавую гарбату часцей за ўсё ўжываюць разам з мёдам
Ліпавую гарбату часцей за ўсё ўжываюць разам з мёдам
© Sputnik / Виталий Аньков
/ Як гатаваць. Сушаныя кветкі ліпы заліваюць кіпячай вадой, даюць настаяцца 10-15 хв., фільтруюць, дадаюць мёд.
Гарбату ўжываюць пры прастудных захворваннях і грыпе.
Адвар з кветак і лісця ліпы
З чаго гатаваць:
2 ст. л. сухіх кветак і лісця ліпы,
300 мл вады.
Як гатаваць. Сушаныя кветкі і маладое лісце ліпы заліваюць вадой, даводзяць на павольным агні да кіпення і кіпяцяць яшчэ 1 хв. Настойваюць 2 гадзіны і фільтруюць.
Ужываюць гарачым нанач.
Настой з кветак ліпы
З чаго гатаваць:
1 ст. л. сухіх кветак ліпы,
200 мл вады
© Sputnik / Денис ДмитренокНастой з кветак ліпы гатуецца вельмі проста
Настой з кветак ліпы гатуецца вельмі проста
© Sputnik / Денис Дмитренок
Як гатаваць. Сушаныя кветкі ліпы заліваюць кіпячай вадой, даюць настаяцца 30 хв., фільтруюць.
П’юць па 3 ст. л. 5-6 разоў на дзень пры ліхаманцы.
Адвар лубу ліпы пры апёках
З чаго гатаваць:
свежы луб ліпы,
50 г бялка (1 яйка),
500 мл вады.
Як гатаваць. Здробнены свежы луб ліпы заліць халоднай вадой і кіпяціць 20 хв. Астудзіць і працадзіць.
Перамяшаць з роўнай колькасцю яечнага бялка і змазваць сумессю апёкі.
Салата з лісця ліпы і дзьмухаўцоў
З чаго гатаваць:
60 г лісця ліпы,
30 г лісця дзьмухаўцоў,
10 г пер’я цыбулі,
5 г зеляніны кропу,
20 г смятаны (алею),
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяДзьмухаўцы – яшчэ адна меданосная расліна
Дзьмухаўцы – яшчэ адна меданосная расліна
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Маладое лісце ліпы і папярэдне вымачаныя ў цёплай, падсоленай вадзе дзьмухаўцы дробна накрышыць, дадаць накрышаную цыбулю і кроп. Пасаліць, заправіць смятанай або алеем, перамяшаць.
Смачна есці!
Чытайце таксама:
"Сёння Купала, заўтра Ян!..", або Кулага і медавуха для Купальскага дзядка
"Магдалена зязюльку прысылае", або Зязюльчына канюшынка на вясновым стале і ў аптэчцы
"Век пражыць, як у ступе пратаўчы", або Стравы ў "затаўканым гаршку"