https://bel.sputnik.by/20230706/kab-razvedka-ne-zavazhyla-lukashenka-raskaza-yak-u-belarus-pryvezl-tyaz-1077265654.html
Каб разведка не заўважыла: Лукашэнка расказаў, як у Беларусь прывезлі ТЯЗ
Каб разведка не заўважыла: Лукашэнка расказаў, як у Беларусь прывезлі ТЯЗ
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь атакаваць ядзернай зброяй нікога не збіраецца, калі ніхто не будзе ўчыняць агрэсію супраць краіны. 06.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-06T12:50+0300
2023-07-06T12:50+0300
2023-07-06T13:51+0300
ядзерная зброя ў беларусі
ядзерная зброя
у беларусі
беларусь
навіны
саюзная дзяржава
бяспека
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/19/1064088431_0:126:2642:1612_1920x0_80_0_0_0130341f88e25823e53170f69586f0ba.jpg
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з заходнімі і беларускімі журналістамі ў чацвер расказаў, як у Беларусь перавезлі расійскую тактычную ядзерную зброю.Ён пацвердзіў, што пэўная колькасць ядзерных боегаловак ужо перамешчана на тэрыторыю Беларусі."Пэўная колькасць ядзерных боегаловак перамешчаны на тэрыторыю Беларусі. Знаходзяцца пад надзейнай аховай", - цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.Як перавозілі ТЯЗПрэзідэнт адзначыў, што перамяшчэнне ядзерных боегаловак не змаглі адсачыць "збеглыя" за мяжой і сталі будаваць розныя здагадкі, нават увязаўшы працэс дастаўкі ТЯЗ са смерцю міністра транспарту краіны Аляксея Аўраменкі.Кантроль за захоўваннем ядзернай зброі ў Беларусі, як адзначыў прэзідэнт, забяспечаны сіламі беларусаў і расіян.Не чапайце і забудзьцесяПрэзідэнт таксама выказаўся на тэму асцярогі Захаду наконт выкарыстання расійскай ядзернай зброі ў рэспубліцы. Ён запэўніў, што ў Беларусі нікога ёй атакаваць не збіраюцца."Вы нас не чапайце і забудзьцеся пра ядзерную зброю. Але калі вы ўчыніце агрэсію, адказ будзе імгненны, цэлі вызначаны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.ТЯЗ ў БеларусіРаней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся, што, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў, размесцяць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. 25 мая 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецсховішчах на беларускай тэрыторыі.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі было яе просьбай расійскаму боку.Беларускія ваенныя лётчыкі і ракетчыкі, у сваю чаргу, прайшлі спецпадрыхтоўку ў РФ. Яны вывучалі, у тым ліку, як выкарыстоўваць зарады тактычнай ядзернай зброі з дапамогай штурмавікоў Су-25 і комплексаў "Искандер-М".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/19/1064088431_163:0:2480:1738_1920x0_80_0_0_7bb06534bd7d2671675e203d78218018.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, у беларусі, беларусь, навіны , саюзная дзяржава, бяспека, аляксандр лукашэнка
ядзерная зброя, у беларусі, беларусь, навіны , саюзная дзяржава, бяспека, аляксандр лукашэнка
Каб разведка не заўважыла: Лукашэнка расказаў, як у Беларусь прывезлі ТЯЗ
12:50 06.07.2023 (абноўлена: 13:51 06.07.2023) Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь атакаваць ядзернай зброяй нікога не збіраецца, калі ніхто не будзе ўчыняць агрэсію супраць краіны.
МІНСК, 6 ліп – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з заходнімі і беларускімі журналістамі ў чацвер расказаў, як у Беларусь перавезлі расійскую тактычную ядзерную зброю.
Ён пацвердзіў, што пэўная колькасць ядзерных боегаловак ужо перамешчана на тэрыторыю Беларусі.
"Пэўная колькасць ядзерных боегаловак перамешчаны на тэрыторыю Беларусі. Знаходзяцца пад надзейнай аховай", - цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Прэзідэнт адзначыў, што перамяшчэнне ядзерных боегаловак не змаглі адсачыць "збеглыя" за мяжой і сталі будаваць розныя здагадкі, нават увязаўшы працэс дастаўкі ТЯЗ са смерцю міністра транспарту краіны Аляксея Аўраменкі.
"Забойны факт вам прывяду: па зямлі мы ядзерныя боегалоўкі не перамяшчалі. Нікому не заміналі. Перамясцілі так, што ні вы, ні ў Штатах (ЗША - Sputnik), ні Мі-6, ні ў Германіі – нідзе гэтага не заўважылі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кантроль за захоўваннем ядзернай зброі ў Беларусі, як адзначыў прэзідэнт, забяспечаны сіламі беларусаў і расіян.
Прэзідэнт таксама выказаўся на тэму асцярогі Захаду наконт выкарыстання расійскай ядзернай зброі ў рэспубліцы. Ён запэўніў, што ў Беларусі нікога ёй атакаваць не збіраюцца.
"Вы нас не чапайце і забудзьцеся пра ядзерную зброю. Але калі вы ўчыніце агрэсію, адказ будзе імгненны, цэлі вызначаны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся, што, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў, размесцяць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. 25 мая 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецсховішчах на беларускай тэрыторыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней неаднаразова заяўляў, што размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі было яе просьбай расійскаму боку.
Беларускія ваенныя лётчыкі і ракетчыкі, у сваю чаргу, прайшлі спецпадрыхтоўку ў РФ. Яны вывучалі, у тым ліку, як выкарыстоўваць зарады тактычнай ядзернай зброі з дапамогай штурмавікоў Су-25 і комплексаў "Искандер-М".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"