https://bel.sputnik.by/20230712/pershy-dzen-slavyanskaga-bazaru-pachasya--vtsebsku-1077431068.html
Першы дзень "Славянскага базару" пачаўся ў Віцебску
Першы дзень "Славянскага базару" пачаўся ў Віцебску
Sputnik Беларусь
За дзень да афіцыйнага адкрыцця "Славянскага базару" ў горадзе пачынаюцца канцэрты і розныя фестывальныя мерапрыемствы. 12.07.2023, Sputnik Беларусь
2023-07-12T09:23+0300
2023-07-12T09:23+0300
2023-07-12T09:33+0300
славянскі базар у віцебску
культура
фестываль
віцебск
у беларусі
беларусь
навіны
мастацтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/10/1064829660_0:161:3069:1887_1920x0_80_0_0_5e441701c909b3401979e43803ff5a07.jpg
ВІЦЕБСК, 12 ліп – Sputnik. Трыццаць другі міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" стартуе ў Віцебску, перадае Sputnik.Ужо шмат гадоў "Славянка" – гэта не толькі шоу на асноўных канцэртных сцэнах горада і конкурс выканаўцаў, але і маса мерапрыемстваў, якія праходзяць практычна па ўсім горадзе. У гэтым годзе яны адбудуцца на 24 пляцоўках.Пры гэтым галоўнымі падзеямі фестывалю застаюцца, вядома ж, выступленні зорак, якія праходзяць у Летнім амфітэатры і канцэртнай зале "Віцебск".У гэтым годзе гледачоў чакаюць такія карыфеі беларускай і расійскай сцэн, як група "Сябры" і Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Маршал і Леў Лешчанка, група "На-На" і Дзмітрый Харацьян, Алена Ваенга і Ірына Дарафеева, Аляксандр Саладуха і Сяргей Лазараў і многія іншыя. Як заўсёды, у дні "Славянскага базару" Віцебск наведае вялізная колькасць выканаўцаў, прычым не толькі з краін былога СССР, але і з-за мяжы.Асобна арганізатары адзначылі, што ўпершыню за некалькі гадоў адрадзілі канцэрты КВЗ: на фестывальнай сцэне выступяць каманды-пераможцы Вышэйшай лігі КВЗ за некалькі гадоў.Гасцей фестывалю чакае і шырокая культурная праграма па-за галоўнымі сцэнамі "Славянкі" – розныя выставы, творчыя вечарыны, спектаклі.Асобна варта згадаць фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", які пачне сваю працу 13 ліпеня. Ён даўно стаў неад’емнай часткай "Славянскага базару" і дапамог напоўніць вуліцы Віцебска на час фестывалю вялікай колькасцю вулічных артыстаў і тэатральных пастановак.Гасцей чакаюць культурныя падзеі ў рамках дзён Беларусі і Расіі, якіх у гэтым годзе будзе тры – гэта і выставы, якія прыедуць у Віцебск з Расіі, і спектаклі з канцэртамі, і флэшмобы з рознымі акцыямі, і гала-канцэрт на сцэне Летняга амфітэатра.Яшчэ адной традыцыйнай асаблівасцю "Славянскага базару" з’яўляецца "Горад майстроў", дзе ўсе жадаючыя могуць набыць памятныя сувеніры.Афіцыйнае закрыццё "Славянскага базару" адбудзецца на ўрачыстым канцэрце 16 ліпеня, але фестывальныя мерапрыемствы будуць ісці пасля гэтага яшчэ адзін дзень.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/10/1064829660_170:0:2899:2047_1920x0_80_0_0_ff6d82f80cefd97a3e5660fed2ed57a3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
славянскі базар у віцебску, культура, фестываль, віцебск, у беларусі, беларусь, навіны , мастацтва
славянскі базар у віцебску, культура, фестываль, віцебск, у беларусі, беларусь, навіны , мастацтва
Першы дзень "Славянскага базару" пачаўся ў Віцебску
09:23 12.07.2023 (абноўлена: 09:33 12.07.2023) За дзень да афіцыйнага адкрыцця "Славянскага базару" ў горадзе пачынаюцца канцэрты і розныя фестывальныя мерапрыемствы.
ВІЦЕБСК, 12 ліп – Sputnik. Трыццаць другі міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" стартуе ў Віцебску, перадае Sputnik.
Ужо шмат гадоў "Славянка" – гэта не толькі шоу на асноўных канцэртных сцэнах горада і конкурс выканаўцаў, але і маса мерапрыемстваў, якія праходзяць практычна па ўсім горадзе. У гэтым годзе яны адбудуцца на 24 пляцоўках.
Пры гэтым галоўнымі падзеямі фестывалю застаюцца, вядома ж, выступленні зорак, якія праходзяць у Летнім амфітэатры і канцэртнай зале "Віцебск".
У гэтым годзе гледачоў чакаюць такія карыфеі беларускай і расійскай сцэн, як група "Сябры" і Анатоль Ярмоленка, Аляксандр Маршал і Леў Лешчанка, група "На-На" і Дзмітрый Харацьян, Алена Ваенга і Ірына Дарафеева, Аляксандр Саладуха і Сяргей Лазараў і многія іншыя. Як заўсёды, у дні "Славянскага базару" Віцебск наведае вялізная колькасць выканаўцаў, прычым не толькі з краін былога СССР, але і з-за мяжы.
Асобна арганізатары адзначылі, што ўпершыню за некалькі гадоў адрадзілі канцэрты КВЗ: на фестывальнай сцэне выступяць каманды-пераможцы Вышэйшай лігі КВЗ за некалькі гадоў.
Гасцей фестывалю чакае і шырокая культурная праграма па-за галоўнымі сцэнамі "Славянкі" – розныя выставы, творчыя вечарыны, спектаклі.
Асобна варта згадаць фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", які пачне сваю працу 13 ліпеня. Ён даўно стаў неад’емнай часткай "Славянскага базару" і дапамог напоўніць вуліцы Віцебска на час фестывалю вялікай колькасцю вулічных артыстаў і тэатральных пастановак.
Гасцей чакаюць культурныя падзеі ў рамках дзён Беларусі і Расіі, якіх у гэтым годзе будзе тры – гэта і выставы, якія прыедуць у Віцебск з Расіі, і спектаклі з канцэртамі, і флэшмобы з рознымі акцыямі, і гала-канцэрт на сцэне Летняга амфітэатра.
Яшчэ адной традыцыйнай асаблівасцю "Славянскага базару" з’яўляецца "Горад майстроў", дзе ўсе жадаючыя могуць набыць памятныя сувеніры.
Афіцыйнае закрыццё "Славянскага базару" адбудзецца на ўрачыстым канцэрце 16 ліпеня, але фестывальныя мерапрыемствы будуць ісці пасля гэтага яшчэ адзін дзень.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Замежнікаў на "Славянскі базар"
пусцяць без віз